Навіны на тэму: праваабаронцы
21.08.2015 Завяршыўся першы этап Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне
За два з паловай месяцы больш за 20 беларускіх валанцёраў паспелі дапамагчы арганізацыі “Станцыі Харкаў” у працы з вымушанымі перасяленцамі з зоны АТА. У планах – пашырэнне місіі на іншыя ўкраінскія гарады.
13.08.2015 Бяляцкі: «Рэпрэсіўны апарат стаіць на нізкім старце, яны гатовыя паўтарыць 2010 год»
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адказвае на пытаньні Свабоды.
12.08.2015 Праваабаронца праз суд спрабуе даведацца, хто цікавіцца яго прыбыткамі
У судзе Савецкага раёну Гомеля адбылося папярэдняе слуханне справы па скарзе праваабаронцы Леаніда Судаленкі супраць падатковай інпекцыі аб рассакрэчванні інфармацыі адносна прадастаўлення дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці.
11.08.2015 На Кубе ізноў затрымалі “Жанчын у белым”
ЗША выказалі глыбокую занепакоенасць у сувязі з затрыманнем 90 дысідэнтаў з праваабарончай групы "Жанчыны ў белым" на Кубе на мінулых выходных.
09.08.2015 Магілёўскім праваабаронцам вярнулі вынятыя ў сакавіку кампутары
Магілёўскаму аддзяленню Праваабарончага цэнтра “Вясна” вярнулі тры вынятыя 12 сакавіка кампутары. Пра гэта паведаміў праваабаронца Аляксей Колчын. "Кампутары працуюць, аднак карыстацца мы імі далей не будзем – няма даверу да тэхнікі, якая пабывала ў праваахоўнікаў".
07.08.2015 МЗС віцебскаму праваабаронцу: Дзяржава не абавязаная публікаваць рашэньні КПЧ ААН
Праваабаронца Павал Левінаў папрасіў МЗС паведаміць яму, дзе Рэспубліка Беларусь апублікавала рашэньні КПЧ, і растлумачыць, якім чынам гэтыя рашэньні былі распаўсюджаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на беларускай і расейскай мовах.
05.08.2015 “Крот гісторыі рые неўпрыкмет і ён дарыецца да Беларусі” (відэа)
Вядомыя праваабаронцы з розных краін свету праз асабістыя відэазвароты далучаюць словы падтрымкі ў знак салідарнасці са сваімі калегамі з Беларусі, якія годна выконваюць місію па абароне правоў чалавека ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, з усёй грамадзянскай супольнасцю краіны.
05.08.2015 Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Кіеве
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня праводзіцца ва ўкраінскай сталіцы чацвёрты год запар.
05.08.2015 Справаздача па маніторынгу пікета 4 жніўня, прысвечанага тэме палітвязняў і зніклых палітыкаў
Пікет насіў мірны характар. Фармальная адсутнасць пададзенай заяўкі не можа расцэньваць мерапрыемства як неправамернае, паколькі міжнародныя стандарты свабоды сходаў не абавязваюць падаваць заяўкі за такі працяглы тэрмін, як тое патрабуе беларускае заканадаўства.
03.08.2015 Алесь Бяляцкі не бачыць відавочных падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўразвязу
Сёння стала вядома, што Рада Еўрапейскага звязу сваім рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
23.07.2015 Стэфановіч: «Мы ўбачым тое самае, што было і ў 2010-м»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у перадачы «Інтэрвію тыдня» распавёў, пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту і ці сапраўды некаторыя палітыкі ў Эўропе хочуць пайсьці насустрач афіцыйнаму Менску.
23.07.2015 Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі адзначым разам!
Правядзенне гэтага дня - 4 жніўня - было ініцыявана яшчэ ў 2012 годзе кааліцыяй няўрадавых арганізацый розных краін для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў краіне.
21.07.2015 Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне ЦВК запрасіць міжнародных назіральнікаў (відэа)
20 ліпеня на канферэнцыі ў Вене Лідзія Ярмошына выказалась аб тым, што Беларусь гатовая да міжнароднага маніторынгу.
21.07.2015 Алесь Бяляцкі: Уладам будзе вельмі цяжка дабіцца прызнання выбараў
Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавядае пра візіт Ярмошынай у Аўстрыю, пра пазіцыю Еўропы ў адносінах да беларускіх выбараў і неабходныя змены ў выбарчым заканадаўстве.
20.07.2015 Ярмошына і Стэфановіч выступілі ў Вене
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына і праваабаронца Валянцін Стэфановіч выступілі на канфэрэнцыі АБСЭ, прысьвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў для правядзеньня свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.










