Навіны на тэму: праваабаронцы

Ці дачакаемся “Нашай Вясны”?

02.02.2009 Ці дачакаемся “Нашай Вясны”?

Міністэрства юстыцыі Беларусі рассылае лісты заснавальнікам праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Зыходзячы з папярэдняй практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, мэта такіх дзеянняў знайсьці якія-небудзь надуманыя недакладнасьці, якія тычацца ўстаноўчага сходу, што правялі ініцыятары стварэньня праваабарончага аб’яднаньня.

FIDH прыняла заяву адносна гвалтоўнага прызыву ў войска беларускіх грамадзкіх і палітычных актывістаў

28.01.2009 FIDH прыняла заяву адносна гвалтоўнага прызыву ў войска беларускіх грамадзкіх і палітычных актывістаў

АДКРЫТЫ ЛІСТ да намесьніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальлі Пяткевіч, Міністра замежных справаў Сяргея Мартынава і Міністра юстыцыі Віктара Галаванава

Гары Паганяйла – у падтрымку “Нашай Вясны”

28.01.2009 Гары Паганяйла – у падтрымку “Нашай Вясны”

Юрыст и праваабаронца, старшыня юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Гары Паганяйла даў каментар з нагоды падачы дакументаў для рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.

26.01.2009 У Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”

У Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Мэтай кампаніі ёсць спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Рэгістрацыя “Нашай Вясны” – праверка беларускіх уладаў да гатоўнасці праводзіць сістэмныя змены, скіраваныя на далейшую лібералізацыю ў краіне

26.01.2009 Рэгістрацыя “Нашай Вясны” – праверка беларускіх уладаў да гатоўнасці праводзіць сістэмныя змены, скіраваныя на далейшую лібералізацыю ў краіне

Заява заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”

22.01.2009 Праваабаронцы адзначаюць прагматычны падыход уладаў у пытанні смяротнага пакарання

Праваабаронцы далі сваю ацэнку выказванню Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт сітуацыі па пытанні смяротнага пакарання ў нашай краіне.

22.01.2009 Праваабаронцу Шчукіна вінавацяць у хуліганстве (дапоўнена)

Валеры Шчукіна асудзілі да штрафу памерам дзьве базавыя велічыні. Суддзя Андрэй Прэйс прызнаў праваабаронцу вінаватым, разгледзеўшы міліцэйскі пратакол, паводле якога спадар Шчукін нібыта непрыстойна паводзіў сябе ў гарадcкім клінічным шпіталі №2, спрабуючы пазбавіць непаўнагадовага Максіма Андрэева ад псіхічнага ціску ўрача-псіхіятара ў снежні мінулага году.

22.01.2009 Берасцейскі ідэолаг запрасіў на сустрэчу праваабаронцу Уладзімера Вялічкіна

Сёньня ў Берасьці па ініцыятыве кіраўніка ідэалягічнага аддзелу Берасьцейскага аблвыканкаму Аляксандра Рагачука адбылася яго сустрэча з праваабаронцам Уладзімерам Вялічкіным.

22.01.2009 Віцебскія ўлады не дазволілі ўшанаваць памяць Высоцкага

Прадстаўнік БХК у Віцебскай вобласьці Павал Левінаў хацеў правесьці акцыю, прысьвечаную памяці актора і барда Ўладзімера Высоцкага. Але гарвыканкам ня даў на гэта дазволу.

21.01.2009 “Брэсцкая вясна” спрабуе зарэгістравацца

Днямі дакумэнты на рэгістрацыю праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Брэсцкая вясна” будуць накіраваныя ў аблвыканкам. 15 студзеня адбыўся ўстаноўчы сход па стварэньню грамадзкага аб’яднаньня, кіраўніком якога быў абраны праваабаронца Ўладзімір Вялічкін. Ягоным намесьнікам стаў Уладзімір Малей.

19.01.2009 Правабаронцы не губляюць надзеі зарэгістравацца ў чарговы раз

У нядзелю, 18 студзеня, у Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Кіраўніком аб’яднаньня быў абраны вядомы праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Заснавальнікамі “Нашай Вясны” з’яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, якія раней уваходзілі ў арганізацыю, ліквідаваную уладамі па рашэньні Вярхоўнага Суда Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2003 года.

19.01.2009 Рэалізацыя свабоды асацыяцыяў у Беларусі: аналіз за 2008 год

Відавочна, што ясна заяўленыя еўрапейскімі структурамі прапановы паўплывалі на стаўленьне Рэспублікі Беларусь да пытаньня выкананьня свабоды асацыяцыяў. Аднак урад пакуль устрымліваецца ад унясеньня зьменаў у заканадаўства, якія б зрабілі паляпшэньне становішча няўрадавых арганізацыяў сістэмным і незваротным, незалежным ад палітычнай кан’юнктуры.

Human Rights Watch крытыкуе Буша і Беларусь

15.01.2009 Human Rights Watch крытыкуе Буша і Беларусь

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала штогадовую справаздачу аб стане выкананьня правоў чалавека ў розных краінах сьвету.

“Freedom House”: Беларусь застаецца несвабоднай

13.01.2009 “Freedom House”: Беларусь застаецца несвабоднай

12 студзеня праваабарончая арганізацыя “Freedom House” апублікавала штогадовую справаздачу “Свабода ў сьвеце” (“Freedom in the World 2009”). І традыцыйна ўжо Беларусь — як несвабодная краіна (not free country) — апынулася ў “хвасьце” рэйтынгу сярод 193 дзяржаў сьвету.

09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Мінск, 09.01.2009 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства