Навіны на тэму: праваабаронцы
25.12.2014 Праваабаронца Алена Танкачова абскарджвае ў судзе рашэнне пра высылку
Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова 24 снежня накіравала ў суд Першамайскага раёна Менска скаргу на рашэнне Першамайскага РУУС пра яе высылку з краіны на тры гады за перавышэнне хуткасці.
25.12.2014 Памёр праваабаронца, сьвятар Глеб Якунін
Адзін з найстарэйшых членаў Маскоўскай Хэльсынкскай групы памёр у Маскве пасьля цяжкай хваробы.
24.12.2014 РПГА "Пакт" атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Літве
Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Рух прыхільнікаў за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах "Пакт" зарэгістравана ў Літве.
24.12.2014 «Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год
Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі.
19.12.2014 Бяляцкі: падтрымліваючы Лукашэнку, Захад падтрымлівае і Пуціна
У дзень памяці Вацлава Гаўла старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» і былы палітвязень Алесь Бяляцкі прыехаў у Прагу на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Чэхіі.
17.12.2014 Рашэнне аб высылцы Алены Танкачовай з Беларусі пакінута без змен
Ні адзін з аргументаў, якія былі прыведзены ў скарзе адносна непрапарцыйна прынятага рашэння, няправільнай ацэнкі фактычных абставінаў і гэтак далей, не былі прынятыя да ўвагі.
15.12.2014 «Генерацыя актыўнасці»: Наста Лойка пра тое, як абараніць ад чалавека яго правы
Пра тое, што кіруе новым пакаленнем беларускіх змагароў за справядлівасць, у серыі Generation.by «Генерацыя актыўнасці».
12.12.2014 Рашэнне па справе віцебскага прваабаронцы Паўла Левінава будзе вынесена 17 снежня
Павел Левінаў — адзін з удзельнікаў фотасесіі на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". Гэтую фотасесію віцебская міліцыя кваліфікавала як несанкцыянаванае пікетаванне. Семярых ўдзельнікаў пазналі па фатаздымках, размешчаных у інтэрнэце, шасцёра з іх ужо асуджаныя.
12.12.2014 Гродзенскія праваабаронцы: рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў узрастаюць
Гродзенскія праваабаронцы 11 снежня правялі круглы стол, прысвечаны падвядзенню вынікаў сыходзячага года, абмеркаванні надзённых праблем і тых цяжкасця, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы апошнім часам. Было адзначана, што дзейнасць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці за апошні год істотна ўскладнілася.
11.12.2014 Робэрт Тышкевіч: Алесь Бяляцкі — твар беларускай нацыі
Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду польскага амбудсмена імя Паўла Ўладковіча. Цырымонія прайшла ў Сэнаце Польшчы ў Дзень правоў чалавека.
11.12.2014 Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы падвёў вынікі за год: тры скаргі зарэгістраваныя ў Камітэце ААН, па сямі прыняты рашэнні
На працягу 2014 з дапамогай гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы ў Камітэт па правах чалавека ААН звярнуліся 27 чалавек, тры скаргі з якіх прайшлі паспяховую рэгістрацыю і прынятыя да разгляду па сутнасці.
11.12.2014 Гомельскія праваабаронцы намераны змагацца з дыскрымінацыяй цыганоў праз суды
Праваабаронцаў турбуе кампанія па дыскрымінацыі цыганскага этнасу ў СМІ, якая доўжыцца гадамі, а прадстаўнікі ўладных структур не звяртаюць на дадзены факт належнай увагі.
10.12.2014 "Вясна" запусціла праваабарончы відэапраект - "Кухня"
У Дзень правоў чалавека Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачынае цыкл відэапраграм “Кухня TV” - абмеркаванні найбольш актуальных і наспелых у грамадстве пытанняў з удзелам беларускіх праваабронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці.
10.12.2014 "Кухня TV": Абмеркаванне дакумента БДІПЧ АБСЕ "Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў"
У першым выпуску праваабрончага відэапраекта "Кухня TV" прымаюць удзел намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, старшыня ГА "БХК" Алег Гулак і старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова.
10.12.2014 У Баранавічах віншавалі з Днём правоў чалавека (фота)
Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды 66-х угодкаў прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.










