Навіны на тэму: праваабаронцы

Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму

18.12.2013 Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму

Праваабаронца з Бахрэйна выказвае словы падтрымкі свайму беларускаму калегу. Як і Бяляцкі, Раджаб зараз знаходзіцца ў турме.

Гомель: праваабаронцу, з якім не працягнуты кантракт, не дазвалялі працаваць

16.12.2013 Гомель: праваабаронцу, з якім не працягнуты кантракт, не дазвалялі працаваць

Справа ў тым, што днямі адбудзецца суд па грамадзянскаму зыску праваабаронцы да прадпрыемства. «Я ўпэўнены, што каб я не выйшаў на працу 14 снежня, мяне б ужо сёння, у панядзелак, звольнілі бы з працы за прагул. Кіраўніцтва шукае нейкія хібы ў маёй працы, каб потым выйграць зыск у судзе», - лічыць Анатоль Паплаўны.

Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі

16.12.2013 Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі

10 снежня 2013 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на адрас намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча быў дасланы адказ на ягоны запыт аб уключэнні сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” www.spring96.org у спіс абмежаванага доступу.

Праваабаронцы прааналізавалі структуру Салігорскага райвыканкаму на гендэрную роўнасць

15.12.2013 Праваабаронцы прааналізавалі структуру Салігорскага райвыканкаму на гендэрную роўнасць

Салігорскія праваабаронца лічаць, што пэўны дысбаланс сведчыць пра існаванне ў салігорскай палітыка-адміністрацыйнай эліце гендэрнай асіметрыі ў выглядзе найбольш распаўсюджанай гендэрнай мадэлі “жанчына-выканаўца - мужчына-кіраўнік”.

Праваабаронца прапануе ліквідаваць супярэчнасць прававых актаў

15.12.2013 Праваабаронца прапануе ліквідаваць супярэчнасць прававых актаў

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін наведаў намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка і пакінуў у яго заяву з прапановай ліквідаваць супярэчнасці, якія існуюць у рашэнні гарвыкканкама аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, з пастановай Савета міністраў у частцы патрабавання заключэння дамовы з міліцыяй.

Алесь Бяляцкі: «Усе прэміі і ўзнагароды - выразны сігнал людзям добрай і нядобрай волі ў Беларусі»

11.12.2013 Алесь Бяляцкі: «Усе прэміі і ўзнагароды - выразны сігнал людзям добрай і нядобрай волі ў Беларусі»

Алесь Бяляцкі адгукнуўся на навіну пра ўручэнні яму тытула Ганаровага грамадзяніна Парыжа. На цырымоніі ўручэння, якая адбылася 10 снежня ў мэрыі Парыжа, сын палітвязня Адам Бяляцкі зачытаў перад прысутнымі словы, перададзеныя Алесем з засценкаў бабруйскай калоніі.

Да дня правоў чалавека - сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

11.12.2013 Да дня правоў чалавека - сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

Грамадзяне абмеркавалі з праваабаронцамі тэму правоў чалавека, прагледзелі фільм за адмену смяротнага пакарання.

Мазыр: пытанні па выкананні правоў чалавека -- на прыёме ў старшыні абласнога суда

11.12.2013 Мазыр: пытанні па выкананні правоў чалавека -- на прыёме ў старшыні абласнога суда

Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў 10 снежня правёў у Мазыры прыём грамадзян. Гэтай нагодай скарыстаўся мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, які задаў старшыні абласнога суда некалькі важных пытанняў.

Вяртаньне зь лёгкай душою

11.12.2013 Вяртаньне зь лёгкай душою

Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013.

Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян – у фокусе ўвагі праваабаронцаў

11.12.2013 Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян – у фокусе ўвагі праваабаронцаў

Прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу "Беларусь. Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі” была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека і адбылася 10 снежня на офісе ПЦ "Вясна". Гэты даклад нядаўна быў прадстаўлены ў Камітэце ААН па сацыяльна-эканамічных і культурных правах.

 Аўстрыйскія праваабаронцы прысвяцілі сваю гадавую справаздачу Алесю Бяляцкаму

11.12.2013 Аўстрыйскія праваабаронцы прысвяцілі сваю гадавую справаздачу Алесю Бяляцкаму

10 снежня ў Вене Аўстрыйская Ліга за правы чалавека, сяброўская арганізацыя FIDH, прэзентавала выніковую справаздачу «Высновы па правах чалавека 2013», абвясціўшы, што прысвячае яе віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму.

У Дзень правоў чалавека Алесю Бяляцкаму будзе ўручана ганаровае грамадзянства Парыжа

10.12.2013 У Дзень правоў чалавека Алесю Бяляцкаму будзе ўручана ганаровае грамадзянства Парыжа

10 снежня мэр Парыжа Бертран Дэланоэ перадасць сімвалічную ўзнагароду Адаму Бяляцкаму, сыну палітзняволенага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і кіраўніка ПЦ "Вясна". Уручэнне адбудзецца на ўрачыстым абедзе ў гонар FIDH у мэрыі Парыжа.

Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

10.12.2013 Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты Баранавічаў правялі акцыю ў гонар 65-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Праваабаронцы назвалі лаўрэатаў году

10.12.2013 Праваабаронцы назвалі лаўрэатаў году

Лепшым адвакатам названы Гары Паганяйла, праваабаронцам - Андрэй Бандарэнка, журналістам - праграма "Маю права".

На правы чалавека ў Віцебску не даюць ніводнай хвіліны

09.12.2013 На правы чалавека ў Віцебску не даюць ніводнай хвіліны

Праваабаронца Павел Левінаў атрымаў забароны на правядзенне пікетаў у Дзень правоў чалавека. Ён падаваў заяўкі на акцыі працягласцю ў адну хвіліну, але і гэтага раённыя ўлады не дазволілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства