Навіны на тэму: праваабаронцы
05.11.2014 Прэс-канферэнцыя Алены Танкачовай у офісе "Вясны"
6 лістапада кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алена Танкачова дасць прэс-канферэнцыю з нагоды прынятага ў дачыненні да яе рашэння аб высылцы з Беларусі. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе Праваабарончага цэнтра "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26) і распачнецца а 12-й гадзіне.
05.11.2014 Праваабаронцу Алену Танкачову высылаюць з Беларусі на тры гады
Праваабаронца на працягу месяца павінна пакінуць Беларусь. Гэтае абмежаванне будзе дзейнічаць тэрмінам у тры гады, без права вяртання, затым магчымы перагляд рашэння.
05.11.2014 Пасяджэнне па справе праваабаронцы Танкачовай ва УУС Першамайскага раёна Мінска перанесена на другую палову дня
Разгляд справы аб прымусовай высылцы праваабаронцы Алены Танкачовай з Беларусі, які павінен быў пачацца ва УУС адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска 5 лістапада ў 12.00, перанесены на другую палову дня. Аб гэтым Танкачовай паведамілі сёння ва УУС.
05.11.2014 У Магілёве аблюст адклікаў пазоў на прыпыненне дзейнасці Магілёўскага праваабарончага цэнтра
Нагодай для гэтага паслужыла тое, што праваабарончая арганізацыя здолела знайсці новы юрыдычны адрас. Пра такі паварот падзей стала вядома ўчора, 4 лістапада, у Магілёўскім абласным судзе.
04.11.2014 ААН просяць прыняць тэрміновыя меры ў сувязі з магчымай высылкай Алены Танкачовай
Беларускія праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН па становішчы праваабаронцаў, а таксама да Спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з просьбай у тэрміновым парадку ўмяшацца ў сітуацыю.
04.11.2014 Выйшла з друку новая кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”
Новую кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і пад час свайго зняволення ў Бабруйскай калоніі.
04.11.2014 Пагроза высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай - палітычная расправа ў духу савецкіх часоў
Сумесная заява беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алены Танкачовай.
03.11.2014 Беларусь: Улады анулявалі від на жыхарства праваабаронцы Алене Танкачовай, ёй пагражае высылка
Front Line Defenders лічыць, што ануляванне віда на жыхарства Алене Танкачовай з'яўляецца непрапарцыйным пакараннем за нядаўняе парушэнне правілаў дарожнага руху і наўпрост звязанае з ейнай праваабарончай дзейнасцю.
03.11.2014 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Дзяды — 2014»
Назіральнікамі ад Праваабарончага цэнтру "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" ажыццяўляўся маніторынг ходу масавага мерапрыемства. Група назіральнікаў складалася з 13 чалавек, пазначаных бэйджамі і камізэлькамі сіняга колеру.
03.11.2014 Östgruppen: 10 год дзейнасці на карысць дэмакратыі і правоў чалавека (відэа)
Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen адзначае 10-годдзе сваёй дзейнасці, адным з прыярытэтных напрамкаў якой з’яўляецца Беларусь. “Вясна” зычыць сваім шведскім калегам невычэрпнай энергіі, энтузіязму ў дасягненні ўсіх пастаўленых мэтаў і бязмежна дзякуе за падтрымку.
03.11.2014 “Гэтае рашэнне іншым словам чым абсурд назваць вельмі складана”
Старшыня грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна выказала словы падтрымкі праваабаронцы Алене Танкачовай, якая па рашэнні ўладаў пазбаўленая віда на жыхарства і яе чакае верагоднае выдварэнне з Беларусі.
03.11.2014 “Будзем рабіць усё магчымае, каб рашэнне аб пазбаўленні віда на жыхарства было перагледжанае”
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч выказаў сваё стаўленне да рашэння аб ануляванні віда на жыхарства праваабаронцы Алены Танкачовай, лідэра Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
02.11.2014 Салідарнасць з Аленай Танкачовай: хадайніцтвы з просьбай не высылаць праваабаронцу з Беларусі (узор)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да закліку нашых калегаў з Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend накіроўваць хадайніцтвы з з просьбай не высылаць праваабаронцу Алену Танкачову з Беларусі.
02.11.2014 “Дзяды -2014”: назіранне за мерапрыемствам (ан-лайн)
Акцыя, прысвечаная Дню памяці продкаў "Дзяды" пачнецца ў Менску 2 лістапада ў 11 гадзін. Акцыя, заяўленая Кансерватыўна-Хрысціянскай партыяй БНФ, дазволеная ўладамі горада.
31.10.2014 “Міхась Кукабака – прыклад нязломнасці чалавечага духу” (фота)
У Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў, 30 кастрычніка, у Бабруйску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў фільм “Дысідэнт”, прысвечаны вядомаму беларусу Міхасю Кукабаку.










