Навіны на тэму: праваабаронцы
19.05.2014 Civil Rights Defenders нагадае пра 33 месяцы зняволення Алеся Бяляцкага
Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберт Хорд, які збіраецца на Чэмпіянат свету па хакеі ў Менск, падрыхтаваў адмысловы хакейны швэдар з надпісам “Bialiatski” і з вялікімі літарамі: 33.
18.05.2014 У Брэсце вучыліся “ведаць свае правы”
У Брэсце адбыўся семінар “Ведай свае правы”. Удзельнікамі мерапрыемства, якое было арганізавана мясцовым прадстаўніцтвам РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, былі актывісты грамадскіх арганізацый і палітычных партый, а таксама тыяі, хто жадае ведаць, як абараніць свае правы.
14.05.2014 Выйшла кніга Алеся Бяляцкага “Іртутнае срэбра жыцьця” пра падзеі 2010-2011 гадоў
“Пісаць пра падзеі 2010-2011 гадоў і лёгка, бо яны, здаецца, добра-такі адбіліся ў маёй памяці, і цяжка, бо ўсё ж час няўмольна зьядае сьвежыню эмоцыяў, сотні і тысячы дробных дэталяў, якія ствараюць шматфарбную карціну жыцьця. Набягаюць новыя падзеі, новыя ўражаньні, якія адцясняюць і заціраюць старыя,” – напісаў Алесь Бяляцкі ў адным з лістоў.
14.05.2014 Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча
13 траўня ў Менску ўганаравалі лаўрэатаў прэмій Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча. Прэмію Алеся Адамовіча атрымаў палітвязень Алесь Бяляцкі за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай». Прэмію Багушэвіча — Зміцер Матвейчык за кнігу «Паўстанне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеянняў».
13.05.2014 Пратэст супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй войскаў на тэрыторыю Украіны расцэнены як распальванне нацыянальнай варожасці
Сёння ў судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд скаргі праваабаронцаў на дзеянні райвыканкаму, які спачатку даў дазвол, а потым забараніў правядзенне пікета 25 сакавіка.
12.05.2014 Лукашэнка ігнаруе зварот кіраўніка Федэрацыі хакея Швецыі
Дыктатар не адказаў на патрабаванне Крыстэра Энглунда растлумачыць дэпартацыю праваабаронцы Марціна Углы.
12.05.2014 Суддзяў, якія паклалі “пад сукно” скаргу Стэфановіча, прыцягнуць да адказнасці
Мінскі гарадскі суд разгледзеў зварот намесніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які тычыўся працяглага непрызначэння слухання па прыватнай скарзе праваабаронцы судом Цэнтральнага раёна Мінска.
08.05.2014 Брэст: беларускаму ўраду прапануюць ініцыяваць змены ў заканадаўства наконт адзіночных пікетаў
Актывіст Руху “За свабоду” Дзмітрый Рабцэвіч заклікае ўрад унесці ў парламент прапанову аб выключэнні са сферы дзеянняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетавання.
07.05.2014 Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014
Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які намерваўся наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”. Як стала вядома праваабаронцам, Углу прапанавалі набыць зваротны квіток, альбо чакаць нядзелі, паколькі на гэты дзень ён мае зваротны квіток у транзітнай зоне.
06.05.2014 Гродна: абласны суд прызнаў абгрунтаванасць вынясення штрафаў праваабаронцам
Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель былі прызнаныя вінаватымі ў правядзенні 25 сакавіка нібыта несанкцыянаванага пікету. Усё “парушэнне” палягала ў тым, што праваабаронцы ў Дзень Волі сфатаграфаваліся ля помнікаў і гістарычных мясцін з бел-чырвона-белымі, а таксама ўкраінскімі сцяжкамі і выставілі фотаздымкі ў інтэрнэце.
05.05.2014 У Брэсцкай вобласці стартуе кампанія па інфармаванні жыхароў пра стан правоў чалавека ў рэгіёне
Як паведаміў прадстаўнік БХК па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі, правядзенне такой кампаніі, якая прадугледжвае не толькі інфармацыйную, але і адукацыйную, прававую ды іншыя складнікі, абумоўлена парушэннямі правоў чалавека, выяўленымі праваабаронцамі падчас маніторынга.
04.05.2014 Салігорскія праваабаронцы рыхтуюць даклад аб парушэнні правоў беларускамоўных у рэгіёне
Актывісты Беларускага Хельсінскага камітэта з Салігорска распачалі грунтоўны маніторынг сітуацыі з правамі беларускамоўных грамадзян у рэгіёне, па выніках якога будзе падрыхтаваны адмысловы даклад для органаў улады розных узроўняў.
02.05.2014 Салігорцам нагадалі пра іх працоўныя правы (фота)
У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, які ў Беларусі традыцыйна адзначаецца 1 траўня, грамадскія актывісты Салігоршчыны распаўсюдзілі ў сталіцы шахцёраў інфармацыйныя буклеты аб праве на працу з серыі “Ведай свае правы”.
02.05.2014 Умовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ палепшыліся, але праблемы застаюцца
Найперш праваабаронца адзначыў з’яўленне ў камерах умывальнікаў ды перагародак, што аддзяляюць напольныя ўнітазы. Раней зняволеным даводзілася спраўляць свае фізічныя патрэбы наўпрост на вачах у іншых сукамернікаў, а рукі ды твар можна было памыць толькі вадою з-пад унітазнага крана.
01.05.2014 Блог Валянціна Стэфановіча: Валентин Стефанович. Ошибочка (фельетон)
-- Так, значит пишите рапорта и составляйте протоколы по двум статьям сразу, по 17.1 и 23.4. Только смотрите не напутайте там ничего, нам нужно на 25 суток чтобы стразу «оформили», на весь ЧМ, – сказал майор «Михалич» и удалился так же внезапно, как и вошёл.










