Навіны на тэму: праваабаронцы
09.10.2015 Праваабаронцы прэзентавалі кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (відэа)
9 кастрычніка ў Мінску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў дакументальнае выданне “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”, дзе сабраная інфармацыя па праблеме пачынаючы з 1998 года па сённяшні дзень.
08.10.2015 У пятніцу абяруць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру
На Нобелеўскую прэмію міру за 2015 год прэтэндуюць 273 кандыдаты, у тым ліку 68 арганізацыяў і 205 асобаў. Сярод іх – кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, намінаваны дэпутатамі польскага Сейма.
07.10.2015 Больш за паўгады ўлады не паведамляюць пра вынікі экспертызы Агляду “Вясны” пра сітуацыю з правамі чалавека ў 2014 годзе
На думку Алеся Дзергачова, паўгадавая цяганіна ў гэтай справе відавочна звязана з выбарамі, да заканчэння якіх улады не хочуць афішаваць пераслед за праваабарончыя ацэнкі сітуацыі ў краіне.
05.10.2015 Праваабаронцы пра смяротнае пакаранне: “Забойства - гэта не правасуддзе” (аўдыё)
5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Забойства – гэта не правасуддзе”. Жорсткасць і бесчалавечнасць гэтай меры пакарання сімвалізуе роба смяротніка, якую дасылаюць сваякам расстраляных замест іх асабістых рэчаў.
30.09.2015 У Кыргызстане ўзмацняецца ціск на праваабаронцаў
Шмат год грамадзянская супольнасць краіны лічылася адной з самых моцных у Цэнтральнай Азіі. Але пасля далучэння Кыргызстана да ЕўрАзЭС улады вырашылі пайсці па шляху Расіі, лічаць эксперты.
28.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Cістэмных зменаў у галіне правоў чалавека не назіраецца” (відэа)
Пад час канферэнцыі БДІПЧ АБСЕ па чалавечым вымярэнні адбыўся сайд-івент з удзелам беларускіх грамадскіх арганізацый: Асамблеі НДА, Цэнтра прававой трансфармацыі, а таксама кампаній "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і "Права выбару".
28.09.2015 Старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы атрымала прэмію Вацлава Гавела (аўдыё)
Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі адначыў, што ўзнагарода Людмілы Аляксеевай падкрэслівае тую складаную сітуацыю, у якой сёння знаходзіцца грамадзянская супольнасць Расіі.
28.09.2015 Жыхароў Брэста запрасілі на “Жывыя размовы” пра правы чалавека (фота)
Падчас мерапрыемства, што ладзілася ў культурным цэнтры “Грунтоўня”, ва ўдзельнікаў імпрэзы была магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях, датычных правоў чалавека.
25.09.2015 Уладзімір Лабковіч: Мы патрабуем змяніць заганную практыку адсутнасці празрыстага падліку галасоў (відэа)
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч прадставіў пазіцыю праваабаронцаў па пытанні праходзячай у Беларусі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі на працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ.
25.09.2015 Андрэй Палуда: Надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі (відэа)
У Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні адбыўся абмен меркаваннямі па пытанні аб адмене смяротнага пакарання.
23.09.2015 Міжнародныя праваабаронцы заклікалі АБСЕ асудзіць пераслед сваіх калегаў у Беларусі
23 кастрычніка ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прайшло паседжанне, дзе абмяркоўваліся выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы ў рэгіёне АБСЕ.
23.09.2015 Адвакаты правоў чалавека пад пагрозай
Сетка дамоў правоў чалавека прадставіла справаздачу, якая апісвае выпадкі пераследу вядомых адвакатаў правоў чалавека ў Азербайджане, Беларусі, Малдове, Расіі, Украіне і цяжкія наступствы гэтых рэпрэсій як для саміх адвакатаў, так і для іх падабаронных.
23.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Мы ўсе ведаем, чым завяршаюцца выбары ў Беларусі” (відэа)
У Камітэце па замежных справах Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці. Падчас абмену думкамі выступіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч .
22.09.2015 Дзяржава кампенсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову
Актывіст Пётр Іваноў з Віцебска дамогся частковага задавальнення свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязана выплаціць яму кампенсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў.
22.09.2015 Гомельскага праваабаронцу ізноў спрабуюць прыцягнуць да адказнасці
22 верасня ў дачыненні да гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі намеснік аддзела расследаванняў Гомельскай мытні спрабаваў скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за непарадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў мытні.










