Навіны на тэму: праваабаронцы
01.07.2014 Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага для літоўскіх СМІ
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека Алесь Бяляцкі 27 чэрвеня ў Вільні даў прэс-канферэнцыю для літоўскіх СМІ.
30.06.2014 Алесь Бяляцкі літоўскім СМІ: Крыўды на адрас Літвы ў мяне няма
Кіраўнік ПЦ "Вясна" кажа, што не адчувае крыўды на адрас Літвы за тое, што прадстаўленая гэтай краінай інфармацыя стала падставай для прыцягнення яго да суду. З гэтай заявы Алесь Бяляцкі распачаў прэс-канферэнцыю, якая прайшла 27 чэрвеня ў Вільні.
30.06.2014 «НАРЭШЦЕ СВАБОДНЫ!» Фотафакт з Парыжа
Па ўказанні мэра Парыжа Анны Ідальга, на партрэце Алеся Бяляцкага, усталяваным перад будынкам мэрыі 11-й акругі, дададзены надпіс «НАРЭШЦЕ СВАБОДНЫ!». Французская сталіца вітае вызваленне свайго ганаровага грамадзяніна, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), чый доўгачаканы візіт у Парыж распачынаецца днямі.
28.06.2014 У Мінюсце – дакументы на рэгістрацыю новай праваабарончай арганізацыі "Пакт"
У Міністэрства юстыцыі Беларусі 27 чэрвеня пададзены пакет дакументаў для рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага аб'яднання «ПАКТ» (Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).
27.06.2014 Алесь Бяляцкі праводзіць прэс-канферэнцыю ў Вільні (онлайн)
Сёння ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні (Літва) ў 12-30 адбудзецца прэс-канферэнцыя былога палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і аднаго з заснавальнікаў ДПЧ Алеся Бяляцкага.
26.06.2014 Алесь Бяляцкі: Адна з найважнейшых задач беларускага грамадства — дамагчыся справядлівых выбараў
Былы палітвязень Алесь Бяляцкі, які вызваліўся па амністыі 21 чэрвеня, збіраецца браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года выключна як праваабаронца. Пра гэта ён заявіў 25 чэрвеня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнэт-газеты Naviny.by.
25.06.2014 Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх палітычных вязняў і распачаць сістэмныя змены, скіраваныя на рэальнае забеспячэнне правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" з нагоды вызвалення старшыні арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.
25.06.2014 Онлайн-канферэнцыя з Алесем Бяляцкім на сайце Svaboda.org: задайце пытанне праваабаронцу
Сёння, 25 чэрвеня, а 14 гадзіне на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітзьняволены Алесь Бяляцкі.
25.06.2014 Мэр Парыжа: Вызваленне Алеся Бяляцкага - новы крок на шляху да свабоды выказвання і дэмакратыі ў свеце
"З вялікай радасцю даведалася я аб вызваленні Алеся Бяляцкага, Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа, старшыні ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDH (Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека)", - спадарыня Анна Ідальга, Мэр Парыжа, витае вызваленне беларускага праваабаронцы.
25.06.2014 Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага 23 чэрвеня ў Менску
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека 23 чэрвеня даў першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю.
24.06.2014 Саша Кулаева: Вызваленне Алеся - гэта знак надзеі для праваабаронцаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям у іншых краінах
Прадстаўнік FIDH Саша Кулаева прыязджала ў Мінск, каб павіншаваць віцэ-прэзідэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага з вызваленнем ад імя яго калегаў з розных куткоў свету.
24.06.2014 Магілёўскі праваабарончы цэнтр можа пазбавіцца юрыдычнага адрасу
Дырэктар ААТ “Пропоша-ТС”, які яго прадаставіў, адмаўляецца ўносіць праўкі ў дамову бясплатнага карыстання. Прычына заключаецца ў тым, што пасля таго, як ён прадаставіў памяшканне пад юрыдычны адрас Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру, на яго пачаўся ціск з боку мясцовай улады.
22.06.2014 Civil Rights Defenders: Алесь Бяляцкі вызвалены пасля 1052 дзён за кратамі
“Я не магу апісаць, наколькі я шчаслівы з той нагоды, што наш добры сябар і калега на волі... і мы павінны працягваць нашыя намаганні, каб пераканацца, што ўсе палітычныя зняволеныя ў Беларусі будуць вызваленыя”, — сказаў Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders.
22.06.2014 FIDH: Алесь Бяляцкі нарэшце на волі!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека вітае на волі свайго віцэ-прэзідэнта Алеся Бяляцкага. "Нарэшце, ён трапіў пад амністыю, у якой яму адмаўлялі цягам двух гадоў запар з нагоды “шматлікіх парушэнняў рэжыму зняволення”. Нягледзячы ні на што, беларускі рэжым дэспатычны, нават калі ён дае згоду на вызваленне..."
22.06.2014 Злучаныя Штаты вітаюць вызваленьне Алеся Бяляцкага
Афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі агучыла заяву амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства ў сувязі з вызваленьнем беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.










