Навіны на тэму: праваабаронцы
28.06.2019 Чаму суддзі часцей спасылаюцца на міжнародныя стандарты аб правах чалавека?
Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" працягваюць весці кейс Марыі Тарасенка, якая спрабуе адстаяць сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў у гомельскім рэгіёне.
26.06.2019 Алесь Бяляцкі: Генпракуратура зрабіла ўсё, каб апраўдаць міліцэйскіх начальнікаў
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" адзначае фармальны характар праведзенай Генпракуратурай і рабочай групай праверкі па факце масавых затрыманняў грамадзян цыганскай нацыянальнасці 16 траўня.
25.06.2019 Чаму салідарнасць выратуе свет? Адказваюць праваабаронцы
“Вясна” пагутарыла з эксперткамі Анісіяй Казлюк і Янай Ганчаровай і высветліла, для чаго і каго ладзяцца вечары Салідарнасці, навошта выказваць салідарнасць і чаму трэба выходзіць за межы адной краіны.
24.06.2019 Што ў рэгіёнах: гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
“Вясна” сустрэлася з актывістам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і распытала, як ён прыйшоў да праваабароны, што адчуваў пасля сустрэчы з чалавекам, які чакае выкананне смяротнага прысуду ў турме, і як гарадзенцы ставяцца да смяротнага пакарання.
17.06.2019 Праваабаронцу "Вясны" Андрэя Стрыжака ўзнагародзілі медалём БНР-100
Праваабаронца "Вясны", сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак узнагароджаны медалём у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Прафсаюзны актывіст падзякаваў ураду БНР за ўзнагароджанне і выступіў са зваротам з нагоды ўзнагароды.
13.06.2019 Сумесная пазіцыя праваабарончых арганізацый напярэдадні чарговага раунда дыялогу па правах чалавека ЕС-Беларусь
Беларуская праваабарончая супольнасць падтрымлівае працяг дыялогу па правах чалавека паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь і напярэдадні яго чарговага раўнда лічыць важным адзначыць наступныя моманты.
13.06.2019 У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг
Пра гэта праваабаронца Павел Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.
06.06.2019 У райцэнтрах гомельскай вобласці забаронена праводзіць мірныя сходы?
Гомельскай хатняй гаспадыні, вядомай барацьбой з тунеядцкім дэкрэтам №3 Марыі Тарасенка забараняюць мірныя акцыі пратэстаў, заяўленыя ёй у кожным райцэнтры гомельскага рэгіёну. На гэты раз вулічныя шэсці забароненыя ў Жлобіне, Карме, Петрыкаве і Хойніках.
06.06.2019 Алену Маслюкову выбралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА
У Мінску 1 чэрвеня прайшоў VIIІ Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Больш за 170 дэлегатаў і гасцей з усіх рэгіёнаў Беларусі абмяркоўвалі ключавыя праблемы грамадскага сектару.
05.06.2019 Абарона экалагічных правоў — на парадку дня ў Беларусі
“Вясна” паразмаўляла з праваабаронцамі, якія займаюцца абаронай экалагічных правоў чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі. Мы распыталі іх, чым Сусветны дзень навакольнага асяроддзя важны для Беларусі, чаму абарона экалагічных правоў выходзіць у нашай краіне на парадак дня і ў чым спецыфікі іх дзейнасці.
04.06.2019 “Працэс прыняцця зменаў у заканадаўства выклікае апасенні”. Заключная панэль міжнароднай канферэнцыі
Апошняя частка міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла 4 чэрвеня ў Мінску, была прысвечаная праблемам заканадаўчага рэгулявання і барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў і дзейнасцю экстрэмісцкіх арганізацый.
04.06.2019 «Чалавек не можа ўявіць, за што ён можа быць пакараны». Другая панэль міжнароднай канферэнцыі
Другая панэль «Барацьба з экстрэмізмам у Расіі і краінах СНД» ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» пачалася з выступу міжнароднай эксперткі Сашы Кулаевай.
04.06.2019 У Мінску праходзіць вялікая канферэнцыя на тэму супрацьдзеяння экстрэмізму і правоў чалавека
На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 4 чэрвеня распачалася міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека".
04.06.2019 "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека" – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску
Міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.
03.06.2019 Васіль Завадскі: “Ні пракурор, ні суд не могуць пазбавіць чалавека пачуцця ўласнай годнасці”
Васіль Завадскі – чалавек, чыя гісторыя жыцця падобная да прытчы. Дваццаць чатыры гады ў сістэме, амаль год уласнага зняволення. І як вынік – праваабарончая свядомасць, жаданне рабіць свет больш справядлівым і чалавечным.










