Навіны на тэму: праваабаронцы
20.07.2015 Арганізацыя "Станцыя Харкаў" змяняе сваю лакацыю
"Зараз у гэтай няспынна працуючай арганізацыі будзе прасторны офіс, дзе ўзровень камфорта значна вышэй", - паведамляюць беларускія валанцёры.
20.07.2015 Падатковая збірае звесткі пра заробак Леаніда Судаленкі
Праваабаронца спрабуе высветліць, хто за гэтым стаіць і каму трэба атрымаць інфармацыю ў рэжыме „строгай сакрэтнасці”. Але не сумняецца, што гэта справа спецслужбаў.
17.07.2015 Кітай. Масавыя допыты праваабаронцаў
Апошнімі днямі паліцыя праслухоўвае і праводзіць вобшукі больш як 200 актывістаў праваабарончага руху.
17.07.2015 За вызваленнем Набіла Раджаба павінны паследаваць іншыя захады з мэтай спынення пераследу праваабаронцаў
Заява Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў з нагоды вызвалення вядомага праваабаронцы з Бахрэйну Набіла Раджаба
16.07.2015 У Баку судзяць праваабаронцаў за «здраду радзіме»
У Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах 15 ліпеня адбылося падрыхтоўчае пасяджэньне па справе Лэйлы і Арыфа Юнус. Пасяджэньне праводзілася ў абстаноўцы павышаных захадаў бясьпекі.
15.07.2015 Эрлінг Борген: “Сёння кожны можа нешта змяніць у свеце” (відэа)
13 чэрвеня фільм з шасці частак нарвежскіх рэжысёраў Эрлінга Боргена і Тома Хейнэмана “Сэрца, якое ніколі не памрэ” атрымаў прэмію Італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.
14.07.2015 Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію імя Льва Сапегі ў Варшаве
Як паведамляе Polskie Radio, у Варшаве 13 ліпеня кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” уручылі прэмію імя Льва Сапегі.
13.07.2015 Прэмію італьянскага фэстывалю атрымала стужка пра Бяляцкага і іншых праваабаронцаў
«Сэрца, якое ніколі не памрэ» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, зьняты рэжысэрамі Эрлінгам Боргенам і Томам Хейнэманам, атрымаў прэмію на фэстывалі «Кіно за мір» ў Італіі.
13.07.2015 Падатковая інспекцыя адмовілася ад дэкларацыі праваабаронцы
Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля адмовілася ад свайго патрабавання атрымаць дэкларацыю аб даходах і маёмасці гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
12.07.2015 “Народная Воля” – унікальная з’ява ў беларускай журналістыцы
11 ліпеня незалежная газета «Народная воля» адзначыла сваё 20-годдзе. Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і калектыў праваабарончага цэнтра даслалі на адрас газеты віншавальную паштоўку, у якой, высока ацаніўшы унёсак “Народнай волі” ў фарміраванні дэмакратычнага грамадства, жадаюць калектыву выдання энергіі, крэатыўнасці і аптымізму.
10.07.2015 Азербайджан: пачатак працэсу над праваабаронцамі Лэйлай і Арыфам Юнус
«Сітуацыя з сістэмай правасуддзя ў Азербайджане, на жаль, не пакідае мужам Юнус ні найменшага шанцу на справядлівае і бесстаронняе судовае разбіральніцтва», - заявіў прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы.
10.07.2015 Праваабаронцу Сяргея Усцінава адмовіліся ўключыць у Грамадскую назіральную камісію
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама адхіліла кандыдатуру праваабаронцы Сяргея Усцінава ў члены Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі.
10.07.2015 Беларускія валанцёры ў Харкаве аказвалі дапамогу жыхарам гарадка для бежанцаў
Валанцёры “Беларускай Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ва Украіне” працягваюць сваю дзейнасць у Харкаве. 8 ліпеня яны азнаёміліся з функцыянаваннем модульнага гарадка для бежанцаў.
08.07.2015 «Камітэт супраць катаванняў» застаўся ў ліку замежных агентаў і можа быць ліквідаваны
Старшыня «КПП» Ігар Каляпін паведаміў, што рашэнне абласнога суда плануецца абскардзіць у касацыйнай інстанцыі, аднак, на яго думку, суд не паспее вынесці рашэнне да ліквідацыі арганізацыі.
07.07.2015 “Станцыя Харкаў" распачала новы праект "Адрасная дапамога"
Сярод перасяленцаў, для якіх пытанне адраснай дапамогі стаіць найбольш востра – асобы пенсійнага ўзросту, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, жанчыны з маленькімі дзецьмі. Гэтыя катэгорыі грамадзян часцей за ўсё застаюцца сам насам са сваімі цяжкасцямі.










