Навіны на тэму: праваабаронцы
01.07.2008 Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула
Намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Гацура перадала ў Падкамітэт па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і ў Венецыянскую камісію Савета Еўропы заключэнне БХК аб неканстытуцыйнасці артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.
27.06.2008 Улады распачынаюць жорсткія рэпрэсіі супраць тых, хто адкрыта заявіў пра намер праводзіць маніторынг выбараў у Парламент.
Адразу па 2 артыкулах адміністрацыйнага кодэксу 27 чэрвеня быў пакараны сябар БХК, праваабаронца з Маладэчна, адзін з удзеньнікаў маніторынгу за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эдуард Баланчук. Справа разглядалася у судзе Маскоўскага раёну Менска суддзём Харкевічам.
24.06.2008 Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі 23 чэрвеня знаходзіўся з візітам ў Брусэлі. Вядомы беларускі праваабаронца сустракаўся са старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Рэспублікай Беларусь спадаром Яцэкам Пратасевічам, з прадстаўніцтвамі ў Еўразьвязе такіх краін як Фінляндыя, Нямеччына, Венгрыя, Францыя. Трэба дадаць, што неўзабаве Францыя ачоліць Раду краінаў Еўразьвязу на бліжэйшыя паўгады.
23.06.2008 Суд і Пракуратура Баранавіч не жадаюць абараняць канстытуцыйныя правы грамадзян
У панядзелак суддзя Баранавічаў і Баранавічскага раёну Сельмановіч адмовіў мясцовым праваабаронцам Сяргею Гоўшу і Карнею Пятровічу ў задавальненьні скаргі на рашэньне пракуратуры аб абмове ў правядзеньні праверкі законнасьці падпісаньня “Обязательств по соблюдению ограничений, установленных законом Республики Беаларусь “О борьбе с коррупцией”.
12.06.2008 Зварот Aбсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў да беларускіх уладаў
Абсерваторыя была праінфармаваная аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць сп. *Леаніда Свеціка*, праваабаронцы з Віцебска. Паводле атрыманай інфармацыі, 23 траўня 2008 тры супрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру сп. Свеціка. Яны паказалі яму пастанову пракуратуры аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула 130.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, “распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”. У пастанове сп. Свеціка пазначаны як сведка ў справе пагроз некаторым жыхарам з боку праваэкстрэмісцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство” (РНЕ).
04.06.2008 Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка. У пятніцу, 23 траўня 2008 трое службоўцаў КДБ уварваліся ў кватэру Свеціка ў Віцебску. На працягу дзевяці гадзін кватэра абшуквалася пад кіраўніцтвам старэйшага лейтэнанта КДБ. Падчас вобшуку КДБ канфіскаваў у Свеціка кампутар, друкаваныя матэрыялы датычныя правоў чалавека, а таксама сертыфікат ад Рады Еўропы. Пасля вобшуку Свецік быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ Віцебскай вобласці, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Допыт здымаўся на відэа.
30.05.2008 Праваабаронцу Леаніда Свеціка дапыталі ў КДБ
У абласную управу КДБ па Віцебскай вобласьці сёньня былі выкліканыя на допыт рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан і праваабаронца Леанід Сьвецік. Падрабязнасьцяў яны не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.
30.05.2008 Адказ незарэгістраванай “Вясне” ад намесьніка Старшыні Вярхоўнага суда Вышкевіча
Наглядная інстанцыя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь не знайшла падстаў для вынясеньня пратэсту на судовае рашэньне Вярхоўнага Суда аб адмове ў задавальненьні скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.
28.05.2008 Amnesty International: “Беларусь застаецца несвабоднай краінай”
Міжнародная арганізацыя Amnesty International выдала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за мінулы год (з траўня 2007 па травень 2008 г.). У разьдзеле даклада, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, юрыдычны перасьлед апазыцыйных актывістаў, а таксама працяг выкананьня сьмяротных пакараньняў.
27.05.2008 Эдварда Баланчука зноў “трэсьлі” на мяжы
У панядзелак, 26 траўня на мытным пераходзе Каменны лог другі раз за месяц затрымалі маладэчанскага правабаронцу Эдварда Баланчука. Мытнікі правялі асабісты дагляд і агляд аўтамабіля, аднак нічога забароненага не знайшлі.
26.05.2008 КДБ пераследуе беларускіх праваабаронцаў
У пятніцу, 23 траўня 2008 году на кватэру да вядомага віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка нечакана ўламіліся тры супрацоўнікі КДБ з загадзя падрыхтаванымі панятымі. Гаспадару кватэры яны прад’явілі пастанову пракуратуры аб узбуджэньні крымінальнай справы па арт. 130.1 Крымінальнага кодэксу РБ (распальваньне міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасьці). Згодна пастановы, Леанід Сьвецік зьяўляецца сьведкам па факце пагрозаў да некаторых грамадзянаў з боку мясцовага РНЕ.
21.05.2008 Суд папярэдзіў актывіста за памяць пра Чарнобыль
Суд Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 20 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста Партыі БНФ праваабаронцы Сяргея Русецкага. Яго прызналі вінаватым ва ўчыненьні правапарушэньня па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і вынесьлі папярэджаньне.
12.05.2008 Алег Гулак узначаліў БХК
У нядзелю 11 траўня пад Менскам адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Беларускага Хельсынкскага камітэту.
03.05.2008 Праваабаронца Раман Кісляк абскардзіў пастанову райсуда ў Вярхоўным судзе
У дакуменце, накіраваным старшыні Вярхоўнага суду, праваабаронца зважае на тое, што суд неабгрунтавана прызнаў сход у офісе Партыі БНФ несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, на якое патрабуецца дазвол органаў выканаўчай улады. "Такое тлумачэнне заканадаўства і практыка яго ўжывання прыводзіць да фактычнай ліквідацыі свабоды мірнага сходу ў Беларусі", - заяўляе ў сваёй скарзе праваабаронца.
25.04.2008 Падчас затрымання накладу «Віцебскага кур’ера» ў Шчукіна здарыўся сардэчны прыступ
24 красавіка прыкладна а 20-й гадзіне на ўскрайку Віцебска міліцыянты затрымалі тыраж газеты “Віцебскі кур’ер М”.










