Навіны на тэму: праваабаронцы
24.03.2015 Алесь Бяляцкі: Адкрыты ліст палітвязьня Мікалая Дзядка расплюшчвае вочы на страшную праўду
Кіраўнік ПЦ “Вясна” на сваёй публічнай старонцы ў Facebook пракаментаваў апублікаваны сёньня зварот Мікалая Дзядка да “ўсіх, для каго словы «справядлівасьць», «гуманізм» і «чалавечая годнасьць» не пусты гук”. Апісаныя ім злоўжываньні адміністрацыі праваабаронца лічыць сапраўднымі катаваньнямі зьняволенага ў турме.
24.03.2015 Праваабаронцы просяць міністра ўнутранных спраў пракантраляваць справу аб пагрозах Судаленку
Праваабаронцы Беларусі накіравалі зварот міністру ўнутраных спраў з просьбай узяць на асабісты кантроль справу, звязаную з неаднаразовымі пагрозамі ў адрас Леаніда Судаленкі.
23.03.2015 Пракурор запатрабаваў ад міліцыі знайсці тых, хто пагражае забойствам праваабаронцу і яго дзецям
23 сакавіка праваабаронцу Леаніда Судаленку апытаў участковы інспектар Чыгуначнага РАУС Гомеля Андрэй Падсасонны. Стала вядома, што гарадская пракуратура адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце пагроз праваабаронцу і яго дзецям і запатрабавала ад міліцыі прыкласці ўсе намаганні, каб усталяваць IP-адрас тых, хто праз Інтэрнэт палохае сям’ю праваабаронцы.
23.03.2015 Салігорск: БХК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне
Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Вынікі грамадскага маніторынгу будуць накіраваныя ў органы ўлады мясцовага і нацыянальнага ўзроўняў, у тым ліку кіраўніку краіны.
22.03.2015 Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Жодзіне (відэа)
Сустрэча з вядомым праваабаронцам, кіраўніком ПЦ “Вясна”, пісьменнікам, амніставаным палітзняволеным Алесем Бяляцкім прайшла 21 сакавіка ў Жодзіне.
21.03.2015 Салігорск: Савету дэпутатаў прапанавалі прыняць пастанову “Аб свабодзе сходаў”
Салігорскі прадстаўнік БХК Леанід Мархотка накіраваў у раённы Савет дэпутатаў зварот аб неадпаведнасці рашэння мясцовага выканкаму “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў” міжнародным абавязальніцтвам і стандартам правоў чалавека.
19.03.2015 Чаму беларусаў палохаюць смяротнай карай?
Паводле старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, беларускія ўлады ўпарта хочуць даказаць, што пазіцыя аўтарытарызму мае права на існаванне ў еўрапейскім абсягу. Праваабаронца раіць прадстаўнікам ЕС і Рады Еўропы звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў нашай краіне і ацэньваць беларускае кіраўніцтва па ягоных справах.
19.03.2015 Фільм «Сэрца льва» ў Міжнародны дзень супраць расізму
Маладыя праваабаронцы запрашаюць паглядзець фільм "Сэрца льва" і падыскутаваць на тэму расізму і спосабаў супрацьстаяння яму ў сучасным свеце.
19.03.2015 “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” прадстаўлялі Беларусь на баркэмпе ў Кутаісі
Пераканаўчая прэзентацыя каардынатара кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды тычылася незваротнасці характару смяротнага пакарання, магчымасці судовых памылак, а таксама сакрэтнасці, якая існуе вакол вышэйшай меры
18.03.2015 Вынікі суда над Магілёўскім праваабарончым цэнтрам (відэа)
Кіраўнік МПЦ Уладзімір Краўчанка і старшыня Праўлення МПЦ Барыс Бухель пракаментавалі вынікі судовага паседжання па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр"
17.03.2015 Судовы працэс па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра прыпынены па згодзе бакоў
У Магілёўскім абласным судзе працягваўся разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама аб ліквідацыі ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" (МПЦ). Суд вынес вызначэнне аб прыпыненні разглядаемай справы па ўзаемнай дамове бакоў.
17.03.2015 Агляд-хроніка “Вясны”: год 2014 (PDF-версія)
Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на выкананне правоў чалавека за дадзены перыяд, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты і тэндэнцыі парушэнняў правоў чалавека.
17.03.2015 Беларусь: Адзіная зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя пад пагрозай ліквідацыі
Сумесная заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага Камітэта з нагоды судовага працэсу па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра, які пачнецца ў Магілёўскім абласным судзе 17 сакавіка.
16.03.2015 Ашмянскія мытнікі затрымалі Агляд-хроніку “Вясны”
13 сакавіка на памежным пераходзе “Каменны Лог” мытнікі затрымалі Агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яе англійскі варыянт «Situation of Human Right in Belarus in 2014».
16.03.2015 Заўтра можа быць ліквідаваны Магілёўскі праваабарончы цэнтр
17 сакавіка адбудзецца разгляд па-сутнасці пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".










