Навіны на тэму: праваабаронцы
04.11.2008 Берасцейскія праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта
Праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта з прапановай вярнуць асобныя палажэнні закона, якія ўстанаўліваюць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Яны лічаць, што прынцып гэтага закона не ўлічвае сітуацыю з умовамі, якая склалася ў ізалятарах часовага ўтрымання.
31.10.2008 Праваабаронцы будуць дабівацца вяртання недзяржаўных выданняў у кіёскі
¬Беларускія правабаронцы бачаць адной са сваіх задач на бліжэйшы час вяртанне ў кіёскі недзяржаўных друкаваных выданняў. Пра гэта заявіў юрыст Алег Волчак, прэзентуючы 30 кастрычніка ў Мінску сваю новую кнігу «Хат¬ні адвакат».
28.10.2008 У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў сувязі з арыштам Аляксандра Баразенкі.
Менск, 28.10.2008 г.
24.10.2008 Прадстаўнік “Міжнароднай амністыі” намагаецца сустрэцца з кіраўнікамі сілавых міністэрстваў
Афіцыйны прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” (Amnesty International) Хізэр МакГілл наведвае з візітам Беларусь. Пад час візіту яна плануе правесьці шэраг сустрэч з адказнымі супрацоўнікамі Міністэрства унутраных спраў і Мінюста, Вярхоўнага Суда, іншых арганізацый.
24.10.2008 Сахараўская прэмія — кітайскаму палітвязьню
Ляўрэатам прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі” стаў кітайскі палітычны актывіст Ху Цзя, які цяпер знаходзіцца ў турме. Пра гэта абвясьціў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ханс-Герт Пётэрынг. На прэмію імя Сахарава вылучаўся сёлета і экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Аляксандар Казулін.
22.10.2008 Свабода прэсы: Беларусь сярод апошніх
Беларусь заняла 154 месца сярод 173 ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2008 год. Гэты рэйтынг штогод вызначае ў Парыжы міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў". Справаздачы арганізацыі рыхтуюцца ў цесным супрацоўніцтве з незалежнымі журналісцкімі арганізацыямі многіх краін сьвету.
17.10.2008 Праваабаронцу Таццяну Гацуру спынілі з-за кніг
16 кастрычніка пасьля апоўдня супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАЎС спынілі машыну намесніцы старшыні БХК Таццяны Гацуры на трасе "Брэст-Менск". "Я не ведаю, навошта мне сказалі Вас спыніць. Я патэлефаную і спытаю, што рабіць з Вамі далей", - паведаміў Таццяне супрацоўнік міліцыі Аляксандр М. (прозвішча праваабаронца не запомніла). У выніку ў Таццяны Гацуры праверылі багаж (з сабой яна везла торбы з кнігамі), перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі без растлумачэння прычын такой пільнай увагі.
16.10.2008 Юры Чаусаў: «Германія ужо прызнае, што беларускія праваабаронцы непажаданыя асобы ў Еўропе?”
Праваабаронца Уладзімер Лабковіч і палітолаг Юры Чаусаў пракаментавалі ў інтэрвію “Польскаму радыё” адмову амбасады Германіі выдаць беларускім праваабаронцам шэнгенскія візы.
16.10.2008 Беларуска-нямецкі праваабарончы круглы стол
Сёння ў Берліне, у будынку бундэстага, праходзіць беларуска-нямецкі праваабарончы круглы стол. У форуме на тэму "Беларусь пасля выбараў: ці час для палітычнага збліжэння?" прымаюць удзел і дэпутаты нямецкага парламенту
16.10.2008 Валерый ШЧУКІН: “Мяне не хочуць рэгістрыраваць нават, як бамжа”
Шчукін бадай што самы вядомы ў Беларусі чалавек без вызначанага месца жыхарства. Вось ужо больш жа чатыры гады ён жыве на чыгуначным вакзале.
14.10.2008 Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
14 кастрычніка Амбасада Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі нечакана і без тлумачэньня прычынаў адмовіла ў прадстаўленьні Шэнгенскіх візаў вядомым у Беларусі праваабаронцам і журналістам Уладзімеру Лабковічу, Алене Лапцёнак і Сяргею Сысу.
14.10.2008 У праваабаронцаў – дні нараджэньня
Сёньня адразу два вядомыя беларускія прааабаронцы-юрысты адзначаюць дні нараджэньня: Гары Паганяйлу споўнілася 65 год, Валянціну Стэфановічу – 36 год.
10.10.2008 Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў былы фінскі прэзыдэнт
Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт абвясьціў, што прэмія даецца Ахцісаары "за ягоныя важныя намаганьні ў вырашэньні міжнародных канфліктаў на некалькіх кантынэнтах і цягам больш чым трох дзесяцігодзьдзяў". Сярод іншага, у 2005 годзе Ахцісаары быў пасярэднікам на пасьпяховых перамовах паміж урадам і паўстанцамі ў Інданэзіі. Апошнія гады ён быў спэцыяльным пасланцом ААН у Косаве.
10.10.2008 Учынены напад на салігорскую праваабаронцу
9 кастрычніка ў Салігорску напалі на салігорскую праваабаронцу Яну Палякову. У міліцыі яна атрымала яшчэ адну траўму. Яна Палякова цяпер знаходзіцца дома.
09.10.2008 Былы міліцыянт з Шаркоўшчыны абараніў свой гонар
Суддзя Віцебскага абласнога суду Людміла Ларына на выяздным паседжанні ў раённым цэнтры Шаркоўшчына вынесла апраўдальны прыгавор па справе былога міліцыянта Аляксандра Бабіча, якому раней быў вынесены прысуд па крымінальных артукулах: пазбаўленне волі на 2 гады і 2 месяцы.










