Навіны на тэму: праваабаронцы
22.06.2014 Салігорская пракуратура адмаўляецца рэагаваць на забарону кар'ернага росту адміністрацына пакараным
Пракуратура Салігорскага раёна “вывучыла” скаргу мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэту Уладзіміра Шылы на забарону кар’ернага росту работнікам ААТ “Беларуськалій”, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду.
20.06.2014 У судзе Бярозаўскага раёна частку судовых матэр’ялаў падшылі ў іншую, незапатрабаваную папку
Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна прасілі старшыню суда разабрацца, чаму суддзя Алена Нямкова рабіла запыт у міліцыю на іх апытанне 26 красавіка, калі ў іх адміністрацыйнай справе адсутнічаюць адпаведныя пратаколы і сам запыт.
20.06.2014 Брэсцкі аблвыканкам устанавіў уласную трактоўку законаў
Праваабаронцы прасілі прыцягнуць чыноўнікаў райвыканкаму да адказнасці за парушэнне законаў “Аб мовах”і “Аб звароце грамадзян”. Пракуратура самастойна разбірацца не стала, а накіравала скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам для выканання. Брэсцкі аблвыканкам у сваю чаргу заняў пазіцыю абароны не законнасці, а бярозаўскіх чыноўнікаў.
20.06.2014 Аднаму з першых беларускіх палітвязняў Рыгору Кійко патрэбная дапамога
Беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко — у бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.
20.06.2014 Леанід Судаленка: я знайду інтэрнэт-паклёпнікаў
19 чэрвеня суддзя суду Чыгуначнага раёну Гомеля Анатоль Сотнікаў задаволіў скаргу Леаніда Судаленка на пастанову Чыгуначнага РАУС аб спыненні адміністрацыйнай справы, па якой праваабаронца просіць міліцыю правесці расследванне і выявіць асоб, якія на старонках інтэрнет-сайту здзейсняюць абразу і паклёп у дачыненні да яго і актывістаў гомельскага рэгіёну.
19.06.2014 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Віктара Сазонава
Гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў ліст з Камітэта па правах чалавека ААН. З яго ён даведаўся, што скарга, пададзеная з нагоды пераследу за фотаздымак у інтэрнэце, зарэгістравана. У Дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года грамадскія актывісты сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і выставілі фотаздымак у інтэрнэт.
17.06.2014 Сёння - два гады з дня смерці праваабаронцы Барыса Звоскава
Сёння, 17 чэрвеня, спаўняецца два гады з дня заўчаснай смерці вядомага беларускага праваабаронцы Барыса Звоскава. Барысу Ігаравічу было толькі 63 гады, узрост не крытычны, але хвароба не выбірае.
13.06.2014 “Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў”: спрыяць і не перашкаджаць законнай дзейнасці праваабаронцаў
На канферэнцыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ ў Берне некалькі дзён таму быў прадстаўлены адмысловы дакумент – Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў (Guidelines on the Protection of Human Rights Defenders).
13.06.2014 Аўтары індывідуальнага паведамлення, пададзенага у КПЧ ААН ад імя Алеся Бяляцкага, звярнуліся з адкрытым лістом
Аўтары індывідуальнага паведамлення, пададзенага ў Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом. Антуан Бернар, Генеральны дырэктар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), і Наталля Пінчук, жонка палітвязня Алеся Бяляцкага, просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі.
12.06.2014 “Дыялог” – стратэгія швецкай паліцыі падчас маніфестацый
Якія функцыі ўскладаюцца на паліцыю падчас масавых мерапрыемстваў у Швецыі, распавялі беларускім праваабаронцам у спецыльна створаным аддзеле паліцыі “Дыялог” падчас іх візіту ў Стакгольм.
11.06.2014 Беларускія праваабаронцы азнаёміліся са швецкай сістэмай абароны правоў чалавека
У пачатку чэрвеня сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктар Сазонаў з Гродна, Алесь Капуцкі з Маладзечна, Тамара Шчапёткіна з Бярозы і Святлана Лапіцкая з Жодзіна наведалі Стакгольм, каб азнаёміцца са швецкай сістэмай абароны правоў чалавека і працай швецкіх калег.
10.06.2014 Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці
Тыповай адпіскай назваў такі адказ Уладзімір Целяпун. «На сустрэчы старшыні Канстытуцыйнага суду з працаўнікамі прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» гаварылася, што адна з галоўных задач КС – абарона канстытуцыйных правоў грамадзян. А на практыцы грамадзян накіроўваюць да структур і органаў, якія маюць права звяртацца ў КС".
09.06.2014 У Беларусі ствараецца новая праваабарончая арганізацыя «Пакт»
«Пакт» аб’ядноўвае беларускіх грамадзянаў, у адказ на чые звароты Камітэт ААН па правах чалавека прыняў ці будзе прымаць рашэньні.
08.06.2014 Гомель: праваабаронца заклікае міністра адукацыі перагледзець «Праграму», якая тычыцца дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы
У дадзеным дакуменце ўтрымліваюцца крытэрыі сямейнага недабрабыту, многія з якіх, на думку Марыі Клімовіч, не вытрымліваюць крытыкі.
06.06.2014 Салігорскія праваабаронцы патрабуюць пракурорскага рэагавання на забарону кар’ернага росту для здзейсніўшых адміністрацыйнае правапарушэнне
Нагадаем, у лютым 2014 году адміністрацыя Прешага рудаўпраўлення прыняла рашэнне аб мерах радыкальнага характару ў дачыненні да работнікаў, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне.










