Навіны на тэму: праваабаронцы
05.08.2008 У КДБ апыталі гомельскага каардынатара БХК Алеся Яўсеенку
Позвай ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці 4 жніўня быў выкліканы мясцовы каардынатар РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алесь Яўсеенка.
01.08.2008 5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
У той час, як становішча праваабаронцаў значна пагаршаецца ў Еўропе і асабліва на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД), Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), апублікавала рускую версію часткі сваёй гадавой справаздачы за 2007 год, прысвечаную гэтаму рэгіёну.
30.07.2008 Праваабаронцу ўчынілі асабісты дагляд на мяжы
Двойчы за дзень на Гродзенскім чыгуначным вакзале асабістаму дагляду падвяргаўся Віктар Сазонаў, гродзенскі грамадска-палітычны актывіст і праваабаронца.
30.07.2008 КДБ цікавіцца сям’ёй праваабаронцы Валянціна Стэфановіча
Сёньня дамоў да жонкі вядомага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча Аліны патэлефанавалі з упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці з прапановаю тэрмінова з’явіцца на гутарку, не патлумачыўшы нават прычыны па якой яе выклікаюць. Аліна адмовілася размаўляць без позвы і спыніла размову па тэлефоне.
25.07.2008 Суд спыніў разгляд скаргі берасцейскаму праваабаронцы
Суд Ленінскага раёна Брэста 24 ліпеня спыніў разгляд скаргі праваабаронцы Рамана Кісляка на рашэнне гарвыканкама "Аб прызначэнні сталага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце"
23.07.2008 Гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава дапытвалі ў КДБ
Спецслужбоўцы паведамілі гарадзенскаму актывісту, што выклікалі яго ў сувязі з выбухам, які адбыўся пад час святкаваньня Дня Незалежнасьці ў Менску. Сілавікі патлумачылі, што іх цікавиць вайсковая падрыхтоўка, якую Віктар Сазонаў атрымаў падчас службы ў савецкім войску ў паветрана-дзесантных войсках спецыяльнага прызначэньня. Пасля допыту быў складзены пратакол і ў праваабаронцы ўзялі адбіткі пальцаў.
22.07.2008 Супрацоўнікі КДБ шукаюць Віктара Сазонава
Супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці шукаюць кіраўніка абласной суполкі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада Віктара Сазонава, які не выключае, што захады службоўцаў звязаныя з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю.
17.07.2008 Алесь Бяляцкі: Дакладная лічба затрыманых невядомая
Зьвесткі пра колькасьць затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня няпэўныя і грунтуюцца на чутках, кажа сп. Бяляцкі. Нехта з падазраваных пачуў ад ахоўнікаў, што трэба засяляць наступны паверх. А гэта можа азначаць, што паверх, на якім утрымліваюць затрыманых, запоўнены і на ім знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек. Сваякі падазраваных спрабуюць вылічыць агульную іх колькасьць, сустракаючыся у час перадачаў пад сьценамі турмы. У любым разе, мяркуе праваабаронца, дакладных лічбаў у сытуацыі, калі сьледзтва не агучвае адпаведнай інфармацыі, грамадзтва пакуль ня ведае.
16.07.2008 АДКРЫТЫ ЛІСТ БЕЛАРУСКІХ ПРАВААБАРОНЦАЎ
16.07.2008 г.
Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу
Спецыяльнаму дакладчыку ААН па сітуацыі з праваабаронцамі Маргарэт Секаггія
Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньнях катаваньняў і іньшага жорсткага, нялюдскага і зневажальнага годнасьць абыходжаньня і пакараньня Манфрэду Новаку.
Цэнтральны пункт БДІПЧ АБСЕ для праваабаронцаў і нацыянальных інстытутаў па правах чалавека
16.07.2008 Віцебскі праваабаронца Левінаў арыштаваны на 10 сутак
Пастанова пра арышт была вынесена яшчэ 26 траўня: суд прызнаў прадстаўніка БХК вінаватым у дробным хуліганстве.
14.07.2008 Новая хваля перасьледу дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў – фінансавая
У Беларусі набірае моц кампанія па праверцы даходаў і маёмасьці вядомых палітычных дзеячоў і дэмакратычных актывістаў, а таксама тых, хто заявіў аб сваім намеры браць удзел у выбарчай кампаніі, або ў якасьці кандыдата у дэпутаты, або ў якасьці назіральніка. Нецяжка здагадацца, што падатковыя праверкі пачаліся пасьля гучных заяў Прэзідэнта Лукашэнкі аб тым, што, маўляў, апазіцыя жыве лепей за ўсіх і нідзе не працуе.
11.07.2008 Месцазнаходжаньне Ільлі Богдана невядомае
Сёньня сваякі намесьніка старшыні Моладзі БНФ і праваабаронцы Ільлі Богдана прыйшлі ў ізалятар на Акрэсьціна і правялі там каля 2 гадзінаў, аднак перадачу ў іх не прынялі: як сьцвярджаюць супрацоўнікі ізалятару, такога затрыманага ў іх няма. Усе спробы высьветліць месцазнаходжаньне Ільлі Богдана пакуль не далі плёну.
11.07.2008 Падаткавікі ня могуць супакоіцца
Адразу пасьля завяршэньня прэс-канферэнцыі, прысьвечанай ціску ўладаў і арыштам грамадзка-палітычных актывістаў у выніку правядзеньня сьледзства па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня, у кватэру да юрыста і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пазваніў прадстаўнік Камітэту фінансавых расьследваньняў па Менску і Менскай вобласьці Бобін Ю.К., каб уручыць яму позву. Паколькі самога Стэфановіча не было дома, жонка праваабаронцы дзьверы не адчыніла.
11.07.2008 Алесь Бяляцкі: “Распачалася кампанія грамадзянскага тэрору на фоне праходзячай выбарчай кампаніі”
Праваабаронцы і сваякі арыштаваных былых сябраў патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, а таксама дэмакратычных лідэраў правялі ў Менску 11 ліпеня прэс-канферэнцыю з нагоды неабгрунтаваных абвінавачанняў іх родных у выбуху, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.
11.07.2008 Human Rights Watch заклікае закрыць справу Андрэя Кіма
26 га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «працэсу 14 ці» і справы Андрэя Кіма.










