Навіны на тэму: праваабаронцы
22.04.2008 Брэсцкі праваабаронца змагаецца за паляпшэньне ўмоваў утрыманьня арыштаваных
Праваабаронца Раман Кісляк не здаволены адказам МУС на свае прапановы па стварэнні ў ізалятары часавага ўтрымання, размешчаным на вуліцы Маскоўскай у Брэсце, і іншых ІЧУ нармалёвых умоў утрымання для зняволеных.
21.04.2008 Жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі
Ён заклікаў суддзяў выканаць свае абавязкі адносна пытаньняў імплементацыі міжнародных стандартаў права ў беларускую Канстытуцыю.
18.09.2007г. праваабаронцам з Жодзіна, Аляксеем Лапіцкім пададзена індывідуальная Канстытуцыйная скарга па пытаньнях неадпаведнасьці палажэньняў Канстытуцыі РБ абавязковым для выкананьня Беларусьсю міжнародным стандартам права, замацаваным у Міжнародным Паке аб грамадзянскіх і палітычных правах.
17.04.2008 Праваабаронцы абскарджваюць рашэньне Вярхоўнага суду
17 красавіка 2008 г. заснавальнікі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" зьвярнуліся з нагляднай скаргай на імя старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у якой просяць адмяніць рашэньне Вярхоўнага суду па скарзе на адмову ў рэгістрацыі аб'яднаньня. Пасьля праходжанья ўсіх нацыянальных судовых інстанцыяў праваабаронцы плануюць зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
15.04.2008 Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць віцебскіх міліцыянтаў
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну, каб ініцыяваць крымінальную справу супраць віцебскіх міліцыянтаў за непраўдзівыя сьведчаньні. Але пракуратура адмовіла праваабаронцу, які трапіў пад суд па абвінавачаньнях, выкладзеных у міліцэйскіх пратаколах.
14.04.2008 В.Стэфановіч: “Артыкул 193.1 не сумяшчальны з судовай практыкай Эўропы”
Беларускія юрысы і праваабаронцы адказалі на пытаньне: “Калі б заўтра не Пургурыдэс, а вы выйшлі на трыбуну, што б вы сказалі эўрадэпутатам?”
11.04.2008 Павел Левінаў спыняе галадоўку
Вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў у чацвер прыняў рашэнне аб спыненні галадоўкі, якую ён трымаў 14 сутак, з іх першыя два с паловай дні – “сухой”.
10.04.2008 Праваабаронцы накіравалі заявы ў Дзяржаўны мытны камітэт у сувязі з даглядамі пры перасячэньні мяжы
Апошнім часам пры выездзе за мяжу праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч кожны раз падвяргаюцца пільнаму дагляду асабістых рэчаў на падставе нейкай "службовай інфармацыі". У сувязі з гэтым яны зьвярнуліся ў Дзяржаўны мытны камітэт з заявамі, дзе просяць даць тлумачэньні падобным дзеяньням мытнікаў і азнаёміць іх з так званай службовай інфармацыяй. Заявы Алея Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча прыводзім цалкам, каб любы мог выкарыстаць іх у якасьці ўзору напісаньня падобнага дакументу, калі хто-небудзь таксама сутыкаецца з такой праблемай.
01.04.2008 «Amnesty International» асудзіла зьбіцьцё на Дзень Волі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» выступіла з адмысловай заявай з нагоды падзеяў 25 сакавіка ў Менску.
31.03.2008 У Швецыі абвешчана кампанія за свабоду асацыяцый у Беларусі
Галоўнымі мэтамі міжнарожнай акцыі «Кампанія 193.1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі», абвешчанай шведскай дэмакратычнай арганізацыяй “Шведская ініцыятыва па правах чалавека” і праваабаронцам Алесем Бяляцкім, з’яўляецца актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадскасьці да недапушчальных абмежаваньняў свабоды асацыяцый у Беларусі, а таксама маральная і матэрыяльная падтрымка беларускіх арганізацый, якія пацярпелі ў выніку сваёй дзейнасьці ад дзяржавы.
31.03.2008 Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў у абарону Паўла Левінава
Фонд Дамоў правоў чалавека распаўсюдзіў зварот да Пракуратуры Віцебскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, а таксама да Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У прыватнасьці, Фонд Дамоў правоў чалавека заклікае спыніць адміністрацыйныя вытворчасці і пераследы, якія здзяйсьняюцца зараз супраць Паўла Левинова.
28.03.2008 Адкрыты ліст да беларускіх уладаў
Аляксандру Лукашэнку, Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь
Леаніду Мальцаву, Міністру абароны Рэспублікі Беларусь
Рыгору Васілевічу, Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь
Валянціну Сукала, Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Парыж-Мінск, 26 сакавіка 2008-03-28
28.03.2008 Суд над праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 3 красавіка
У Судзе Першамайскага раёну Віцебска пачаўся суд над праваабаронцам Паўлам Левіным, які быў затрыманы 27 сакавіка пры выкананьні сваіх абавязкаў. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя праваабаронцы, да якога ўчора выклікалі “хуткую дапамогу”, суддзя Алена Жук прыняла рашэньне ізноў выклікаць дактароў і перанесла разгляд справы на 3 красавіка.
28.03.2008 Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў за парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян
Мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун накіраваў у пракуратуру Мазырскага раёна скаргу на дзеяньні службовых асоб, якія парушылі канстытуцыйныя правы грамадзян.
28.03.2008 Праваабаронцы ўсяго свету выступілі ў абарону свабоды слова ў Беларусі
Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) сёння выступіла супраць аблаў на журналістаў, якія адбыліся следам за жорсткімі нападкамі падчас дэманстрацыяў у Мінску напачатку тыдня. Заявы пратэсту даслалі таксама "Рэпарцёры без межаў", Нарвежскі Дом правоў чалавека, Нарвежскі Саюз журналістаў, Нарвежскі ПЭН-цэнтр, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт і іншыя міжнардныя арганізацыі.
27.03.2008 У Віцебску затрыманы праваабаронца Павел Левінаў
Сябра БХК Павел Левінаў прэвентыўна затрыманы каля дому, дзе жыве незалежны журналіст Вадзім Баршчэўскі, у кватэры якога супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.










