Навіны на тэму: праваабаронцы
22.01.2015 Магілёўскі праваабарончы цэнтр улады ізноў спрабуюць зачыніць
Адзіная ў краіне зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ізноў апынулася на мяжы закрыцця..
19.01.2015 “Брэсцкае права” – у Баранавічах і раёне
На старонках бюлетэня разам з паведамленнямі пра падзеі ў рэгіёне і хронікай парушэнняў правоў чалавека змешчаны парады юрыстаў і нумары тэлефонаў, куды жыхары вобласці могуць звяртацца, каб атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў выпадку парушэнняў сваіх правоў.
16.01.2015 У Азербайджане пачаўся суд над праваабаронцам Расулам Джафаравым
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Расула Джафарова пачаўся ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах 15 студзеня. Слуханні па сутнасці справы прызначаны на 27 студзеня.
16.01.2015 Гродна: аднаўляецца практыка ўзмоцненай праверкі грамадска-палітычных актывістаў на мяжы
Віктар Сазонаў яшчэ з двума грамадска-палітычнымі актывістамі Гродна вяртаўся ў Беларусь з Польшчы. Яго машыну загналі ў ангар і ўчынілі праверку. Таксама скрупулёзна і па некалькі разоў правяралі асабістыя рэчы гродзенцаў. Асаблівую ўвагу службоўцы надавалі паперам.
15.01.2015 Östgruppen: рашэньне па Танкачовай мае выразны палітычны матыў
Прадстаўнікі швэдзкай арганізацыі «Östgruppen» камэнтуюць пастанову менскага суду, які адмовіўся скасаваць ранейшае судовае рашэньне аб дэпартацыі праваабаронцы Алены Танкачовай зь Беларусі.
14.01.2015 Павел Сапелка пра “антынаркатычны” дэкрэт: Такія захады патрэбна было ажыццявіць гадоў 15 – 20 таму
Некаторыя палажэнні Дэкрэта №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў выклікаюць у праваабаронцаў зразумелую занепакоенасць.
13.01.2015 Вынесена рашэнне па справе Алены Танкачовай: скаргу пакінуць без задавальнення
13 студзеня ў 14.30 працягнуўся разгляд справы Алены Танкачовай па скарзе на рашэнне АГІМ пра яе высылку з Беларусі. Рашэнне АГІМ Першамайскага раёна пакінута без зменаў.
12.01.2015 Працягваецца разгляд скаргі Алены Танкачовай на рашэнне пра высылку з Беларусі [хроніка]
12 студзеня ў 14.30 ў судзе Першамайскага раёна адбыўся працяг разгляду справы Алены Танкачовай супраць Адзелу па грамадзянстве і міграцыі УУС Першамайскага раёна. Скаргу разглядае суддзя Наталля Петух.
09.01.2015 Сёння – працяг разгляду скаргі Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі (анлайн)
Суд па скарзе Алены Танкачовай працягнецца ў панядзелак, 12 студзеня. Пачатак у 14-30. Скаргу разглядае суддзя Наталля Петух.
08.01.2015 Алесь Бяляцкі: Свабоднае слова забіваюць па-рознаму
8 студзеня кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі разам з калегамі прыйшоў да амбасады Францыі ў Менску, каб ускласці кветкі ды запаліць свечку ў памяць аб ахвярах тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo у Парыжы. Супраць спробаў абмежаваць свабоду слова павінна актыўна змагацца ўсё грамадства, як у Францыі, так і ў Беларусі, лічыць праваабаронца.
08.01.2015 Алена Танкачова абскарджвае рашэнне пра высылку з Беларусі (анлайн)
Сёння, 8 студзеня, у судзе Першамайскага раёна Мінска разглядалася скарга праваабаронцы Алены Танкачовай. У сувязі са сканчэннем працоўнага часу суд перанесены на заўтра на 11 раніцы.
30.12.2014 Бяляцкі: Прысуды Навальным — клясычная схема, якая існуе і ў Беларусі
Праваабаронца, былы палітвязень Алесь Бяляцкі параўнаў суд над братамі Навальнымі з расправавамі над беларускімі дэмакратычнымі і праваабарончымі актывістамі.
29.12.2014 Алесь Бяляцкі: Тры новыя гады я сустрэў у няволі
Нядаўна ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло» радзімы. Напісаная пераважна ў турме, яна сёлета была ўганараваная прэміяй імя Францішка Аляхновіча, якую заснавалі Радыё Свабода і беларускі ПЭН-Цэнтар.
29.12.2014 Вясёлых святаў і шчаслівага новага году!
Сябры, нават у тых складаных умовах, якія чакаюцца ў наступным годзе, жадаем усім не губляць аптымізму і актыўнасці, гаварыць і рабіць тое, што палепшыць нашае жыццё, бараніць свае правы і незалежнасць Беларусі! І няхай галоўным крытэрам у нашых справах будзе жаданне мець справядлівае грамадства - мабыць, гэта і ёсць асноўная мэта, якая можа забяспечыць нармальнае далейшае жыццё для беларускага народу.
27.12.2014 Праваабаронцу Барысу Бухелю – 60!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля, які сёння, 27 снежня, адзначае 60-годдзе!










