Навіны на тэму: праваабаронцы

Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі

09.03.2016 Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі

9 сакавіка спецпрадстаўніку ЕС па правах чалавека і прадстаўнікам няўрадавых праваабарончых арганізацый Беларусі ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў.

У Гомелі створаны аргкамітэт руху па абароне правоў жанчын і дзяцей

08.03.2016 У Гомелі створаны аргкамітэт руху па абароне правоў жанчын і дзяцей

У Гомелі прайшоў круглы стол па ініцыятыве шэрагу партый і рухаў, прысвечаны праблемам жанчын пад назвай «У крызіса не жаночы твар». Вынікам стала прыняцце звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і стварэнне аргкамітэту руху па абароне правоў жанчын і дзяцей.

Дэпутат парламента Данілевіч: моўнае заканадаўства адпавядае патрэбам грамадства

04.03.2016 Дэпутат парламента Данілевіч: моўнае заканадаўства адпавядае патрэбам грамадства

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Таіса Данілевіч не пабачыла ў падрыхтаваным мясцовымі праваабаронцамі дакладзе аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян падставаў ініцыяваць унясенне зменаў у моўнае заканадаўства.

Слуцая пракуратура не стала ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэпутатаў

01.03.2016 Слуцая пракуратура не стала ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэпутатаў

Пракуратура Слуцкага раёна не пабачыла ў дзеяннях старшыні Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктара Ражанца падставаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання і ініцыявання роспуску Савета.

Віцебская ініцыятыва пра адукацыю ў сферы правоў чалавека не атрымала падтрымкі

01.03.2016 Віцебская ініцыятыва пра адукацыю ў сферы правоў чалавека не атрымала падтрымкі

У “Народным сацыяльным універсітэце”, адчыненым пры раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, праваабаронцам адмовілі ў падтрымцы ініцыятывы стварыць факультэт прававых ведаў.

Канстытуцыйны суд Літвы распахнуў дзверы для праваабаронцаў

01.03.2016 Канстытуцыйны суд Літвы распахнуў дзверы для праваабаронцаў

Удзельнікаў канферэнцыі па тэматыцы міжнароднага права ў абарону грамадскіх інтарэсаў прымаў у сваіх сценах Канстытуцыйны суд у Вільні напрыканцы лютага.

Віцебскіх праваабаронцаў не пусьцілі ва ўстановы, якія працуюць з уцекачамі

25.02.2016 Віцебскіх праваабаронцаў не пусьцілі ва ўстановы, якія працуюць з уцекачамі

Віцебскае абласное ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў не дазволіла праваабаронцам наведаць Пункт часовага пасяленьня (ПЧП) уцекачоў у Віцебску і Віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ).

Беларусь у штогадовым дакладзе Amnesty International

24.02.2016 Беларусь у штогадовым дакладзе Amnesty International

Сітуацыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015, смяротнае пакаранне, вязні сумлення, свабода выказвання, свабода сходаў, свабода асацыяцыі і праваабаронцы, правы ЛГБТІ - кола апісаных міжнароднымі праваабаронцамі праблемаў у раздзеле пра Беларусь.

Яўген Вапа ўпершыню за пяць год змог наведаць Беларусь

24.02.2016 Яўген Вапа ўпершыню за пяць год змог наведаць Беларусь

Упершыню пасля пяці год адмоў у беларускай візе, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа, нарэшце, наведаў Беларусь.

Праваабаронцы чакаюць ад уладаў Беларусі не толькі словаў, але і канкрэтных вымяральных вынікаў

24.02.2016 Праваабаронцы чакаюць ад уладаў Беларусі не толькі словаў, але і канкрэтных вымяральных вынікаў

Беларускія праваабаронцы па запрашэнні італьянскага боку 24 лютага прынялі ўдзел у сустрэчы з італьянскімі дыпламатамі.

Гары Паганяйла: Быў загад – узняць мяне на вілы!

24.02.2016 Гары Паганяйла: Быў загад – узняць мяне на вілы!

Вядомы беларускі юрыст Гары Паганяйла распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як ён стаў праваабаронцам, пра самыя запамінальныя працэсы ва ўласнай кар’еры і адказаў на пытанне, ці будуць у Беларусі новыя палітвязні.

У Слуцку таксама патрабуюць ініцыяваць роспуск Савета дэпутатаў

23.02.2016 У Слуцку таксама патрабуюць ініцыяваць роспуск Савета дэпутатаў

Слуцкі раённы Савет дэпутатаў не стаў разглядаць праект рашэння мясцовга праваабаронцы Віталя Амяльковіча “Аб свабодзе мірных сходаў”. Грамадскі актывіст звярнуўся з гэтай нагоды ў пракуратуру з патрабаваннем ініцяваць роспуск Савета.

Конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання

19.02.2016 Конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання сярод праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў.

Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць неадкладна вызваліць калегу Інтыгама Аліева

19.02.2016 Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць неадкладна вызваліць калегу Інтыгама Аліева

Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" далучыліся да акцыі Amnesty International, накіраваўшы паслу Азербайджана ў Беларусі зварот у сувязі з пагаршэннем здароўя азербайджанскага вязня сумлення Інтыгама Аліева.

Полацкія праваабаронцы і юрысты аб’ядналіся ў таварыства для аказання бясплатнай дапамогі

18.02.2016 Полацкія праваабаронцы і юрысты аб’ядналіся ў таварыства для аказання бясплатнай дапамогі

Мясцовыя юрысты і праваабаронцы аб'ядналіся ў таварыства дзеля аказання бясплатнай дапамогі жыхарам горада. Яны гатовыя прымаць грамадзян раз на тыдзень.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства