Навіны на тэму: праваабаронцы
16.07.2014 Amnesty International у Галандыі: Рады вызваленню Алеся Бяляцкага, працягваем змаганне за Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава (фота)
Днямі кіраўнік ПЦ “Вясна” атрымаў эмацыйны ліст ад актывістаў галандскага аддзялення Amnesty International, якія падчас зняволення Алеся Бяляцкага ладзілі даволі арыгінальныя акцыі ў яго падрымку.
15.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Улады, магчыма, пажадаюць атрымаць бонусы за гэтае вызваленне
Аляксандр Лукашэнка, напэўна, захоча выкарыстаць факт вызвалення палітычнага вязня, лідара праваабарончага цэнтру „Вясна“ Алеся Бяляцкага дзеля атрымання нейкіх дывідэнтаў. Гэтага не выключае праваабаронца Валянцін Стэфановіч:
12.07.2014 Візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву скончыўся “замініраваннем”
У апошні дзень свайго візіту ў польскую сталіцу кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі браў удзел у міжнароднай канферэнцыі, падчас якой распавядаў пра становішча праваабаронцаў у Беларусі. І раптам падчас яго выступу паступіў званок пра замініраванне памяшкання, у якім праходзіла мерапрыемства.
11.07.2014 Кіраўнік польскай дыпламатыі запэўніў у далейшай падтрымцы беларускіх НДА
11 ліпеня візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву працягнуўся тэлеканферэнцыяй з амбудсменам Польшчы, сустрэчай у МЗС, гутаркай з рэдакцыяй «Газеты выборчай» і прадстаўнікамі беларускай суполкі.
10.07.2014 Візіт Алеся Бяляцкага ў Польшчу: упершыню пасля зняволення (фота)
“За тыя тры гады, якія я правёў у калоніі, мяне ўразіла тое, што ў Беларусі з'явілася шмат непалітычных, культурных, моўных грамадскіх ініцыятыў. Гэта даказвае, што грамадзянская супольнасць у нас развіваецца”, - сказаў на сустрэчы ў Варшаве Алесь Бяляцкі. Візіт у сталіцу Польшчы завяршае турнэ беларускага праваабаронцы па еўрапейскіх краінах.
09.07.2014 Тамара Сяргей: чарговы выклік у Генпракуратуру — сродак запужвання
8 ліпеня праваабаронцу Тамару Сяргей у чарговы раз выклікалі ў Генеральную пракуратуру да намесніка начальніка аддзелу за выконваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Паўла Елісеева.
09.07.2014 «Пралетарская пабеда» стане зноў «Пралетарскай перамогай»
Працяглае ліставанне барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча з Міністэрствам транспарту і камунікацый, а таксама з Рэспубліканскай тапанімічнай камісіяй пачало даваць практычны плён: непісьменная шыльда над чыгуначным прыпынкам, па ўсёй верагоднасці, будзе змененая.
07.07.2014 У Парыжы Алесь Бяляцкі быў прыняты ў мэрыі і МЗС Францыі (фота, відэа)
Алесь Бяляцкі атрымаў у мэрыі Парыжа дыплом ганаровага грамадзяніна горада, гэтае званне яму было прысвоена ў 2012 годзе, калі ён знаходзіўся ў зняволенні. Пасля цырымоніі ў мэрыі праваабаронца быў прыняты паслом па правах чалавека МЗС Францыі і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў. На абодвух прыёмах віцэ-прэзідэнт FIDH знаходзіўся ў суправаджэнні сваіх калегаў з Федэрацыі.
07.07.2014 Еўракамісар Фюле нагадаў пра галоўную ўмову зменаў у адносінах паміж ЕС і афіцыйным Мінскам
Любыя станоўчыя змены ў адносінах Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі залежаць ад паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.
04.07.2014 Прэзідэнт ПАСЕ: Упэўненая, што цяжкая праца беларускіх праваабаронцаў не марная (фота)
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Ан Брасер падчас сустрэчы з кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім запэўніла яго ў поўнай падтрымцы з боку ПАСЕ працы праваабаронцаў у Беларусі.
03.07.2014 Алесь Бяляцкі сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.
03.07.2014 Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна падалі заяўку на правядзенне пікета да 27 ліпеня, каб нагадаць жыхарам горада Бярозы пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятую 24 гады таму Вярхоўным Саветам.
02.07.2014 Шведскі праваабаронца напісаў кнігу пра эвалюцыю дыктатуры ў Беларусі
Аўтар, кіраўнік Ostgruppen, Марцін Угла лічыць, што, дзякуючы знаёмству з яго кнігай “Памятка для дыктатара”, Беларусь ды яе сістэма будзе больш зразумелай для ўраду яго краіны і шараговага шведа.
02.07.2014 У Варонежы напалі на праваабаронцу Андрэя Юрава
На яго думку, напад стаў часткай спланаванай кампаніі супраць Дома правоў чалавека і ўдзельнікаў фестывалю «Горад правоў», якую вядуць у ліку іншых удзельнікі «Маладой Гвардыі «Адзінай Расіі» ў Варонежскай вобласці.
02.07.2014 Алесь Бяляцкі наведаў Брусель і Страсбург
Алесь Бяляцкі, кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт FIDH, 1 ліпеня ў Бруселі сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрасаюза. 2 ліпеня паездка праваабаронцы працягваецца сустрэчамі з прадстаўнікамі Еўрапарламента і Савета Еўропы ў Страсбургу.










