Навіны на тэму: праваабаронцы
28.11.2014 Алене Танкачовай адклалі высылку зь Беларусі на месяц
Першамайскі РУУС Менску працягнуў старшыні праўленьня Цэнтру прававой трансфармацыі Алене Танкачовай тэрмін рэгістрацыі на знаходжаньне ў Беларусі на адзін месяц, паведамляе Радыё Свабода.
28.11.2014 Алена Танкачова абскарджвае рашэнне аб высылцы з краіны
Праваабаронца Алена Танкачова 28 лістапада падала скаргу ў ГУУС Мінгарвыканкама на рашэнне Першамайскага РУУС аб высылцы з Беларусі.
28.11.2014 Алесь Бяляцкі: Наша сіла - у бясстрашнасці і салідарнасці
На адкрыцці 2-га Сусветнага праваабарончага форуму, які з 27 па 30 лістапада праходзіць у Маракешы, кіраўнік "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі казаў пра пагаршэнне становішча праваабаронцаў у постсавецкіх краінах і заклікаў да салідарнасці праваабарончай супольнасці ва ўсім свеце.
27.11.2014 Алесь Бяляцкі: "Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН успрыняў як асабістую сатысфакцыю" (тэкст дакумента)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе неафіцыйны пераклад рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
26.11.2014 Вітаем новы Дом правоў чалавека ў Чарнігаве!
У Чарнігаве адбылося адкрыццё Дома правоў чалавека, які будзе выконваць ролю каардынацыйнага цэнтра для праваабаронцаў з розных рэгіёнаў Украіны.
26.11.2014 "Азербайджан застанецца ў гісторыі як краіна, якая дапусціла нябачаны ціск на праваабаронцаў"
Нілс Муйжніекс, Камісар па правах чалавека Савета Еўропы, назваў самай складанай сваёй місіяй візіт у Азербайджан, дзе ён наведаў праваабаронцаў-палітвязняў.
21.11.2014 Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы
21 лістапада праваабаронцу і публіцысту Уладзіміру Хільмановічу патэлефанаваў супрацоўнік Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка і паведаміў, што ў дачыненні да яго складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
20.11.2014 У Гомелі на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне 10 снежня масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсця. Мэтай мірнага сходу заяўлена прыцягненне ўвагі жыхароў горада да наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных.
17.11.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларусcю правоў Алеся Бяляцкага
Гэтае рашэнне КПЧ ААН мае прэцэдэнтны характар і з'яўляецца важным пасланнем усім рэжымам, якія маніпулююць заканадаўствам для таго, каб заглушыць пратэстныя галасы, парушаючы тым самым свабоду асацыяцый.
14.11.2014 Баранавічы: актывісты накіравалі калектыўны ліст у падтрымку Алены Танкачовай
Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што баранавіцкія актывісты накіруюць асобны зварот на імя начальніка па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксея Бегуна з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай.
14.11.2014 Уладзімір Хільмановіч - адзін з пераможцаў конкурсу БАЖ "Абяры жыццё"
Журналіст Беларускага Радыё Рацыя, праваабаронца з "Вясны" Уладзімір Хільмановіч стаў адным з пераможцаў конкурсу „Абяры жыццё”, які праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў. Конкурс прысвечаны тэме смяротнага пакарання.
14.11.2014 Дом Правоў Чалавека заклікае ўлады Азербайджана спыніць рэпрэсіі
У калектыўным звароце накіраваным на адрас прэзідэнта Ільхама Аліева, міжнародныя і нацыянальныя НДА, удзельнікі сеткі Дома Правоў Чалавека, заклікаюць улады спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.
13.11.2014 Пытанне аб ліквідацыі "Мемарыялу" будзе вырашацца 17 снежня
Сёння Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі адклаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі "Мемарыялу", пра што хадайнічала арганізацыя. Сябра Праўлення таварыства Алег Арлоў лічыць, што гэта яшчэ не кажа пра тое, што рашэнне будзе прынятае на карысць арганізацыі. На яго думку, пазоў Мінюста аб ліквідацыі расійскага "Мемарыялу" - гэта непрыхаваны палітычны ціск.
06.11.2014 Алена Танкачова: “Усё, што адбывалася ў Першамайскім РУУС Менска, падалося нармальна спланаваным цыркам"
Прэс-канферэнцыя старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алены Танкачовай, якая прайшла 6 лістапада на офіце ПЦ “Вясна”, ледзьве ўмясціла ўсіх жадаючых: журналістаў, праваабаронцаў, грамадскіх дзеячаў.
06.11.2014 Танкачову выкінулі з краіны на тры гады, а мяне на тры гады пасадзілі, – Бяляцкі
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды рашэньне беларускіх уладаў аб высылцы праваабаронцы Алены Танкачовай на тры гады зь Беларусі бяз права вяртаньня.










