Навіны на тэму: праваабаронцы
06.08.2014 “Вясна” перадала амбасадару Азербайджана заяву з асуджэннем арыштаў вядомых праваабаронцаў краіны
6 жніўня Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў у амбасаду Азербайджана ў Мінску заяву з асуджэннем рэпрэсіяў рэжыму прэзідэнта Аліева ў дачыненні да вядомых праваабаронцаў.
06.08.2014 У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў
Жодзінскія ўлады забаранілі пікет, прымеркаваны да 4 жніўня, аднак праваабаронцы дагэтуль не атрымалі ніякага дакументальнага пацверджання з выканкаму.
05.08.2014 МЗС Чэхіі: Да падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі мы ставімся сур’ёзна
Міністр замежных справаў Чэхіі Любамір Зааралек 5 жніўня прыняў у Чэрнінскім палацы беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага лаўрэата прэміі Вацлава Гавела па правах чалавека, які атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду падчас зняволення.
05.08.2014 Прадстаўнік АБСЕ наведала ў турме праваабаронцу Азімжона Аскарава
Вядомага праваабаронцу і журналіста Азімжона Аскарава, асуджанага да пажыццёвага зняволення, у турме ў Бішкеку наведала кіраўнік дэпартамента БДІПЧ па правах чалавека.
04.08.2014 Алесь Бяляцкі: Беларуская турма як мадэль беларускай дзяржавы (відэа)
4 жніўня Алесь Бяляцкі наведаў студыю Радыё Свабода ў Празе. Старшыня ПЦ «Вясна» стаў госьцем праграмы «Свабода бяз гальштукаў».
04.08.2014 У 10 гарадах Беларусі актывістам “Вясны” забаранілі пікеты да 4 жніўня
Заяўкі на пікеты за вызваленне палітычных вязняў, якія праваабаронцы намераваліся зладзіць у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, не задаволілі мясцовыя ўлады Наваполацку, Віцебску, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смаргоні ды Магілёва. Паводле каардынатара рэгіянальных філіяў ПЦ “Вясна” Зміцера Салаўёва, гэтыя адмовы маюць фармальныя падставы і будуць абскарджаныя.
04.08.2014 У Азербайджане працягваюцца арышты праваабаронцаў
У Баку 2 жніўня быў арыштаваны заснавальнік і старшыня Клуба па правах чалавека Расул Джафараў, адзін з аўтараў дакладу па праблеме палітвязняў, што заклікаў ПАСЕ прызначыць спецдакладчыка па палітвязнях у Азербайджане.
03.08.2014 Салігорск: БХК праводзіць асветніцкую праграму
Асветніцкая кампанія, інфармуючая у тым ліку пра правільныя паводзіны грамадзян пры стасунках з людзьмі ў пагонах, стартавала напрыканцы ліпеня ў сталіцы шахцёраў. Сваімі парадамі з гэтай нагоды дзеліцца салігорскі праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэту Леанід Мархотка.
01.08.2014 Алесь БЯЛЯЦКІ: Паехаў варыць сочыва, а патрапіў у турму…
Праваабаронца і нядаўні палітвязень Алесь БЯЛЯЦКІ распавёў “Народнай Волі” пра замежныя рахункі, сваё турэмнае жыццё, сям’ю і пра тое, чаму не хоча балатавацца ў прэзідэнты.
01.08.2014 Падтрымаем зняволеных праваабаронцаў Азербайджана!
“Вясна” заклікае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці далучацца да заявы з пратэстам супраць палітычнага пераследу вядомых праваабаронцаў Азербайджана, якая на наступным тыдні будзе перададзена ў амбасаду Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі.
31.07.2014 Заява ПЦ “Вясна” з нагоды ўзяцця пад варту і прад’яўлення абвінавачання вядомай азербайджанскай праваабаронцы Лэйле Юнус
ПЦ “Вясна” выказвае рашучы пратэст у сувязі з палітычным пераследам вядомых праваабаронцаў Азербайджана, а таксама салідарнасць са сваімі калегамі і заклікае ЕС і ЗША, нягледзячы на эканамічныя кантакты з Азербайджанскай Рэспублікай, прыняць усе магчымыя захады для аказання ціску на ўрад краіны з патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.
30.07.2014 У Азербайджане арыштаваная праваабаронца Лэйла Юнус, якая крытыкавала Аліева і Лукашэнку
У Азербайджане арыштаваная праваабаронца Лэйла Юнус. На машыну вядомай праваабаронцы быў здзейснены напад.
24.07.2014 Праваабаронцы выступілі за роўнасць і папярэджанне дыскрымінацыі
РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і “Сетка за роўнасць і недыскрымінацыю ў Беларусі” правялі ў Мінску міжнародны круглы стол, прысвечаны абмеркаванню “Канцэпцыі антыдыскрымінацыйнага заканадаўства для Беларусі”.
23.07.2014 Іртутнае срэбра жыцця Алеся Бяляцкага (поўнае відэа)
“Іртутнае срэбра жыцця” — першая з кніг старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага, прэзентацыя якой адбылася ў Мінску 22 ліпеня з удзелам самога аўтара.
16.07.2014 Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні
Работнікі ААТ “Беларуськалій” накіравалі афіцыйную заяву ў цэнтральны офіс Беларускага Хельсінскага Камітэту з просьбай адрэагаваць на неправавыя дзеянні адміністрацыі Перашага рудаўпраўлення ды на факт ухілення пакуратуры Салігорскага раёна ад вырашэння пытання.










