Навіны на тэму: праваабаронцы
20.01.2014 Сетка дамоў правоў чалавека заклікае прэзідэнта Януковіча накласці вета на закон, які парушае правы НДА
У сумесным лісце да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласці вета на закон, прыняты парламентам 16 студзеня 2014 года, які парушае фундаментальныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў.
17.01.2014 У Польшчы зноў вылучаюць Бяляцкага на Нобэля
Польскія дэпутаты вылучаюць зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэньне супольна зьбіраюць дэпутаты ад дзьвюх парлямэнцкіх партый — «Права і справядлівасьць» і «Грамадзянская плятформа». Аб гэтым паведамляе «Gazeta Wyborcza».
16.01.2014 Старшыня Гомельскага абласнога суду ўражвае сваёй непісьменнасцю (дакумент)
У адказе, атрыманым 15 студзеня, па сутнасці напісана, што суды дзейнічалі правамоцна. А наконт міжнародных дамоў, Канстытуцыі і закона аб масавых мерапрыемствах старшыня абласнога суду адказаў так, што наўрад ці без лінгвіста можна разабрацца, што менавіта меў на ўвазе Сяргей Шаўцоў.
15.01.2014 Справа Вацлава Гавела працягваецца (відэа, фота)
Удзельнікі вечарыны памяці вядомага чэшскага дысідэнта, змагара за правы чалавека Вацлава Гавела, якая прайшла 14 студзеня ў Мінску, казалі пра тое, што ідэі, якія спадар Гавел ажыццяўляў у сваёй краіне, вельмі слушныя для сённяшняй Беларусі.
14.01.2014 Віцебскаму праваабаронцу Пятру Іванову пагражаюць дэпартацыяй
Пётр Іваноў нарадзіўся ў Беларусі, але працаваў у Расійскай Федэрацыі, дзе і атрымаў грамадзянства. Ягоная дзейнасць па абароне правоў жыхароў Віцебска прыцягнула пільную ўвагу з боку міліцэйскіх структур. Цяпер Аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РАУС патрабуе ад Іванова справаздачы, на якія сродкі ён жыве.
11.01.2014 Блог Валянціна Стэфановіча: Валянцін Стэфановіч. В защиту «Щ» (фельетон)
Странный сон приснился мне вчера. Будто стою я, значит, возле 23-ей гимназии – ну это та, что на проспекте, одетый в черную майку с буквой «Щ» на груди и держу плакат в руках: “Это была последняя русскоязычная гимназия в Минске».
06.01.2014 Кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” забаранілі да ўвозу ў Беларусь
Згодна з высновамі першай экспертызы, кніга А. Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Якія высновы ўтрымліваюцца ў паўторным заключэнні – невядома. На працягу 10 дзён неабходна прыбыць у Ашмянскую мытню для афармлення працэдуры “рээкспарту з мэтай вывазу на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі” 40 асобнікаў выдання.
30.12.2013 Незалежных адвакатаў і судзьдзяў у Беларусі няма, — праваабаронцы
Установа «Плятформа інавэйшан» прэзентавала другую штогадовую маніторынгавую справаздачу «Захаваннье ў Рэспубліцы Беларусь нормаў міжнароднага і нацыянальнага права ў сфэрах свабоды ажыцьцяўлення адвакацкай дзейнасьці, дасудовага перасьледу, арышту і затрыманьня, выканання мераў крымінальнай адказнасьці ў месцах пазбаўленьня і абмежаваньня волі, а таксама грамадзкага кантролю за выкананьнем правоў зьняволеных у 2012 — 2013 гг.»,
28.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Менску 27 снежня 2013 года
27 снежня 2013 г. у Менску адбылася другая акцыя супраць увядзення мыты на аўто з 1 студзеня 2014 года. Заклікі на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, а вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні, эвакуацыі аўтамабіляў для ўдзельнікаў, а таксама крымінальнай адказнасці за блакіраванне транспартных камунікацый.
28.12.2013 Пасля звароту праваабаронцы Брэсцкі гарвыканкам намераны ўнесці змены ў рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Уладзімір Вялічкін звярнуўся ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт да намесніка старшыні гарвыканкаму Барысюка Г.І. з просьбай устраніць супярэчнасці, якія ўтрымліваюцца ў прававых актах, рэгламентуючых парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
24.12.2013 Сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна" – “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013»
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае ўзнагароду Асамблеі НДА “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013» як знак сяброўскай падтрымкі ўнесенага ўладамі ў “чорныя спісы” сайта spring96.org.
22.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Мінску 20 снежня 2013 года
20 снежня 2013 г. у Мінску адбылася акцыя супраць увядзення мыты на аўто. Прызывы на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні і эвакуацыі для ўдзельнікаў.
20.12.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае абмежаванне доступу да сайта Праваабарончага цэнтра "Вясна"
Абсерваторыя выказвае заклапочанасць у сувязі з рашэннем урада Беларусі аб выкарыстанні цэнзуры ў дачыненні да сайта ПЦ “Вясна” і лічыць яго спосабам спынення дзейнасці ў галіне правоў чалавека.
18.12.2013 Беларускія палітвязьні пра Вацлава Гаўла
Роўна два гады таму памёр Вацлаў Гавэл, першы посткамуністычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны, а пасьля незалежнай Чэхіі. Вацлаў Гавэл вельмі пільна сачыў за сытуацыяй у Беларусі. Ён ня раз выказваў падтрымку дэмакратычным сілам, асабіста пісаў лісты палітзьняволеным.
18.12.2013 Перад пачаткам новага этапу
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:










