Навіны на тэму: праваабаронцы
09.01.2009 Чарговая амністыя: вызваліць турмы, каб зноў запоўніць?
У Беларусі абвешчана пра падрыхтоўку чарговай амністыі, пад якую могуць патрапіць болей за 4 тысячы асуджаных. Ці адназначна добра тое, што на волю датэрмінова выйдуць людзі, прызнаныя злачынцамі?
26.12.2008 У Наваполацку ганьбяць праваабаронцаў
24 сьнежня ўвечары у Наваполацку на сцяне будынку праваабаронцы Змітра Салаўёва невядомымі была намалёвана свастыка. Гета не першая правакацыя ў дачыненні да моладзевых актывістаў Наваполацка і памяшкання Салаўёва за апошні месяц.
26.12.2008 Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
Віншуем усіх З Раством Хрыстовым і Новым 2009 годам!
24.12.2008 Уручаныя Нацыянальныя прэміі за абарону правоў чалавека
Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была ўручаная 23 снежня Хартыяй’97 вядомым праваабаронцам і былым палітычным вязням. У намінацыі «За асабістую мужнасць» былі ўзнагароджаныя Аляксандр Баразенка, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Галіна Юбко.
20.12.2008 Віцебскага падлетка Максіма Андрэева адабралі ў маці і змясцілі ў інтэрнат – без судовага рашэння
16 снежня Максіма Андрэева, вучня 9-г класа Віцебскай школы №6, супрацоўнікі міліцыі фактычна сілай вырвалі з рук маці і павезлі ў невядомым напрамку на машыне без апазнавальных знакаў міліцыі. Гэта адбылося, калі маці, Таццяна Андрэева, забірала сына дадому з абласной псіхіятрычнай клінікі, дзе хлопчыка беспадстаўна пратрымалі амаль тыдзень. У міліцыі і пракуратуры на тэлефанаванні жанчыны аб выкраданні дзіцяці не рэагавалі. І толькі бліжэй да вечара ёй ўдалося высветліць, што сын знаходзіцца амаль за за паўтары сотні кіламетраў ад Віцебску. Яго адвезлі ў Ветрынскую школу-інтэрнат, дзе знаходзяцца дзеці-сіроты і дзеці, пазбаўленыя апекі бацькоў. Максіма Андрэева забралі з сям’і без судовага рашэння.
18.12.2008 На ліст праваабаронцаў да Лукашэнкі адказаў МУС
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС ў сваім лісце да актывістаў Брэсцкай вобласці запэўнівае, што з выкананнем правоў арыштаваных жанчын у Беларусі ўсё добра.
15.12.2008 Віцебск: Хлопчыка прымусілі падпісаць згоду на сваё змяшчэнне ў псіхіятрычную клініку
11 снежня 15-гадовы школьнік Максім Андрэеў быў змешчаны ў закрытае аддзяленне Віцебскай абласной псіхіятрычнай клінічнай бальніцы супраць сваёй волі і без дазволу бацькоў. 12 снежня прапанавалі паставіць подпіс у гісторыі хваробы нібыта за тое, што яму ўжо споўнілася 15 год. Як высветлілася пазней, хлопчык падпісаўся пад згодай на сваё змяшчэнне ў псіхіятрычную клініку.
12.12.2008 У Дзень правоў чалавека віцебскія ўлады замахнуліся на правы дзіцяці
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў паведаміў, што ўвечары 10 снежня ў грамадскую прыёмную патэлефанаваў 15-гадовы Максім Андрэеў, вучань Віцебскай сярэдняй школы №6, і сказаў, што яму трэба наведаць дзіцячага ўрача, але ён баіцца ісці ў паліклініку, паколькі “дарослыя дзядзі і цёці” ад уладаў хочуць адабраць яго ў маці.
11.12.2008 Акцыі праваабаронцаў выклікалі ў жодзінцаў выключна станоўчыя эмоцыі
10 сьнежна 2008 года ў Жодзіне былі праведзены сьвяточныя акцыі ў гонар 60 годзьдзя Усеагульнай дэкалярацыі правоў чалавека. Праваабронцы й актывісты грамадзкай супольнасьці распаўсюджвалі на вуліцах горада, ва ўстановах - у пракуратуры, гарвыканкаме, моладзевым цэнтры, некаторых сярэдніх школах, ля прахадной ПА “БелАЗу” - інфаматэрыялы, а таксама перадалі ў рукі адміністрацыяў і кіраўніцтва афіцыйных установаў каляровыя плякаты з апісаньнем кожнага артыкулу Дэклярацыі. Акцыі выклікалі выключна станоўчыя эмоцыі, асабліва ў рабочага люду, моладзі й дзяцей.
11.12.2008 Жыхары Аршаншчыны радаваліся юбілейным асобнікам Дэкларацыі
10 снежня аршанскія праваабаронцы нагадалі мясцовым уладам пра юбілейны год Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У гэты дзень супрацоўнікі раённага і гарадскога выканкамаў, адміністрацый мясцовых прадпрыемстваў атрымалі плакаты з тэкстам гэтага знакавага дакумента. Па словах арганізатара акцыі Васіля Леўчанкава, яе ўдзельнікі нават не чакалі такога пазітыўнага стаўлення да сваёй справы.
11.12.2008 У Баранавічах акцыя праваабаронцаў – у моладзевым асяродку
Мясцовыя праваабаронцы С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат 10 снежня выйшлі ў горад, каб павіншаваць грамадзянаў з юбілеем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі акцыі вырашылі ў гэты дзень звярнуцца менавіта да студэнцкай моладзі.
11.12.2008 Алесь Бяляцкі: «У краіне, якая падпісала Дэкларацыю правоў чалавека, забараняюць яе раздаваць»
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека каментуе арышты ў Менску ў 60-угодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2008 Дзень правоў чалавека: хроніка святкавання (аднаўляецца пастаянна)
16.00 Адвакат Павел Сапелка з’явіўся ў Цэнтральны РАУС, каб прадстаўляць інтарэсы затрыманых Алеся Бяляцкага і Ірыны Тоўсцік. Адваката не пусцілі нават зайсці ў будынак. Са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУС ён накіраваўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну.
Затрыманых пачалі адпускаць. Першымі вызвалілі Алеся Бяляцкага і Уладзімера Лабковіча. Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць іх пашпартныя дадзеныя і даглядаюць уласныя рэчы.
10.12.2008 Праваабарончая супольнасць абмеркавала свае праблемы і планы за круглым сталом
Сёння, у Дзень правоў чалавека, “Праваабарончы альянс” начале з Людмілай Гразновай правёў круглы стол па тэме “Стан з правамі чалавека ў Беларусі” і ўручыў прэміі за паспяховую працу ў галіне правоў чалавека. Узнагароды ад арганізацыі атрымалі праваабаронца Барыс Звозкаў, адвакатка Тамара Сідарэнка і журналіст Сямён Печанко.
10.12.2008 Праваабаронцы вызначылі ляўрэатаў
“Праваабарончы альянс”, які ўзначальвае Людміла Гразнова, будзе ўручаць прэміі за пасьпяховую працу ў галіне абароны правоў чалавека. Арганізацыю заснавалі ў 2005 годзе. Сёлета ўпершыню адбудзецца ўручэньне прэмій ляўрэатам.










