Навіны на тэму: праваабаронцы
11.09.2014 Адбылася сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны”
10 верасня прадстаўнікі ўрадавай дэлегацыі ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Былі абмеркаваныя бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, агульны стан грамадзянскай супольнасці.
04.09.2014 Удзельніцы Pussy Riot будуць інфармаваць пра сітуацыю ў расійскіх калоніях і катаванні ў паліцыі
Праваабарончая арганізацыя «Зона права», заснаваная Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай, пачала выпуск анлайн-выдання «МедыяЗона».
04.09.2014 “Вясна” выказвае спачуванні магілёўскаму праваабаронцу Барысу Бухелю ў сувязі са смерцю жонкі
Сёння, 4 верасня, стала вядома, што пасля працяглай хваробы памерла жонка вядомага магілёўскага праваабаронцы, сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Барыса Бухеля. У сувязі з няшчасцем Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае нашаму шаноўнаму калегу свае шчырыя спачуванні.
03.09.2014 Кыргызскі праваабаронца: Лукашэнка абразіў нашу краіну
Парламент Кыргызстана павінен неадкладна разгледзець пытанне аб дыпламатычных стасунках з Беларуссю. Пра гэта заявіў актывіст Андуруш Тактанасыраў 3 верасня падчас сваёй акцыі пратэсту ў Бішкеку.
02.09.2014 Уладзімір Вялічкін: Праводзіць пікеты па-ранейшаму не дазваляюць
Адказ адносна запланаваных гарадскімі ўладамі мерапрыемстваў у дазволеных месцах для правядзення дэмакратычнымі сіламі пікетаў, мітынгаў і шэсцяў так і не атрымаў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
01.09.2014 Пра беларускіх вязняў сумлення ведаюць нават у Афрыцы
Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад юрыстаў з Кейптаўна, якія вітаюць праваабаронцу на волі і працягваюць заклікаць да вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі. Пра гэта праваабаронцу напісаў кіраўнік юрыдычнай кампаніі Darrolls Attorneys Роланд Дарал.
29.08.2014 За "замежных агентаў" узяліся падаткавікі - праваабарончы сектар можа не вытрымаць ціску
У Расіі пачаўся новы наступ улады на некамерцыйныя арганізацыі, якія лічацца замежнымі агентамі. Гэтым разам "замежных агентаў" спрабуюць зрабіць яшчэ і падатковымі даўжнікамі.
26.08.2014 Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда
25 жніўня не адбылося прызначанае на гэты дзень паседжанне суда Цэнтральнага раёна Гомеля па скарзе праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадстаўнік гарвыканкама проста не з’явіўся ў суд.
22.08.2014 Даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі затрыманы на мяжы
Даклад праваабаронцаў The Equal Rights Trust і БХК затрыманы на мяжы і правяраецца аддзелам кантрабанды. Разам з тым Адміністрацыя Прэзідэнта паведаміла пра тое, што інфармацыя, выкладзеная ў дакладзе, "прынятая да ведама".
18.08.2014 Кіруючыя прынцыпы БДІПЧ АБСЕ па праваабаронцах: Час для рэальнага ажыццяўлення ва ўсім рэгіёне АБСЕ і па-за яго межамі
Патрабаванні АБСЕ - найлепшы адказ на памылковыя аргументы шэрагу краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі са спасылкай на “замежнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы” ў адносінах да абароны праваабаронцаў, - заявіла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў.
12.08.2014 Заява арыштаванага ў Баку праваабаронцы Інтыгама Аліева
Дадзеная заява была складзена і распаўсюджана юрыстам Анарам Гасімлі пасля сустрэчы з Інтыгамам Аліевым 9 жніўня ў Баку ў Дасудовым цэнтры папярэдняга ўтрымання.
11.08.2014 Узмацненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці сур'ёзна падрывае старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Рады Еўропы
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае ўлады Азербайджана пакласці канец доўгім рэпрэсіям супраць праваабаронцаў і прывесці нацыянальнае заканадаўства аб НДА ў адпаведнасць з Дэкларацыяй ААН аб праваабаронцах, а таксама з Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека.
11.08.2014 Праваабаронца Інтыгам Аліеў сёння абскардзіў свой арышт
Яшчэ адзін аўтарытэтны азербайджанскі праваабаронца быў арыштаваны ў Баку 8 жніўня. Інтыгам Аліеў - кіраўнік Таварыства прававой асветы, дзейнасць якога правяралася ў рамках крымінальнай справы супраць мясцовых і замежных НДА.
11.08.2014 Дашлі ліст падтрымкі арыштаваным праваабаронцам!
Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, які ініцыяваў марафон салідарнасці, здабыў адрасы адвакатаў, якія перададуць лісты і паштоўкі асабіста ў рукі Лэйле і Арыфу Юнусам і Расулу Джафараву, і даведаўся, пра густы і захапленні кожнага з іх.
06.08.2014 64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў
У лісце да прэзідэнта Ільхама Аліева 64 НДА з Сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса, Расула Джафарава, Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы ды Хасана Хусэйнлі.










