Навіны на тэму: праваабаронцы
04.03.2014 Зварот Праваабарончага цэнтра «Вясна» да ўладаў Расійскай Федэрацыі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне і неадкладна пачаць перамовы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх краінаў.
26.02.2014 Сёння Барысу Звозскаву споўнілася б 65 год
Вядомы праваабаронца пайшоў з жыцця у 2012 годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы. У ягоны гонар была змененая назва беларускага ДПЧ у Вільні - на Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
25.02.2014 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказала занепакоенасць судовым рашэннем наконт сайта ПЦ “Вясна”
Абсерваторыя асуджае рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска як сродак пераследу праваабарончай дзейнасці ПЦ “Вясна” і абмежавання права на свабоду асацыяцыяў і выказванне меркавання ў Беларусі насуперак нормам міжнароднага права.
25.02.2014 Матэрыялы справаў беларускага дысідэнта Міхаіся Кукабакі нарэшце рассакрэчаныя
Сем з паловай гадоў хаджэнняў па судах і шматлікіх запытаў у розныя дзяржаўныя ведамствы нарэшце далі вынік. Міхась Кукабака атрымаў паведамленне пра тое, што матэрыялы судова-псіхіятрычнай экспертызы за 1970-ы і наступныя гады рассакрэчаныя.
21.02.2014 У Варшаве ўручылі праваабарончую прэмію імя Віктара Івашкевіча
Лаўрэатамі сталі палітвязень Уладзімір Яроменак, журналіст Андрэй Пачобут, эколаг Таццяна Новікава і Свабодны тэатр.
12.02.2014 Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі
Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”.
11.02.2014 Алесь Бяляцкі - першы фіналіст праваабарончай прэміі Front Line Defenders
10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага з шасці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы, якая ўручаецца штогод.
04.02.2014 Баранавічы: праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды інгаравання рашэнняў Камітэта ААН
Найбольшае шкадаванне выклікае пазіцыя МЗС, якую, згодна атрыманых ім адказаў, можна сфармуляваць наступным чынам – Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах не накладае на дзяржаву ніякіх міжнародна-прававых абавязацельстваў.
31.01.2014 «Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў
Для ўсіх ахвочых разабрацца, што такое «правы чалавека» і што рабіць з гэтымі ведамі, а можа і ўключыцца ў працу па іх абароне, запрашаем на семінар 8 лютага з 11.00 да 18.00, субота ў Магілёве!
30.01.2014 Праваабаронцы "Вясны" - лідары па колькасці ўзгадак у публікацыях СМІ
Да такой высновы прыйшоў медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі ў сваім даследаванні «Праца беларускіх НДА ў масмедыя» за 2013 год.
21.01.2014 Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»
Журналіст і старшыня праваабарончай арганізацыі «Феміда» Джульета Амірханян распавядае аб сітуацыі з правамі чалавека ў Арменіі. Многія праблемы сугучныя з беларускімі.
21.01.2014 УКРАІНА: Адкрыты ліст да ўкраінскага Прэзідэнта Віктара Януковіча і спікера парламента Уладзіміра Рыбака
16 студзеня 2014 года ўкраінскі парламент нечакана і паспешліва прыняў комплексны абмежавальны законапраект, які прадугледжвае пакаранне за пратэсты, уводзіць крымінальную адказнасць за паклёп, абмяжоўвае правы грамадзянскія арганізацыі на атрыманне фінансавання з-за мяжы і адносіць іх да “замежных агентаў”.
21.01.2014 Культавы часопіс "Сноб" распавядае пра дысідэнта Кукабаку
Нядаўна выданне апублікавала ўрывак з кнігі расійскага праваабаронцы і журналіста Аляксандра Падрабінека «Дысідэнты», у якім аўтар апісвае свой візіт да палітвязня Міхася Кукабакі ў магілёўскую псіхлячэбніцу ў 1976 годзе.
21.01.2014 Праваабаронцы заклікаюць АБСЕ стварыць механізм хуткага рэагавання на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЕ аб стварэнні механізма хуткага рэагавання на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў і падпісаў адпаведны зварот.
20.01.2014 Гродзенскі абласны суд прызнаў забарону пікета законнай
20 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне суда Ленінскага раёну гораду, якім была прызнаная законнасць адмовы гарвыканкамам праводзіць ім інфармацыйны пікет пра сітуацыю з смяротным пакараннем у Беларусі.










