Навіны на тэму: праваабаронцы
17.08.2016 Прадстаўнік Amnesty International ЗША – беларускім калегам: Разам мы ўсё ж такі пераможам (аўдыё)
На бягучым тыдні ў офіс “Вясны” завітаў Вячаслаў Бортнік, наш зямляк з Гомеля, які цяпер жыве ў Вашынгтоне і з’яўляецца кіраўніком Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International ЗША.
02.08.2016 Эксперт Front Line Defenders: Уплыў крызісу міжнародных інстытутаў на дзейнасць праваабаронцаў працягнецца (аўдыё)
На мінулым тыдні адбылася сустрэча валанцёраў “Вясны” з прадастаўніцай арганізацыі Front Line Defenders Марыяй Шышчанковай.
01.08.2016 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета
Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў Кіеве 20 ліпеня 2016 г. Яго забойства звярнула ўвагу грамадства на тое, у якой складанай сітуацыі працуюць журналісты.
21.07.2016 Супрацоўнік КДБ “хацеў пагаварыць” з праваабаронцай аб міжнародным становішчы
Гомельскіх праваабаронцаў не пакідаюць без увагі прадстаўнікі Упраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці.
20.07.2016 Праваабаронцы “Вясны” дзеляцца ўспамінамі пра Паўла Шарамета (фота)
Апошні раз прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна” бачыліся з журналістам Паўлам Шараметам напачатку бягучага года ў Вільні, падчас сустрэчы беларускіх і міжнародных праваабаронцаў.
14.07.2016 Міжнародныя праваабаронцы апасаюцца за жыццё вязня сумлення Азімжана Аскарава
Эксперты заяўляюць пра дрэнны стан здароўя праваабаронцы, асуджанага на пажыццёвы тэрмін, і выказваюць апасенні з нагоды яго далейшага зняволення насуперак патрабаванню Камітэта па правах чалавека ААН.
14.07.2016 Справа Азімжана Аскарава: рашэнне Вярхоўнага суда далёкае ад выканання рашэння ААН
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма FIDH (Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека) і OMCT (Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў), распаўсюдзіла заяву па выніках назірання за слуханнямі ў Вярхоўным судзе Кыргызстана справы Азімжана Аскарава ў сувязі з новымі абставінамі - адпаведным рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН.
13.07.2016 Берлінскія актывісты Amnesty International наведалі “Вясну”
Падчас сустрэчы за гарбатай, якая адбылася ў офісе “Вясны” 13 ліпеня, госці цікавіліся сённяшнімі рэаліямі грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі, а таксама ўмовамі працы праваабаронцаў і дзейнасцю апазіцыйных актывістаў.
11.07.2016 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць вызвалення калегі з Бахрэйна Набіла Раджаба
12 ліпеня ў Бахрэйне пачынаецца судовы працэс па справе вядомага праваабаронцы Набіла Раджаба, які можа быць прысуджаны да больш чым 10-ці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачваннях, звязаных з каментарамі ў сацыяльнай сетцы Twitter. 26 праваабарончых НДА выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.
07.07.2016 Amnesty International: Беларусь выкарыстоўвае тэлекамунікацыйныя кампаніі для барацьбы з іншадумствам
У даклад міжнародных праваабаронцаў увайшлі факты пра незаконнае блакаванне сайта ПЦ "Вясна" і выкарыстанне skype-перапіскі кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага з мэтай кампраметацыі праваабаронцаў.
04.07.2016 Праваабаронцу Алесю Дзергачову – 60 год
Супрацоўнікі ПЦ “Вясна” і аднадумцы віншуюць калегу з круглай датай і жадаюць нястомнай энергіі, далейшых здзяйсненняў на ніве абароны правоў чалавека, аптымізму, моцнага зрароўя і асабістага шчасця.
29.06.2016 Візітоўка Вясны: 10 слайдаў пра працу праваабаронцаў арганізацыі
У працяг адзначэння 20-годдзя арганізацыі, мы прадстаўляем прэзентацыйную старонку, слайды і ілюстрацыі якой распавядаюць пра Праваабарончы цэнтр “Вясна” і нашую дзейнасць.
28.06.2016 Конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання праваабарончымі арганізацыямі
Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава абвяшчае конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі.
17.06.2016 Праваабаронцы "не так зразумелі" паклёп прэзідэнта
У Бішкеку хуткаплынна скончыўся працэс па пазове праваабаронцаў Талекан Ісмаілавай і Азізы Абдзірасулавой да прэзідэнта Кыргызстана. Няхай зыход суда быў даволі прадказальны, але сам факт падобнага судовага разбіральніцтва для Беларусі ў прынцыпе немагчымы.
17.06.2016 Суд не падтрымаў Судаленку і стаў на бок “Белорусской военной газеты”
Як паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 17 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў пазоў праваабаронцы Леаніда Судаленкі да “Белорусской военной газеты”.










