Навіны на тэму: праваабаронцы
23.06.2015 Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне: Свабода – гэта адказнасць
Беларускія валанцёры распавялі пра арганізацыю “Станцыя Харкаў” і тое, якія чынам яны функцыянуе: як арганізавана валанцёрская праца, выдача гуманітарнай дапамогі, працэс камунікацыі з перасяленцамі.
22.06.2015 FIDH: Савет па правах чалавека павінен працягваць выконваць свае абавязкі ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі Савет па правах чалавека ААН павінен пакінуць сітуацыю ў краіне сярод прыярытэтных пытанняў у сваім парадку дня.
22.06.2015 Ад праваабаронцы патрабуюць дэкларацыю за тры гады
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка мусіць адсправаздачыцца аб сваіх прыбытках і маёмасці за апошнія тры гады (2012, 2013 і 2014). На яго думку патрабаванне падаткавікоў з’яўляецца працягам ціску непасрэдна на яго і сям’ю з-за праваабарончай дзейнасці.
22.06.2015 “Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне”: праца без выходных
У выходныя валанцёры займаліся выдачай вопраткі, пасцельнай бялізны і побытавай хіміі, працавалі на гарачай лініі "Станцыі Харкаў".
20.06.2015 “Станцыю Харкаў” наведаў Камісар Еўрасаюза Ёханэс Хан
Спадар Хан падрабязна паразмаўляў з кіраўніцай “Станцыі” Евай Гукалавай ды валанцёркай Надзеяй Рындзінай, а таксама з жанчынамі-перасяленкамі ў прыёмнай залі.
19.06.2015 Валанцёры-праваабаронцы: У Харкаве расце колькасць перасяленцаў з Крыма
Зараз колькасць перасяленцаў з Крыма складае прыблізна 5 – 7 адсоткаў ад агульнай колькасці ўцекачоў у Харкаве і вобласці, а гэта каля 8 – 12 тысяч чалавек.
19.06.2015 Перасяленка з Першамайску: Мы ня можам вярнуцца ў свой горад, пакуль там ідзе вайна
Беларускія валанцёры, якія аказваюць дапамогу перасяленцам з часова акупаванай тэрыторыі і раёнаў АТА ў Харкаве, часам выступаюць у ролі слухачоў драматычных расповядаў гэтых людзей.
18.06.2015 Зладжаная валанцёрская праца дапамагае перасяленцам адчуваць сябе камфортна
Новая змена беларускіх валанцёраў актыўна ўключылася ў працу арганізацыі “Станцыя Харкаў”. Цяпер у Харкаве знаходзяцца чацвёра беларусаў.
18.06.2015 "Камітэт супраць катаванняў" аднаўляе працу ў Грозным ў кватэры Эстэміравай
Праваабарончая арганізацыя "Камітэт супраць катаванняў", офіс якой быў разгромлены невядомымі ў Грозным 3 чэрвеня, адновіць працу ў новым месцы - у кватэры, у якой жыла супрацоўніца цэнтра "Мемарыял" Наталля Эстэмірава.
17.06.2015 Валанцёры-праваабаронцы: Мы назапашваем бясцэнны досвед гуманітарнай дзейнасці
Першая змена беларускіх валанцёраў, якія ў складзе Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне працавалі ў Харкаве, развіталася з калектывам грамадскай ініцыятывы "Станцыя Харкаў". Іх змянілі яшчэ двое беларусаў – Алег Жлутка і Маргарыта Красікава.
16.06.2015 Праваабаронца Павал Левінаў падаў у суд на Белтэлерадыёкампанію
Праваабаронца хоча дамагчыся рэалізацыі свайго права на абвяржэньне зьвестак, распаўсюджаных у тэлепраграме «Клюб рэдактараў» 7 лютага (з паўторам 9 лютага), якія, на яго думку, не адпавядаюць рэчаіснасьці і зьневажаюць яго гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
15.06.2015 Праваабарончая гуманітарная міссія на Украіне: У міграцыйных службах Харкава тысячныя чэргі з перасяленцаў
Беларускія валанцёры паведамляюць, што адной з важнейшых праблем для перасяленцаў стаецца працэс зацверджання даведак часова перамешчанай асобы.
12.06.2015 Што робяць беларускія валанцёры ў Харкаве? (відэа)
Каардынатар Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне Зміцер Салаўёў днямі вярнуйся з Харкава, дзе распачынаў працу беларускіх валанцёраў.
12.06.2015 Следчы Камітэт не лічыць праваабаронцу Судаленку пацярпелым
12 чэрвеня праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў пастанову абласнога ўпраўлення Следчага камітэту аб адмове ў прызнанні яго пацярпелым па крымінальнай справе, узбуджанай у сувязі з распаўсюдам парнаграфічных матэрыялаў у Гомелі.
12.06.2015 Алесь Бяляцкі - госць Вроцлаўскага Глабальнага форуму 2015
Сярод ключавых тэмаў канферэнцыі - абарона і міжнародная бяспека ва ўмовах канфлікту ва Украіне і на Блізкім Усходзе, уплыў дзеянняў Расіі на трансатлантычныя адносіны і будучыня Усходняга партнёрства.










