Навіны на тэму: праваабаронцы
25.10.2016 Праваабаронцу Аляксея Колчына падатковая спрабуе зрабіць «дармаедам»
Сябра рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” і кіраўнік яе Магілёўскай філіі Аляксей Колчын атрымаў з падатковай інспекцыі па Ленінскаму раёна Магілёва апавяшчэнне з патрабаваннем у найкарацейшы тэрмін наведаць інспекцыю для дачы тлумачэнняў згодна з дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
24.10.2016 Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь
Па рашэнні суда Алена Танкачова не можа ўехаць у Беларусь да лютага 2018 года, паведамляюць Naviny.by. МУС без тлумачэння прычын адмовіўся скараціць дадзены тэрмін. Праваабаронца настойвае, што яе справа мае палітычны характар.
18.10.2016 Конкурс на падтрымку супольнай дзейнасці па абароне грамадскіх інтарэсаў і правоў чалавека
Прыярытэтнымі з’яўляюцца праекты, якія будуць рэалізоўвацца дзвюма ці болей НДА і/ці ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі. Конкурсныя прапановы прымаюцца да 15 студзеня 2017 года.
18.10.2016 Праваабаронцы чакаюць адказу на пытанне: “Ці дарагі адвакатам імідж прафесіі?”
Юрыст-праваабаронца Павел Сапелка просіць Савет Мінскай абласной калегіі адвакатаў выказацца наконт нядаўняй заявы ў судзе адваката Андрэя Міхайлава.
10.10.2016 Інфармацыйная атака праваабаронцаў: “Скажам НЕ смяротнаму пакаранню”
Некалькі тысяч асобнікаў спецвыпуска газеты “Народная Воля”, прысвечанага праблеме смяротнага пакарання, былі раздадзеныя ў Мінску 10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй праваабаронцы завяршылі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
27.09.2016 Праваабаронцаў у Кыргызстане пераследуюць за ўдзел у Канферэнцыі АБСЕ
Праваабарончыя НДА заклапочаныя пагрозамі ў адрас вядучых кыргызскіх праваабаронцаў Талекан Ісмаілавай і Азізы Абдурасулавай у сувязі з іх удзелам у Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні і заклікаюць да прыняцця мераў для забеспячэння іх бяспекі.
23.09.2016 Кіраўнік "Вясны": Уладзе не падабаецца, што праваабаронцы змагаюцца за праўду і справядлівасць
23 верасня старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі з калегамі з краінаў былога СССР прыняў удзел у мерапрыемстве "Постсавецкая судовая ўлада: інструмент для адпраўлення правасуддзя або інструмент прыгнёту? Адсутнасць незалежнасці судовай сістэмы і пераслед праваабаронцаў ва ўсходняй частцы рэгіёну АБСЕ" ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.
19.09.2016 Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
ПЦ "Вясна" на штогадовай канферэнцыі АБСЕ, якая пройдзе з 19 па 30 верасня ў Варшаве, будуць прадстаўляць Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Андрэй Палуда.
06.09.2016 Праваабаронцы дапамагаюць прадпрымальнікам адстойваць свае правы
Чарговы семінар для прадпрымальнікаў “Вас падверглі адміністрацыйнаму спагнанню? Што рабіць?”, арганізаваны мясцовым аддзяленнем ПЦ “Вясна”, адбыўся 5 верасня ў Маладэчна.
02.09.2016 Конкурс на падтрымку супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў
Праект павінен быць пададзены і рэалізаваны дзвюма ці болей праваабарончымі арганізацыямі і/або ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі. Заяўкі рэгіянальных або мясцовых арганізацыяў у прыярытэце. Дэдлайн - 31 кастрычніка.
29.08.2016 Праваабаронцы “Вясны” прынялі ўдзел у выбарах кіраўніцтва FIDH
Выбары Міжнароднага бюро FIDH сталі кульмінацыйным момантам 39-га Кангрэса FIDH, у якім бралі удзел Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Паўнамоцтвы Алеся Бяляцкага на пасадзе віцэ-прэзідэнта FIDH завершыліся пасля трэцяга тэрміну, сваю кандыдатуру на цяперашніх выбарах ён не выстаўляў.
25.08.2016 “Вясна” смуткуе з нагоды смерці праваабаронцы Мікаэла Даніеляна
“Вясноўцы” спадзяюцца, што памяць пра Даніеляна надоўга застанецца ў палымяных сэрцах і праваабарончай гісторыі Арменіі, а ягоная высакародная справа будзе годна працягнутая аднадумцамі і калегамі.
24.08.2016 Беларускі дом правоў чалавека прапануе падтрымку ў арганізацыі публічных дыскусій
БДПЧ гатовы падтрымаць тры аднадзённыя дыскусіі ў Мінску і 10 - у рэгіёнах краіны, кожная на 15-20 удзельнікаў з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, СМІ і, дзе магчыма, органаў улады. Таксама магчыма экспертная дапамога ў падрыхтоўцы дыскусій.
24.08.2016 Алесь Бяляцкі: Расія імкліва вяртаецца ў СССР, што непазбежна адбіваецца на суседзях
Выступ праваабаронцы на 39-м Кангрэсе FIDH быў прысвечаны стратэгічным крокам, якія робіць Расія ва ўсім свеце, кідаючы выклік універсальнасці правоў чалавека.
22.08.2016 Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у 39-м Кангрэсе FIDH ў Ёханэсбургу
Удзел у мерапрыемстве возьмуць 178 сяброўскіх арганізацый FIDH і больш за 400 праваабаронцаў з усяго свету, сярод іх - Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч ад ПЦ "Вясна". Кангрэс будзе прысвечаны зняволеным праваабаронцам.










