Навіны на тэму: праваабаронцы
17.09.2015 Наста Лойка: Грамадскі кантроль ― гэта маральны абавязак кожнага
Папярэднія выбары праходзілі з парушэннямі, заяўляюць праваабаронцы. І ўводны курс "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паўстаў, каб мінімалізаваць іх колькасць сёлета. Падрабязна пра гэты курс і паняцце "грамадскі кантроль" мы пагутарылі з праваабаронцай Настай Лойка.
17.09.2015 Праваабаронцу Судаленку будуць судзіць
Сёння праваабаронца Леанід Судаленка павінен з'явіцца ў Гомельскую мытню да намесніка начальніка аддзела мытных расследаванняў Мікалая Богамолава для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.
17.09.2015 Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў
Па-ранейшаму асноўная праблема правядзення мірных сходаў у Беларусі звязаная з невыкананнем належным чынам пазітыўных абавязкаў з боку ўладаў: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць
16.09.2015 Бяляцкі: Украіна — гэта наша «славянская Сырыя» (аўдыё)
Алесь Бяляцкі ў дні ўдзелу ў міжнароднай канфэрэнцыі «Форум-2000» у Празе наведаў беларускую рэдакцыю радыё Свабода і распавёў пра праблемы, якія абмяркоўваюць палітыкі і лідары грамадзянскай супольнасці на канферэнцыі.
14.09.2015 Cтань назіральнікам! Відэа-курс па грамадскім кантролі: экспертна, дыстанцыйна, незалежна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" распачынае дыстанцыйны відэа-курс "Грамадскі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".
11.09.2015 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Міхаіла Жамчужнага 6 кастрычніка
Разгляд распачнецца ў 9.30. Пра гэта заснавальнік культурна-асветніцкай установы «Платформа інавэйшн» паведаміў у лісце віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку.
11.09.2015 Справаздача па выніках маніторынгу пікета “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня
Факт складання на арганізатара пікета Мікалая Статкевіча пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс.
10.09.2015 Алесь Бяляцкі пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў (відэа)
Жыццёвы досвед пераканаў праваабаронцу: наяўнасць у краіне смяротнага пакарання не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў.
04.09.2015 Леанід Судаленка: Не там шукаюць! Хай бы пашукалі ў тых, хто катэджы прадае па 1,5 млн. даляраў
Падаткавікі запыталі ў прафсаюза РЭП даведку аб даходах юрыста за апошнія 7 гадоў, нягледзячы на тое, што Леанід Судаленка ўжо даў справаздачу за перыяд да 2012 года ўключна.
01.09.2015 Асуджаны заснавальнік "Платформы" Міхаіл Жамчужны зноў дасылае лісты на волю
Для праваабаронцаў па-ранейшаму застаюцца нявысветленымі абставіны крымінальнага пераследу Міхаіла Жамчужнага. Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме, і ён не можа паведаміць у перапісцы тых звестак, якія б праяснілі сутнасць справы.
01.09.2015 Гродзенская абласная экспертная камісія амаль 6 месяцаў вывучае “Сітуацыю з правамі чалавека у Беларусі ў 2014 годзе” (дакументы)
Яшчэ 13 сакавіка пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы праваабаронцам са Смаргоні Алесем Дзергачовым ашмянскімі мытнікамі былі не прапушчаны больш за 40 асобнікаў выдання “Сітуацыя з правамі чалавека у Беларусі ў 2014 годзе. Агляд-хроніка”.
31.08.2015 Ігар Аліневіч: Сваімі дзеяннямі праваабаронцы стваралі адчуванне, што ёсць на каго абаперціся (відэа)
Былы палітычны зняволены Ігар Аліневіч пасля вызвалення сустрэўся з праваабаронцамі з ПЦ "Вясна".
26.08.2015 Суд стаў на бок падатковай у справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Праваабаронца спрабаваў праз суд абавязаць падатковую інспекцыю «рассакрэціць» інфармацыю, якая непасрэдна тычыцца заяўніка. Гаворка ідзе аб патрабаванні падактовай прадставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці, прычым пад грыфам «для службовага карыстання» і за апошнія 10 гадоў.
26.08.2015 Марцін Угла: Наіўна думаць, што ў Беларусі пачалася «лібералізацыя»
Вызваленне палітвязняў нічога не мяняе ў дыктатарскай сістэме ўлады, Лукашэнка проста шукае выхад з цяжкага фінансавага становішча.
25.08.2015 Памежнікі знялі з цягніка «Вільня-Мінск» праваабаронцу Леаніда Судаленку
«Падышлі памежнікі для праверкі пашпарту, і тут жа пачалі па рацыі выклікаць галоўнага. Нічога забароненага я не правозіў, прапаноўваў тут жа правесці асабісты дагляд, але мне сказалі, што будуць здымаць мяне з цягніка на станцыі Маладзечна. Ніякіх прычын не тлумачылі».










