Навіны на тэму: праваабаронцы

Праваабаронца патрабуе ад кіраўніка мытнага камітэта вярнуць ноўтбук

29.05.2015 Праваабаронца патрабуе ад кіраўніка мытнага камітэта вярнуць ноўтбук

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, у якога ў пункце пропуску "Каменны Лог" ашмянская мытня без тлумачэння прычын канфіскавала ноўтбук, звярнуўся са скаргай да старшыні мытнага камітэта Юрыя Сянько.

Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: прэзентацыя міжнародных экспертаў

28.05.2015 Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: прэзентацыя міжнародных экспертаў

Прэзентацыя «Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка» з удзелам экспертаў з Беларусі, Польшчы і ЗША адбудзецца ў Беларускім дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

 У Беластоку адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім

26.05.2015 У Беластоку адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім

27 траўня Беласток наведае грамадскі дзеяч, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. У межах візіту Алеся Бяляцкага адбудуцца сустрэчы з журналістамі і зацікаўленымі асобамі.

Гомельскіх актывістаў дапытваюць па факце рассылкі парнаграфіі

26.05.2015 Гомельскіх актывістаў дапытваюць па факце рассылкі парнаграфіі

Гомельскіх дэмакратычных актывістаў апытваюць у Следчым камітэце па справе рассылкі парнаграфічнага роліка з узламанай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы»   ў Варшаве

25.05.2015 Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» ў Варшаве

Прэзентацыя кнігі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» адбудзецца 28 мая ў Беларускім доме ў Варшаве.

У праваабаронцы Леаніда Судаленкі беларускія памежнікі забралі ноўтбук

24.05.2015 У праваабаронцы Леаніда Судаленкі беларускія памежнікі забралі ноўтбук

24 траўня на літоўска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Каменны лог» беларускія памежнікі праявілі пільную ўвагу да праваабаронцы Леаніда Судаленкі і забралі «для праверкі» носьбіты інфармацыі, у тым ліку ноўтбук.

Алесь Бяляцкі - госць святочнай сустрэчы Amnesty International у Польшчы

23.05.2015 Алесь Бяляцкі - госць святочнай сустрэчы Amnesty International у Польшчы

23 траўня ў Варшаве кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі стаў спецыяльным госцем на гадавой сустрэчы актывістаў аддзяленьня Amnesty International у Польшчы, якое сёлета адзначае 25-я ўгодкі заснаваньня.

Алесь Бяляцкі заклікаў ЕС захоўваць выразныя каштоўнасныя крытэры ў адносінах з рэжымамі Беларусі і Азербайджана (відэа)

20.05.2015 Алесь Бяляцкі заклікаў ЕС захоўваць выразныя каштоўнасныя крытэры ў адносінах з рэжымамі Беларусі і Азербайджана (відэа)

20 траўня кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі выступіў на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Рызе.

У Рызе распачаўся Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

20.05.2015 У Рызе распачаўся Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

20 траўня ў Рызе распачаў працу Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, у якім бярэ ўдзел старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.

Палата прадстаўнікоў: Падставы для дэкрыміналізацыі артыкула 411 Крымінальнага кодэксу адсутнічаюць

18.05.2015 Палата прадстаўнікоў: Падставы для дэкрыміналізацыі артыкула 411 Крымінальнага кодэксу адсутнічаюць

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Міхалькова адказала ПЦ “Вясна” на зварот аб скасаванні з Крымінальнага кодэксу Беларусі артыкула 411.

Ці існаваў у савецкі час дысідэнцкі рух ў Беларусі? (відэа)

16.05.2015 Ці існаваў у савецкі час дысідэнцкі рух ў Беларусі? (відэа)

Дысідэнцкі рух, нефармальныя арганізацыі 1960-х – 1980-х – на гэтую тэму дыскутавалі ўдзельнікі ІV Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера”. Удзельнікам дыскусіі быў прэзентаваны фільм “Дысідэнт” пра беларуса Міхася Кукабаку.

Андрэй Юраў: Бачу, як у Крыме ўсё пагаршаецца

15.05.2015 Андрэй Юраў: Бачу, як у Крыме ўсё пагаршаецца

Больш за год таму вядомы расійскі праваабаронца Андрэй Юраў арганізаваў і ўзначаліў Крымскую палявую місію, групу назіральнікаў за выкананнем правоў чалавека ў гэтым анексаваным Расіяй рэгіёне.

„Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай

15.05.2015 „Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай

Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі застаецца стабільна кепскай”, – кажа супрацоўніца праваабарончага цэнтра „Вясна” Наста Лойка. Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца.

Салігорск: Прадстаўнік БХК абмеркаваў з кіраўніцтвам мясцовага Савета дэпутатаў пытанні правоў чалавека

14.05.2015 Салігорск: Прадстаўнік БХК абмеркаваў з кіраўніцтвам мясцовага Савета дэпутатаў пытанні правоў чалавека

Леанід Мархотка сустрэўся са старшынёй Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзіяй Клішэвіч. У асноўнымі гутарка ішла пра даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне ды новае рашэнне мясцовых уладаў аб масавых мерапрыемствах.

Алесь Бяляцкі прадставіць Беларусь на форуме «Ўсходняга партнэрства»

14.05.2015 Алесь Бяляцкі прадставіць Беларусь на форуме «Ўсходняга партнэрства»

У канфэрэнцыі возьмуць удзел некалькі сотняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і экспэртаў зь дзяржаў-сябраў ЭЗ і краін «Усходняга партнэрства». Выступяць палітыкі высокага ўзроўню і добра вядомыя спэцыялісты з Латвіі і іншых дзяржаў-сябраў ЭЗ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства