Навіны на тэму: праваабаронцы
16.02.2015 Праваабаронцы “Вясны” сустрэліся з прадстаўнікамі Нарвежскага ПЭН-цэнтра (відэа)
16 лютага прэзідэнт Нарвежскага ПЭН-цэнтра Уільям Нюгард і літаратар Эрлінг Кітэльсэн наведалі офіс ПЦ “Вясна”, дзе абмеркавалі з праваабаронцамі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, найперш у галіне свабоды слова.
15.02.2015 Алесь Бяляцкі прэзэнтаваў сваю кнігу ў Берасьці
Учора ў Берасьці адбылася сустрэча з кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім, у часе якой адбылася прэзэнтацыя яго кнігі «Іртутнае срэбра жыцьця».
10.02.2015 Даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі: лінгвістычных прыкмет «экстрэмісцкіх» значэнняў не выяўлена
Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) прыкмет экстрэмізму выдала заключэнне па дакладзе праваабароцаў «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі».
09.02.2015 «Прыйдзе час, і на акцыі ў абарону нашых правоў выйдуць мільёны»
Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі ў межах праекта «Жыццё (не)звычайнага беларуса» распавёў пра тое, чаму скептычна ставіўся да сваіх шанцаў атрымаць Нобелеўскую прэмію, да чаго прывядзе распачатая кампанія супраць «дармаедаў», і які сцэнар можа быць разыграны ўладамі на прэзідэнцкіх выбарах.
05.02.2015 19 лютага – разгляд касацыйнай скаргі Алены Танкачовай
Касацыйная скарга кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі "lawtrend" Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі будзе разгледжаная судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда 19 лютага.
01.02.2015 Абласны суд прызнаў факт неналежнага выканання работнікамі Баранавіцкага гарадскога суда службовых абавязкаў
У адказе старшыні Брэсцкага абласнога суда Тамары Сучок паведамляецца, што скарга Сяргея Гоўшы не толькі разгледжана, але была праведзена службовая праверка, якая і ўстанавіла факт нележнага выканання работнікамі суда службовых абавязкаў.
30.01.2015 У Кіеве праходзіць акцыя з нагоды збіцця журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага (відэа)
Позна ўвечары 29 студзеня Канстанцін Рэуцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Поступ" (Луганск) і журналіст “Громадське TV”, быў збіты супрацоўнікамі міліцыі пры перасячэнні блок-паста ў пасёлку Пясочын пад Харкавам.
30.01.2015 Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзілі пра фізічную расправу
Віктар Сазонаў у такой сітуацыі збіраецца напісаць адпаведную заяву ў міліцыю.
30.01.2015 Актывісты Беларусі і Украіны на шляху да салідарных дзеянняў
Актыўнай супрацы і салідарных дзеянняў чакаюць арганізатары ад удзельнікаў “Міжнароднага курса для грамадзянскіх актывістаў з Беларусі і Украіны”, які распачаўся, дзякуючы сумесным намаганням праваабарончых арганізацыяў абедзвюх краінаў.
29.01.2015 «Вікінгі» бабруйскай калоніі крычалі мне «Жыве Беларусь!»
Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі ў межах праекта «Жыццё (не)звычайнага беларуса» распавёў пра тое, чаму варта заставацца ў краіне, улады якой распраўляюцца з праваабаронцамі, што агульнага мае сёння беларуская калонія з сталінскім лагерам, і чаму ён не адчуваў сябе ахвярай за кратамі.
28.01.2015 Маніторынг стану правоў чалавека ў Беларусі за кастрычнік-сьнежань 2014 г.
Аналітычны агляд падрыхтаваны ў выніку супрацы паміж беларускімі няўрадавымі арганізацыямі: Асамблеяй НДА, БХК, БАЖ, Цэнтрам прававой трансфармацыі, ПЦ “Вясна” і камітэтам “Салідарнасьць”.
27.01.2015 Праваабаронцу Віктара Сазонава палохаюць праз сацыяльную сетку Вконтакте
“ВИКТОР ПОСЛУШАЙ ! В БЛИЖАЙШЕЕ ВРЕМЯ БУДЕТ ОБВОРОВАНА ТВОЯ КВАРТИРА. ОТМЫЧКАМИ ВСКРОЮТ И ОБВОРУЮТ. ЛЮДИ РАБОТАЮТ СТРОГО ПО НАВОДКЕ. НАВОДКА ДАНА. КВАРТИРА ТВОЯ БУДЕТ ОБВОРОВАНА КАПИТАЛЬНО. ИМЕЙ ВВИДУ. ЛЮДИ ОТМЫЧКАМИ ПОЛЬЗУЮТСЯ ПРЕКРАСНО”.
27.01.2015 Слуханні па сутнасці крымінальнай справы Расула Джафарава пачаліся ў Бакінскім судзе
Слуханні па сутнасці крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Расула Джафарава пачаліся раніцай 27 студзеня ў Баку. Суд дазволіў сядзець Джафараву на працэсе побач з адвакатамі, астатнія заяўленыя хадайніцтвы абароны былі адхіленыя.
26.01.2015 Валянцін Стэфановіч: Апошнія падзеі — поўнае беззаконне
Ад пяці да пятнаццаці сутак адміністратыўнага арышту, велізарны штраф пенсіянерцы — і толькі за тое, што людзі выказалі салідарнасць з украінцамі ды ўшанавалі памяць загіблых год таму — памяць «Нябеснай сотні Майдану».
23.01.2015 Высылка Алены Танкачовай з краіны адкладаецца на месяц
22 студзеня 2015 Алена Танкачова падала касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах суда горада Мінска на рашэнне аб яе высылцы з краіны. Яе тэрмін знаходжання ў Беларусі падоўжаны да 21 лютага.










