Навіны на тэму: праваабаронцы
15.04.2015 Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе – распаўсюдзе парнаграфіі
На допыце выявілася, што парнаграфічныя матэрыялы нібыта са скрынкі sudalenko@mail.ru і з IP-адрасу, зарэгістраванага ў грамадска-палітычным цэнтры на Палескай, 52 у Гомелі былі дасланыя не толькі ў інспекцыю па падатках і зборах па Савецкаму раёну, але і абласное ўпраўленне Следчага камітэту.
15.04.2015 Адвакаты заклікалі суд апраўдаць Расула Джафарава
На судзе па справе праваабаронцы Расула Джафарава 14 красавіка з заключным словам выступілі адвакаты.
14.04.2015 СК узбудзіў крымінальную справу па факту распаўсюду нібыта з электроннай скрынкі праваабаронцы Леаніда Судаленкі парнаграфіі
Леанід Судаленка даведаўся, што Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) па факту распаўсюду парнаграфічных ролікаў нібыта з электроннай скрынкі, якая належыць праваабаронцу.
14.04.2015 Абарона правоў чалавека патрабуе супрацы адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў
Да такой высновы прышлі ўдзельнікі тэматычнай сустрэчы “Адвакат-праваабаронца-журналіст: прафесійныя магчымасці і асаблівасці, узаемадзеянне і ўзмацненне патэнцыялу”, якая з 10 па 12 красавіка адбылася ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага ў Вільнюсе (Літва) у рамках адукацыйнай праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”.
10.04.2015 У Азербайджане праваабаронцу Расулу Джафараву пагражае 9 гадоў пазбаўлення волі
Такі тэрмін з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму папрасіў для Расула Джафарава дзяржабвінаваўца на ўчорашним судовым паседжанні.
10.04.2015 Абласное ўпраўленьне юстыцыі адклікала пазоў аб ліквідацыі МПЦ
9 красавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суду ўрэшце паставіла кропку ў справе па пазове галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Магілёўскі праваабарончы цэнтар».
09.04.2015 Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Парламент з просьбай адмяніць «дэкрэт аб дармаедстве»
Праваабаронцы БХК прыводзяць 7 аргументаў, чаму Дэкрэт варта прызнаць парушаючым Канстытуцыю і міжнародныя дамовы краіны і адмяніць.
09.04.2015 Палітвязні за кратамі, а афіцыйны Менск рыхтуецца да Саміту ў Рызе
Адліга на лініі афіцыйны Менск – Брусель не падмацаваная ніводным зрухам Беларусі ў бок дэмакратызацыі, лічыць старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.
09.04.2015 Падрабязнасці міліцэйскіх “аглядаў” ў Гомелі
Супрацоўнікі гомельскай міліцыі 8 красавіка канфіскавалі аргтэхніку і сістэмныя блокі кампутараў у Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, 52.
08.04.2015 МПЦ спадзяецца, што абласное ўпраўленне юстыцыі адкліча пазоў аб ліквідацыі аб’яднання (абноўлена)
Разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" працягнецца 9 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.
08.04.2015 Праваабарончыя арганізацыі накіравалі заяву адносна ўзмацнення ціску на Мікалая Статкевіча
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіравалі заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў адміністрацыю папраўчай калоніі №17 адносна узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча.
08.04.2015 Гомельская міліцыя шукае праваабаронцу Леаніда Судаленку
Сем праваахоўнікаў у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі, наведалі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52. Міліцыянтаў цікавіла месцазнаходжанне кіраўніка арганізацыі „Прававая ініцыятыва” Леаніда Судаленкі.
30.03.2015 З праявамі расізму трэба змагацца тут і цяпер! Вынікі Тыдня супраць расізму ў Беларусі-2015
"Я бачу росквіт “кухоннага расізму”, бачу працуючы сайт РНЕ, зьбітых мігрантаў, цыганафобію, антысэмітызм. І з гэтымі з’явамі трэба змагацца тут і зараз”, — распавядае адна з арганізатарак Тыдню Наста Лойка.
27.03.2015 Праваабаронцы заклікаюць адмяніць артыкул «аб незашпіленым гузіку»
Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі зварот у Палату прадстаўнікоў з прапановай выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 411, які вязьні называюць артыкулам пра «незашпілены гузік».
26.03.2015 Фільм “Дысідэнт” цяпер і на DVD
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусціў на DVD фільм “Дысідэнт”, які распавядае пра вядомага беларуса Міхася Кукабаку.










