Навіны на тэму: праваабаронцы
26.10.2007 Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу праваабаронцаў на рашэньне Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі ГПА "Вясна"
26 кастрычніка судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Сьвятлана Яхнавец у 12-00 гадзінаў абвесьціла рашэньне на скаргу Стэфановіча В.К., Лабковіча У.М. і Бяляцкага А.В., якія прасілі адмяніць пастанову Мінюста аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" і абавязаць міністэрства зарэгістраваць арганізацыю.
23.10.2007 Вярхоўны суд абвесьціў перапынак у судовым паседжаньні па скарзе ГПА "Вясна" на рашэньне Мінюсту да 25 кастрычніка
23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд скаргі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" на рашэньне Мінюсту, які адмовіў праваабарончай арганізацыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. На думку правабаронцаў, адмова грунтуецца на цалкам надуманых падставах, а рашэньне мае менавіта палітычны падтэкст. Сёньня ж аднак на пачатку судовага паседжаньня старшыня і юрысты "Вясны" заявілі хадайніцтва аб тым, каб дасланыя ім афіцыйныя паперы Міністэрства юстыцыі былі прадстаўленыя на беларускай мове, якая зьяўляецца дзяржаўнай мовай ?эспублікі Беларусь.
23.10.2007 Справу “Вясны” ў Вярхоўным судзе патрабуюць разглядаць па-беларуску
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць Грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.
22.10.2007 Злапамятны Лукашэнка
Праваабаронцу зь Нясьвіжу затрымалі праз 4,5 гады па абвінавачаньні ў абразе Лукашэнкі. Увесь гэты час Аляксандар Круты хаваўся, але днямі быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.
18.10.2007 23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі ГПА “Вясна” на адмову Мінюста ў рэгістрацыі
Заснавальнікі ГПА “Вясны” зьвяртаюцца да прадстаўнікоў беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, да партыйных лідэраў і журналістаў, да сваіх сяброў і ўсіх тых, каму патрэбна дапамога праваабаронцаў, прыйсьці 23 кастрычніка ў 11 гадзінаў у Вярхоўны суд, каб падтрымаць іх.
17.10.2007 Мінюст Беларусі накіраваў у FIDH адказ наконт адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі "Вясна"
Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), членам якой з’яўляецца ліквідаваны ў 2003 годзе праваабарончы цэнтр “Вясна”, атрымала адказ ад Міністэрства юстыцыі ?эспублікі Беларусь. Сутнасць звароту гэтай уплывовай арганізацыі тычылася адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.
16.10.2007 Берасьце: праваабаронца паспрабаваў судзіцца зь міліцыяй
Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця адхіліў пазоў юрыста ?амана Кісьляка да Маскоўскага раённага аддзелу міліцыі Берасьця.
Спадар Кісьляк вінаваціў міліцыянтаў у парушэньні сваіх грамадзянскіх правоў 19 жніўня падчас гвалтоўнага спыненьня прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Прэзэнтацыю міліцыя спачатку кваліфікавала як “сходку злодзеяў”, а потым яе пратакольна аформілі як несанкцыянаваны сход
11.10.2007 Аблога хаты смаргонскага актывіста працягвалася ўсю ноч
Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.
10.10.2007 Смаргонскі праваабаронца зьвярнуўся па дапамогу да пракурора
Грамадзкі актывіст Алесь Дзергачоў, дом якога ў міліцэйскай аблозе, патэлефанаваў пракурору раёну. Ён паведаміў, што міліцыя ўчыніла супраць яго правакацыю. Актывіст заявіў, што не адчыніць дзьвярэй, пакуль пракурор не правядзе праверкі.
10.10.2007 Міліцыянты ачапілі хату смаргонскага актывіста
Праваабаронца Алесь Дзергачоў зачыніўся ў хаце й не адчыняе дзьвярэй міліцыянтам, якія дзяжураць перад уваходам. Праз акно ўчастковы сказаў Дзергачову, што яму трэба зьявіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.
10.10.2007 Напярэдадні масавай акцыі апазіцыі “Еўрапейскі марш” ўлады распачалі прэвентыўныя затрыманьні грамадска-палітычных актывістаў
Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”
Мінск, 10 кастрыніка 2007 г.
10.10.2007 Адразу тры беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскія прэміі 2007 года
У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманьне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый. Па шматгадовай традыцыі, Нобелеўскі камітэт нічога не паведамляе ні пра прэтэндэнтаў, ні пра арганізацыі, якія іх вылучылі.
10.10.2007 Крымінальны пераслед Дзмітрыя Дашкевіча – спроба запалохаць грамадска актыўную моладзь
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Мінск, 9 кастрычніка 2007 г.
05.10.2007 Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу БХК на Савет міністраў і Міністэрства фінансаў
Тры гады таму Беларускі Хэльсынскі камітэт абклалі падаткам на замежную дапамогу паводле праграмы ТАСІС. Між тым, раней з гэтай дапамогі падатак ня бралі. Улада патлумачыла новаўвядзеньне зьменамі ў закон аб падаткаабкладаньні, якія ўнёс парлямэнт.
17.09.2007 Швайцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў
Швайцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Васіля Лявонава, Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Клімава, Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча, Антона Кішкурны.










