Навіны на тэму: праваабаронцы
03.04.2014 Праваабаронцаў асудзілі за фота з украінскім сцягам
Фатаграфаванне з беларускім і украінскім сцягам гродзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Суд Ленінскага раёна пакараў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля пакараў штрафамі ў памеры 25 базавых велічынь Суддзя - Наталля Козел.
02.04.2014 Civil Rights Defenders абвясціла Алеся Бяляцкага Абаронцам Грамадзянскіх Правоў Года (відэа)
Кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам узнагароды "Абаронца Грамадзянскіх Правоў года". Пра гэта 2 красавіка паведаміла шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders.
02.04.2014 Прадстаўнікі “Вясны” бяруць удзел у мерапрыемствах для праваабаронцаў у Швецыі
У Стакгольме праходзяць Дні Беларусі, арганізаваныя праваабарончай арганізацыяй Östgruppen, а таксама другая штогадовая канферэнцыя Дні праваабаронцаў - 2014, арганізаваная Civil Rights Defenders.
02.04.2014 Гарадзенскіх праваабаронцаў зноў выклікаюць у міліцыю
Гарадзенскіх грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля выклікаюць 3 красавіка ў Ленінскі РАУС Гародні.
22.03.2014 Бяроза: пікет 25 сакавіка забаранілі за распальванне нацыянальнай варожасці (дакументы)
20 сакавіка пасля званка з райвыканкаму арганізатары пачалі рыхтавацца да пікета, а 21 сакавіка атрымалі дазвол за подпісам выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча простым лістом. Але нечакана раніцай 22 сакавіка зраніцы было дастаўлена іншае рашэнне, якое адмяняла папярэдняе.
20.03.2014 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае дзяржавы выконваць рэзалюцыю аб абароне праваабаронцаў
21 сакавіка спаўняецца год з моманту прыняцця Саветам па правах чалавека ААН Рэзалюцыі аб абароне праваабаронцаў. Гэты дакумент ўстанаўлівае прынцыпы і стандарты для дзяржаў дзеля стварэння спрыяльных умоў для праваабаронцаў.
19.03.2014 Бярозаўская міліцыя не заключае дамову на абслугоўванне пікета ў Дзень Волі
Бярозаўскія праваабаронцы Сяргей Русецкі і Тамара Шчапёткіна не здолелі заключыць дамову з міліцыяй на абслугоўванне пікету 25 сакавіка. Міліцыя спаслалася на тое, што райвыканкам не звярнуўся да іх пасля атрымання заявы на пікет, каб абмеркаваць магчымасць абслугоўвання масавага мерапрыемства.
17.03.2014 У Брэсце распаўсюдзілі брашуры з рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН па справе Уладзіслава Кавалёва
Беларусь у чарговы раз праігнаравала патрабаванне Камітэта па правах чалавека ААН -- улады не надрукавалі і не распаўсюдзілі меркаванне наддзяржаўнага органа па справе расстралянага па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва.
13.03.2014 Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі
Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны - дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку.
11.03.2014 “Апошняя дыктатура Еўропы” - у Жэневе
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) прысвяціла гэты фестываль праваабаронцам, якія сімвалізуюць змаганне за чалавечую годнасць і правы чалавека ва ўсім свеце. У Беларусі такім сімвалам з’яўляецца зняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
08.03.2014 Правы чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сесіі Савета па правах чалавека ААН
6 і 7 сакавіка 2014 года ў рамках сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе адбыўся шэраг сустрэч і публічнае мерапрыемства па становішчы правоў человека ў Рэспубліцы Беларусь. Ініцыятарам і арганізатарам выступала FIDH - Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека.
07.03.2014 Беларускі ДПЧ імя Б. Звозcкава супраць увядзення расійскага войска ва Украіну
3 сакавіка прадстаўнікі Беларускага ДПЧ імя Барыса Звозcкава прынялі ўдзел у акцыі супраць увядзення расійскага войска на тэрыторыю Украіны, а 5 сакавіка паслу Расійскай Федэрацыі ў Літве быў перададзены зварот ад імя Беларускага ДПЧ з заклікам не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту.
05.03.2014 Бярозаўскія праваабаронцы плануюць пікет у Дзень Волі
Пікет прысвечаны не толькі адзначэнню 96-ых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, кажа адзін з арганізатараў пікету праваабаронца Сяржук Русецкі, але і набалелым тэмам, пра якія трэба публічна гаварыць.
04.03.2014 Канстытуцыйны суд адмаўляецца ініцыяваць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі РБ
Сяргей Гоўша звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды ігнаравання дзяржаўнымі структурамі РБ рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН, які прыняў два станоўчыя рашэнні па яго зваротах.
04.03.2014 Расійскае пасольства адмовілася прымаць зварот "Вясны" з нагоды падзеяў ва Украіне
4 сакавіка сябры ПЦ "Вясна" зрабілі спробу перадаць Паслу Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву зварот з патрабаваннем да расійскіх уладаў не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне.










