Навіны на тэму: праваабаронцы
13.05.2015 Леаніда Судаленку апыталі ў Гомельскім абласным упраўленні СК у якасці сведкі па справе аб распаўсюдзе парнаграфіі
Апытанне тычылася ў большасці тэхнічных пытанняў: калі праваабаронца займеў сваю электронную скрынку, як доўга карыстаўся ёй, хто меў доступ да інтэрнэту праз Wi-Fi на Палескай, 52.
13.05.2015 Леаніда Судаленку выклікаюць у Следчы камітэт
13 траўня ў 14.00 гадзін гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка павінен з’явіцца па крымінальнай справе – распаўсюдзе парнаграфіі ў абласную управу следчага камітэту. Пра неабходнасць яўкі ў якасці сведкі яму паведаміў па тэлефоне следчы Юрый Зенчанка.
06.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Варта нагадаць Мінюсту пазіцыю КПЧ ААН адносна нерэгістрацыі “Вясны”
Некаторыя групы спекулююць на сваім статусе незарэгістраваных па палітычных матывах грамадскіх аб’яднанняў, заявіла ў Жэневе падчас праходжання Беларуссю Універсальнага перыядычнага агляду прадстаўніца Мінюсту Ганна Шпак. Намеснік кіраўніка “Вясны” палічыў незалішнім у гэтай сітуацыі нагадаць чыноўнікам Мінюсту гісторыю з нерэгістрацыяй праваабарончага цэнтра.
05.05.2015 Алесь Бяляцкі: Пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных вельмі цесна звязана з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне (відэа)
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, каментуючы судовае рашэнне адносна пераводу ў "крытую" турму Мікалая Статкевіча адзначае, што для ўзмацнення ціску на палітвязняў выкарыстоўваюцца часам дробныя прычыны, якія і парушэннямі назваць даволі цяжка.
30.04.2015 Праваабаронцу адмовілі ў магчымасці наведаць папраўчыя ўстановы, ЛПП і СІЗА
Леанід Свецік хацеў напісаць шэраг артыкулаў пра ўмовы ўтрымання асобаў, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, ЛПП і СІЗА Віцебскай вобласці. Ён адправіў больш за дзясятак запытаў у гэтыя структуры, каб яму дазволілі наведаць іх. Але ніводная просьба задаволеная не была.
30.04.2015 Пад які кантроль Лукашэнка распарадзіўся паставіць габрэяў?
Праваабаронца Таццяна Равяка просіць Генпракуратуру правесці праверку і даць ацэнку выказванню прэзідэнта Беларусі. Пра гэта Таццяна Равяка паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку
28.04.2015 Беларускія ўлады зноў не пусцілі ў краіну замежнага праваабаронцу
Старшыня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што на мінулым тыдні беларуская амбасада ў Берліне адмовіла яму ў візе. Гэта чацвертая адмова з 2010 году.
24.04.2015 Камісар Рады Еўропы: 2014-ы быў няўдалым для правоў чалавека ў Еўропе
Нільс Муйжніекс заявіў пра неабходнасць рашучых захадаў у абарону журналістаў і НДА, якія выкрываюць злоўжыванне ўладай і парушэнні правоў чалавека. Сярод сур'ёзных праблемаў ён адзначыў падзеі ва Украіне і Азербайджане.
22.04.2015 Інтыгама Аліева асудзілі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі
Увечары 22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах вынес прысуд праваабаронцу Інтыгаму Аліеву. Ён прызнаны вінаватым у незаконным прадпрымальніцтве, прысваенні, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і службовым падлогу.
22.04.2015 ПАРЭ: Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай для Лукашэнкі
«Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай таго, наколькі Беларусь імкнецца да паляпшэньня ўзаемаадносін з Радай Эўропы і іншымі міжнароднымі арганізацыямі», — заявіў спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Андрэа Рыгоні.
18.04.2015 На праваабаронцу была заведзена справа за зварот у міліцыю (дакумент)
Гэта вынікае з адказа, атрыманага Паўлам Левінавым з Кастрычніцкага РАУС Віцебска. Праваабаронца напісаў заяву з просьбай разабрацца па фактах распаўсюду ў абласным цэнтры савецкіх сцяжкоў. Вынікі праверкі аказаліся, мяцца кажучы, дзіўнымі, гаворыць Левінаў.
16.04.2015 Расулу Джафараву вынесены прысуд
16 красавіка ў судзе па цяжкім злачынствам вынесены прысуд праваабаронцу Расул Джафарову. Суд асудзіў яго на 6 гадоў і 6 месяцаў зняволення.
16.04.2015 Відэа з прэс-канферэнцыі праваабаронцаў па выніках прэ-сэсіі УПА
15 красавіка ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя па выніках удзелу праваабаронцаў 8 – 10 красавіка ў прэ-сесіі ў Жэневе напярэдадні праходжання Беларуссю 2-га раунду Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
16.04.2015 ENEMO заклікае Азербайджан неадкладна вызваліць праваабаронцу Анара Мамедлі
Еўрапейская сетка арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) зноў заклікала ўрад Азербайджана неадкладна вызваліць Анара Мамедлі - кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі.
15.04.2015 Праваабаронцы: Удзел Беларусі ў працэдуры УПА дае спадзяванні на змены
Універсальны перыядычны агляд – адзін з нешматлікіх механізмаў ААН, які прызнаюць беларускія ўлады. Працэдура УПА прадугледжвае магчымасць узаемадзеяння ўладаў з грамадзянскай супольнасцю. Працэс такога ўзаемадзеяння пакуль далёка не дасканалы, аднак праваабаронцы імкнуцца скарыстоўваць пляцоўку УПА для прасоўвання неабходных зменаў.










