Навіны на тэму: праваабаронцы
05.06.2014 Гомельскі карэспандэнт палохае чытачоў жахамі пра «Новаросію» і вінаваціць беларускіх праваабаронцаў у маўчанні
Недзяржаўнае выданне даўно б ужо было прыцягнута да адказнасці за публікацыю непраўдзівых звестак. Дзяржаўныя ж маюць права пісаць, не спасылаючыся на крыніцы інфармацыі, вартыя даверу, і не прытрымлівацца такіх крытэрыяў, як аб'ектыўнасць і ўсебаковасць.
03.06.2014 Жыхар Барысава пабываў на выбарах у «бандэраўскай» Украіне
Вядомы многім нашым чытачам незалежны барысаўскі праваабаронца, юрыст Алег Мацкевіч нядаўна вярнуўся з суседняй краіны. У Палтаве і Міргарадзе ён напрацягу пяці дзён назіраў за выбарчым працэсам і вырашыў падзяліцца з BARYSAU.BY сваімі думкамі. Тым нашым чытачам, якія вераць расійскай прапагандзе, чытаць гэтыя радкі будзе няпроста. Бо праўда часам бывае балючая.
02.06.2014 Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?
Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай ў міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе. Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка.
01.06.2014 Бяроза: праваабаронцы не згодны, што выказванні пратэста супраць уводу расійскіх войск на Украіну – распальванне нацыянальнай варожасці
Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, у якой просяць адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна.
30.05.2014 Праваабаронцы папярэджваюць расійскія ўлады пра непазбежныя наступствы палявання за «агентамі»
30 траўня Праваабарончы Савет Расіі выступіў з заявай з нагоды імкнення ўладаў паставіць кляймо «замежнага агента» на любой незалежнай грамадскай актыўнасці.
30.05.2014 Алесь Бяляцкі: Некалі на гэтым доме будуць шыльды Генадзю Бураўкіну і “Вясне”
Доўгі час кватэра Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна размяшчалася над офісам Праваабарончага цэнтру “Вясна”, канфіскаванага па рашэнню судовых органаў у лістападзе 2012 года ў межах крымінальнага пераследу кіраўніка арганізацыі, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага.
30.05.2014 Міхась Кукабака пра забітага ва Украіне праваабаронцу: Зброяй Андрэя Міронава была праўдзівая інфармацыя, што выкрывала дзяржаўную хлусню
30 траўня ў Маскве на цырымонію развітання з забітым пад Славянскім сябрам "Мемарыялу", савецкім палітвязнем Андрэем Міронавым ідзе беларускі дысідэнт Міхась Кукабака. Яны былі знаёмыя з 1989 года.
30.05.2014 Беларускі праваабаронца: “Ва Украіне былі сапраўдныя выбары”
Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка прыняў удзел у назіранні за пазачарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне. Па вяртанні ў беларускую сталіцу шахцёраў назіральнік распавёў пра адрозненне ўкраінскіх выбараў ад беларускіх.
30.05.2014 Мазырскі праваабаронца сустрэўся са старшынёй Канстытуцыйнага суда
Задаў пытанне праваабаронца і пра роўнасць беларускай і рускай моваў. Па яго словах, адказ Пятра Міклашэвіча быў такі: «У нас дзве роўныя мовы, і я як грамадзянін таксама маю права выбіраць – на якой мове весці размову».
29.05.2014 Праваабаронцы ўдзельнічалі ў канферэнцыі па Беларусі ў Жэневе
У Жэневе, дзе ў хуткім часе будзе прадстаўлены даклад спецдакладчыка ААН па Беларусі, адбылася канферэнцыя з удзелам міжнародных і беларускіх праваабаронцаў, журналістаў, сваякоў палітвязняў і прадстаўніка ЕС у ААН.
27.05.2014 Алесь Бяляцкі падзякваў салігорскім праваабаронцам за маральную падтрымку
Цытуе спадар Мархотка і не зусім вясёлыя, хутчэй літаратуразнаўча-філасоўскага характару развагі зняволенага праваабаронцы: “У свой час Максім Танк спаабаваў пілаваць краты вершамі. А Алесь Гарун чакаў, пакуль іх з’есць іржа. Анатоль Сыс вышываў сабе на сэрцы “залатыя краты”. Там, дзе беларусы - там і яны. Так што - усё нармальна...”
26.05.2014 “Вясна” вітае на волі калегу з Бахрэйна Набіла Раджаба!
Прэзідэнт Бахрэйнскага Цэнтра правоў чалавека і намеснік Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набіл Раджаб 24 траўня выйшаў з турмы пасля больш як 600 дзён зняволення.
23.05.2014 У Брэсце аднавілі выпуск праваабарончага бюлетэня
Выданнем друкаванага бюлетэня “Брестское право”, які зараз плануецца рыхтаваць штомесяц і распаўсюджваць сярод жыхароў рэгіёна, займаецца мясцовае прадстаўніцтва РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”.
21.05.2014 Бяроза: хто забараніў пікет – не кажуць нават суду
Нагадаем, прычынай забароны было названа “распальванне нацыянальнай варожасці” – менавіта такім чынам бярозаўскія чыноўнікі расцанілі адну з мэтаў пікета: пратэст супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй войскаў на тэрыторыю Украіны.
19.05.2014 Шведскага праваабаронцу Роберта Хорда затрымалі на "Чыжоўка-Арэне"
Кіраўнік Civil Rights Defenders Роберт Хорд 19 траўня прыбыў у Мінск для сустрэчы са старшынёй Шведскай федэрацыі хакея Крыстэрам Энглундам, каб праінфармаваць яго аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Сустрэча была прызначаная на "Чыжоўка-Арэне", дзе сёння спаборнічаюць каманды Італіі і Швецыі.










