Навіны на тэму: праваабаронцы
13.02.2020 Праваабаронца Алена Маслюкова – гераіня міжнароднай фотавыставы “Партрэты сілы”
У 2020 годзе Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам. Фатограф Дар’я Сапранецкая працавала з абранай спецыяльным журы праваабаронцай з Беларусі. Ёй стала сябра “Вясны” і экалагічная актывістка Алена Маслюкову.
07.02.2020 На аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і адвакатку Марыну Дубровіну здзейснены напад у Грозным
У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.
05.02.2020 Крымскі і Беларускі Дамы правоў чалавека дамовіліся аб супрацоўніцтве
Для эфектыўнай працы праваабаронцам важна мець зносіны з калегамі з іншых краін, пераймаць вопыт, знаходзіць новыя шляхі вырашэння праблем у сферы абароны правоў чалавека, які не мае межаў.
04.02.2020 Чаму ў калоніі мамам не даюць дэкрэтны адпачынак? Разбіраюцца магілёўскія праваабаронцы
Акрамя таго, яны паскардзіліся на неэфектыўнае выкарыстанне грашовых рэсурсаў у папраўчай установе.
01.02.2020 Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі падчас свайго візіту ў Мінск.
27.01.2020 Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін у “Беларускай турэмнай літаратуры”. Чакаем на прэзентацыі
Праваабаронцы “Вясны” і Беларускі ПЭН-цэнтр у чацвер, 30 студзеня, у межах вечарыны салідарнасці прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
24.01.2020 "Міліцыю цікавіла, хто канкрэтна ў "Вясне" дапамагаў складаць скаргу"
Вясноўскі юрыст "Грамадскай прыёмнай" Аляксей Лойка распавёў, чаму пасля юрфака БДУ ён пайшоў у праваабарону, а не ў пракуратуру, ці працуюць скаргі ў беларускіх рэаліях, чаму суддзі сталі спасылацца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і пра самыя цікавыя кейсы са сваёй практыкі. Пра гэта і не толькі — у нашым матэрыяле.
24.01.2020 Расейскія праваабаронцы – пра сітуацыю з палітвязнямі ў Расіі
У Мінск з візітам прыехалі расійскія праваабаронцы – Паліна Філіпава і Міхаіл Тумасаў. Праваабаронцы ПЦ "Вясна" распыталі расійскіх калег аб сітуацыі з палітвязнямі ў Расіі: якія агульныя тэндэнцыі і як можна стаць палітвязьнем у гэтай краіне?
24.01.2020 Пінчукі з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” абскарджваюць судовыя пастановы
Пінчукі, якіх пакаралі штрафамі за тое, што без дазволу Пінскага гарвыканкама правялі масавае мерапрыемства супраць паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй, вырашылі абскардзіць рашэнне суда.
10.01.2020 "Вясноўцы" сталі лаўрэатамі прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Фотарэпартаж
Ужо адзінаццаты раз Асамблея НДА адзначае тых, хто ўнёс уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Сярод іх — “вясноўцы” і ініцыятыва Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
08.01.2020 "Вясноўцы" ў намінацыях прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”
Асамблея НДА 9 студзеня 2020 года абвесціць лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Сярод намінацый і намінантаў прадстаўлены таксама “вясноўцы” і ініцыятывы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
07.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар эксперта: Як стваралася беларуская канстытуцыя? І ці магла б яна быць іншай? Што пайшло не так? Пра ўсё гэта распавядзе праваабаронца з БХК Гары Паганяйла, які браў удзел у яе напісанні.
04.01.2020 "Мы там жа, дзе былі". Алесь Бяляцкі аб выніках дзесяцігоддзя
Перад новым, 2020 годам "Настоящее Время" пагаварылі з вядомымі палітыкамі, музыкамі і актывістамі і папрасілі іх падвесці вынікі апошніх 10 гадоў.
31.12.2019 Шчаслівага Новага году і Калядаў!
Шаноўныя сябры, калегі і аднадумцы! Віншуем усіх з Новым годам і Калядамі!
12.12.2019 “Правы можа бараніць кожны”. Праваабарончы спецвыпуск чытаюць па ўсёй Беларусі
Спецыяльны праваабарончы выпуск газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, сёння змогуць прачытаць тысячы чалавек па ўсёй Беларусі.










