Навіны на тэму: праваабаронцы
28.04.2014 Судавытворчасць па-бярозаўску: суддзя даручыла міліцыі разбірацца з забаронай пікета
На 26 красавіка ў Бярозаўскі РАУС былі выкліканы праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі. Як аказалася, выклік быў ініцыяваны суддзёй суда Бярозаўскага раёна Алены Нямковай. Суддзя даручыла міліцыі даведацца пра абставіны забароны пікета, які праваабаронцы планавалі правесці 25 сакавіка.
26.04.2014 Міхась Кукабака: Галоўнае - не губляць веру (фота)
Непажаданы для ўладаў савецкай Беларусі дысідэнт, гледзячы на сённяшняе жыццё краіны, адзначае, што сітуацыя для праваабаронцаў не простая, як і ва ўсіх краінах з посттаталітарнымі рэжымамі, але раіць не губляць веру.
26.04.2014 Бярозаўскіх праваабаронцаў выклікаюць у міліцыю
Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна 25 красавіка атрымалі позвы ў міліцыю. Калі Сяржуку Русецкаму прынеслі дадому позву ў абед, то Тамары Шчапёткінай у 22 гадзіны. Праваабаронцы лічаць, што выклік у міліцыю -- перасцярога, каб актывісты не паехалі на Чарнобыльскі шлях у Мінск.
24.04.2014 Міхась Кукабака наведаў мясціны “Скрадзенай Бацькаўшчыны” (фотарэпартаж)
23 красавіка Міхась Кукабака сустрэўся з землякамі ў Бабруйску. У родным горадзе, дзе вядомы дысідэнт і публіцыст не быў з пачатку 1990-х гадоў, ён прайшоўся гістарычнымі мясцінамі ды сцежкамі, якія апісваў у сваім нарысе “Скрадзеная Бацькаўшчына”, калі вярнуўся у Бабруйск пасля першага тэрміну палітычнага зняволення.
22.04.2014 Пасля прыезду ў Мінск Міхась Кукабака завітаў у «Вясну» і наведаў Курапаты (фота)
22 красавіка вядомы дысідэнт, праваабаронца і публіцыст Міхась Кукабака прыехаў у Беларусь - на роднай зямлі ён не быў 15 гадоў.
22.04.2014 Салігорскі правабаронца просіць ад Мінаблаўтатрансу расклад для вазочнікаў
Салігорскі сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Аляксей Валабуеў звярнуўся да кіраўніцтва Мінаблаўтатрансу з просьбай арганізаваць рух грамадскага транспарту ў сталіцы шахцёраў з улікам аб’ектыўных патрэбаў асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
21.04.2014 Гродзенскі абласны суд растлумачыў, у чым шкода ад кнігі Алеся Бяляцкага
Гродзенскі абласны суд падставай для забароны выдання называе зусім іншыя цытаты, чым сумнавядомыя эксперты В.Ягорычаў і В. Хілюта з Гродзенскага ўніверсітэта (нагадаем, вынікі абедзьвух праведзеных імі экспертыз прызнаны судом Ашмянскага раёна непрымальнымі), але высновы аднолькавыя.
21.04.2014 У Мінску адбудзецца сустрэча з Міхасём Кукабакам
24 красавіка ў Мінску адбудзецца сапраўды грандыёзная падзея - публічная сустрэча з Міхасём Кукабакам. Вядомы дысідэнт-"антысаветчык", праваабаронца і публіцыст упершыню за 15 гадоў прыедзе на радзіму.
20.04.2014 Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць у судзе забарону пікета
Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасці, супярэчлівасці і непрафесіяналізме, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэнне, нібыта ўбачыўшы ў мэце пікету распальванне нацыянальнай варожасці.
15.04.2014 Луганскі праваабаронца: Мясцовыя ўлады і алігархі здаюць усход Украіны Расеі
«Дывэрсійная сетка з па-прарасейску настроеных груп пачала фармавацца на ўсходзе Ўкраіны з прыходам да ўлады Віктара Януковіча, — кажа кіраўнік Праваабарончага цэнтра „Поступ“ з Луганску Канстанцін Рэвуцкі. — Ляяльныя да мясцовых алігархаў чыноўнікі робяць усё, каб дапамагчы сэпаратыстам і зьвесьці на нішто спробы цэнтральнай улады ажыцьцявіць контратэрарыстычную апэрацыю».
12.04.2014 Гродзенскія праваабаронцы абскарджваюць пакаранне за фота ў інтэрнэце
Пры разглядзе адміністрацыйных пратаколаў суддзя Наталля Козел узяла бок міліцыі і кваліфікавала размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сімволікай у Дзень Волі 25 сакавіка як правядзенне несанкцыянаванага пікету.
10.04.2014 “Халоднае крыло Радзімы” – назва новай кнігі Алеся Бяляцкага
Стала вядомая назва новай кнігі Алеся Бяляцкага. “Халоднае крыло Радзімы” - так будзе называцца кніга зняволенага палітвязня Алеся Бяляцкага, якая рыхтуецца да выдання. У кнігу ўвойдуць занатоўкі, эсе, інтэрв’ю, успаміны. Такую назву абраў аўтар кнігі – зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.
09.04.2014 Бярозаўскі райвыканкам абавяжуць змяніць сваё рашэнне аб масавых мерапрыемствах
Мінюст і Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў звернуцца ў Бярозаўскі райвыканкам, каб на афіцыйным узроўні ўпарадкаваць пытанне заключэння дамоў з міліцыяй пры падрыхтоўцы да масавых мерапрыемстваў. Гэта вынікае з адказаў гэтых устаноў праваабаронцам Сяргею Русецкаму і Тамары Шчапёткінай.
09.04.2014 Алесь Бяляцкі пра паэзію, планы і Украіну
За кратамі праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі працягвае сваю творчую дзейнасць. Ягоныя эсэ, напісаныя ва ўмовах зняволення, неаднойчы друкаваліся ў перыядычных выданнях “Новы час” і “Народная Воля”, часопісе “Дзеяслоў”, выстаўляліся на інтэрнэт-старонках Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
04.04.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Журналісты мусяць сведчыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі
Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders, Майна Кіаі, спецдакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцыяў, і Маргарэт Секагія, спецдакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў, звярнуліся да журналістаў у межах канферэнцыі “Дні праваабаронцаў”, якая праходзіць у Стакгольме: “Кожны журналіст, які прыязджае ў такую аўтарытарную краіну, як Беларусь, мусіць быць абавязаны стаць на абарону свабоды слова і паведамляць пра парушэнні правоў чалавека ў краіне”.










