Навіны на тэму: праваабаронцы
20.03.2009 Незарэгістраваная “Наша Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны Суд
Праваабаронцы, заснавальнікі ГПА “Наша Вясна”, 19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
20.03.2009 Ці знойдзецца ў Менску памяшканьне для новага ўстаноўчага сходу “Нашай Вясны”?
Сузаснавальнікі грамадскага праваабарончага аб'яднаньня “Наша Вясна”, якому ў другі раз было адмоўлена ў рэгістрацыі 26 лютага, не пакідаюць надзеі займець легальны статус у Беларусі. Яны прынялі рашэньне ў самы бліжэйшы час сабраць яшчэ адзін устаноўчы сход і ў трэці раз паўтарыць працэдуру, неабходную для падачы дакументаў для рэгістрацыі ў Міністэрства юстыцыі.
19.03.2009 Amnesty International прэзентуе даклад «Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: на шляху да адмены смяротнай кары ў Беларусі»
24 сакавіка ў Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Мэта візіту прадстаўнікоў арганізацыі ў нашу краіну - заклікаць улады Беларусі да адмены смяротнага пакарання.
18.03.2009 У крымінальнай справе адмоўлена
Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы па факце самагубства праваабаронцы Яны Паляковай. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў пракуратуры
17.03.2009 Праваабаронца Алесь Бяляцкі звярнуўся да міністра замежных справаў
У заяве Алесь Бяляцкі просіць міністэрства прадставіць інфармацыю аб мерах, прынятых у сувязі з рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН аб парушэнні дзяржавай права на свабоду асацыяцыі ў выніку ліквідацыі ПЦ "Вясна". Таксама Алесь Бяляцкі просіць прыняць меры, скіраваныя на выкананне міжнародных абавязацельстваў, якія прыняла на сабе Рэспубліка Беларусь, ратыфікаваўшы Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўны Пратакол да яго.
16.03.2009 Маюцца важкія падставы для прызнання прысуду Яне Паляковай незаконным і неабгрунтаваным
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці лічаць, што існуюць важкія падставы для прызнання прысуду, вынесенага Яне Паляковай, незаконным і неабгрунтаваным.
16.03.2009 Адноўлена крымінальная справа супраць віцебскага праваабаронцы
Праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ліст ад сьледчага абласной управы КДБ пра тое, што крымінальную справу, распачатую супраць яго паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” і прыпыненую амаль паўгода таму, ізноў аднавілі.
13.03.2009 Новая адмова ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна” – адсутнасьць пазітыўных зьменаў для грамадзянскай супольнасьці Беларусі
Хельсінскія Камітэты Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Беларусі, а таксама Маскоўская Хельсінская Група заклікаюць беларускія ўлады да перагляду рашэньня па рэгістрацыі “Нашай Вясны”.
13.03.2009 Валянцін Стэфановіч: “Кожны чалавек індывідуальна альбо ў групе мае права абараняць правы чалавека.”
Праваабаронца Валянцін СТЭФАНОВІЧ распавядае карэспандэнту Euramost.org, як складаюцца ўзаемаадносіны беларускіх праваабаронцаў паміж сабой і з уладай, а таксама -- чаму ён не верыць у так званую "лібералізацыю".
12.03.2009 “Вясновыя” фантазіі Мінюсту
11 сакавіка на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з’явілася інфармацыя “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна", якую мы, заснавальнікі арганізацыі, не можам пакінуць без увагі.
11.03.2009 Алесь Бяляцкі – на Радыё Свабода
Сёння ўдзельнікі онлайн-канфэрэнцыі Радыё Свабода мелі магчымасць задаць свае пытанні Алесю Бяляцкаму, праваабаронцу, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH), лаурэату прэміі Homo Homini за праваабарончую дзейнасць (2006 г.). Гэтая віртуальная размова паказала, што грамадзянаў цікавіць як агульная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, так і асобныя лёсы праваабаронцаў.
11.03.2009 Праваабаронцы занепакоеныя выказваннем П.Міклашэвіча пра рэферэндум па пытанні адмены смяротнага пакарання
Пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, можа быць вырашана толькі на рэферэндуме, адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка. Паводле яго словаў, “у Канстытуцыі закладзены асобы парадак, што датычыцца адмены смяротнага пакарання”, паведамляе interfax.
11.03.2009 Гары Паганяйла: Прысуд Яне Паляковай быў вынесены незаконна
Толькі сёньня, 11 сакавіка, Неаніле Паляковай нарэшце выдалі копію прысуду, вынесенага Салігорскім судом яе дачцэ Яне Паляковай, якая скончыла жыцьцё самагубствам 7 сакавіка. Першае ж азнаямленьне з прысудам ужо дае падставы казаць пра грубае парушэньне закону на працэсе над Янай Паляковай, заяўляюць яе былыя калегі.
11.03.2009 Беларусь - сярод самых несвабодных дзяржаваў свету
Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскай праваабарончай даследчай арганізацыі “Freedom House”. Гэта адзначана і ў штогадовай справаздачы арганізацыі пра правы чалавека ў свеце.
11.03.2009 На Радыё Свабода - онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім
Сёньня, 11 сакавіка а 11-ай гадзіне на Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Паводле амэрыканскай арганізацыі "Freedom House", Беларусь знаходзіцца ў двадцатцы самых несвабодных краінаў сьвету.










