Навіны на тэму: праваабаронцы
02.12.2013 Брэсцкі гарвыканкам стварае падставы для адмовы ў пікеце
22 лістапада праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным была пададзена заява ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай даць дазвол на пікет на 10 снежня – у Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты ж дзень была пададзена заява ў міліцыю на заключэнне дамовы на абслугоўванне пікета.
02.12.2013 Наста Лойка: Праваабаронца – шчыт паміж чалавекам і ўладай
Прафэсія праваабаронцы – не для для слабакоў, упэўніваемся мы пасьля гутаркі з Настай Лойкай, супрацоўніцай Праваабрончага цэнтра “Вясна”. Пра ўзаемадачыненьні праваабаронцаў і палітвязьняў, пра тое, чым “дыхаюць” праваабаронцы і чым яны адрозьніваюцца ад палітыкаў – чытайце ў новым матэрыяле сайта palitviazni.info.
30.11.2013 Праваабаронцы вітаюць ініцыятыву стварэння моладзевага парламенту ў Салігорску
Напачатку лістапада многія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі абляцела навіна пра далучэнне Салігорску да міжнароднай ініцыятывы Дзіцячага фонду ААН “Горад, дружалюбны дзецям”. Мясцовыя праваабаронца ўсяляк вітаюць гэтую ідэю і нават гатовыя аказаць усебаковую падтрымку ў яе рэалізацыі.
29.11.2013 Шляхам да Вострай Брамы
Вось ужо некалькі гадоў штогод у канцы чэрвеня ў нас пачынаюцца моладзевыя праваабарончыя школы. Чаму яны праходзяць толькі ўлетку і за мяжою, у Вільні, гэта асобная гісторыя. Праваабарончыя школы — асаблівая, унікальная старонка дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў.
29.11.2013 Касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча пакінулі без задавальнення
Касацыйная скарга сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча на пастанову суду, згодна з якой праваабаронца быў пакараны штрафам у памеры 3 мільёны 900 тысяч рублёў, разгледжаная ў Менскім гарадскім судзе 19 лістапада.
29.11.2013 Бярозаўскія праваабаронцы абскардзілі забарону пікета ў Брэсцкім абласным судзе
Бярозаўскія праваабаронцы не пагадзіліся з рашэннем суда Бярозаўскага раёна, які стаў на бок райвыканкама ў адмове пікета, што планаваўся 10 кастрычніка. Яна накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд.
28.11.2013 Леанід Судаленка: “Чалавек недасведчаны можа сказаць, што мы “абараняем забойцаў”. Гэта не так”
Гомельскі юрыст Леанід Судаленка, які ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” рыхтаваў скаргу ў ААН Аляксандра Грунова, у інтэрв’ю для dp.spring96.org разважае пра неэфектыўнасць смяротнай кары як меры пакарання.
27.11.2013 Баранавіцкі праваабаронца падаў скаргу старшыні Вярхоўнага Суда
Праваабаронца Сяргей Гоўша падаў скаргу старшыні Вярхоўнага Суда Сукала В.А. на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці суддзёй суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Петрыва В.А. 21 жніўня 2012 года і пакараннні штрафам у 15 базавых велічыняў.
27.11.2013 Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд
Нагодай сталі выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце – у краіне фактычна адсутнічае законатворчасць на беларускай мове. Гэта ўскладняе працэс абароны сваіх інтарэсаў для беларускамоўных грамадзянаў у судзе і іншых дзяржаўных органах.
26.11.2013 Салігорскія праваабаронцы: праверка мэтавасці выкарыстання сродкаў на безбар'ерны асяродак - задача для КДК
Пра два мільярды рублёў на безбар’ерную інфраструктуру, якія фігуравалі ў раней атрыманай праваабароцнамі інфармацыі, чыноўнікі не згадваюць і кажуць толькі пра выдаткаваныя з мясцовага бюджэту на гэтыя мэты 40 мільнаў беларускіх рублёў.
25.11.2013 Магілёўскі абласны суд цалкам на баку выканаўчай улады
Сёння Магілёўскі абласны суд разгледзеў дзьве скаргі, пададзеныя праваабаронцамі Барысам Бухелем і Аляксеем Колчыным: з нагоды вызначэння адзінага месца ў горадзе для правядзення масавых мерапрыемстваў і забароны пікета з мэтай патрабавання вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.
25.11.2013 Парыж, Парыж..., але я вяртаюся дахаты
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
25.11.2013 Алесь Бяляцкі: два гады палітычнаму прысуду
Два гады таму – 24 лістапада 2011 года судом Першамайскага р-на г. Мінска быў вынесены прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму.
21.11.2013 Гродна: суд па скарзе аб забароне пікета прызначаны на 4 снежня
21 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні прайшлі папярэднія слуханні па скарзе праваабаронцаў Віктар Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне Гарадзенскага гарадскога выканкаму аб забароне пікета 10 кастрычніка.
21.11.2013 "Маўклівыя" акцыі і наведваньне падаткавай інсьпекцыі
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:










