Навіны на тэму: праваабаронцы
04.05.2009 У праваабронцы Валянціна Стэфановіча на мяжы праслухалі “Песьні Свабоды”
Раніцай , 4 траўня, па вяртаньні з Літвы, у дачыненьні да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча быў здзейсьнены узмоцнены мытны агляд. Памежнікі агледзелі аўтамабіль, на якім рухаўся Стэфановіч, а таксама ягоныя асабістыя рэчы.
30.04.2009 Швецкія праваабаронцы заклікаюць не пускаць Навумава на чэмпіянат свету па хакеі
Швецкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека звяртаецца ў Федэрацыю Хакея Швецыі, а таксама Швейцарскую Асацыяцыю Хакея і Швейцарскі Федэральны Аддзел замежных справаў з просьбаю пасадзейнічаць у тым, каб Уладзіміра Навумава не пусцілі на чэмпіянат свету ў Швейцарыю, паколькі ён падазраецца ў датычнасці да палітычных знікненняў людзей у Беларусі і ўваходзіць у спіс неўязных у краіны ЕС беларускіх чыноўнікаў. Зварот швецкіх праваабаронцаў падтрымаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.
30.04.2009 Заява Міжнароднага Фонду па абароне праваабаронцаў Front Line адносна адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай аргінізацыі “Наша Вясна”
Front Line занепакоены рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 году пакінуць у сіле папярэднее рашэньне Міністэрства Юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша вясна”. “Наша вясна” – гэта новая назва праваабарончага цэнтра, раней вядомага як “Вясна”, які быў ліквідаваны Вярхоўным Судом па запатрабаваньні Міністэрства юстыцыі 28 Лістапада 2003 году. Праваабарончы цэнтар “Вясна” – адна з самых актыўных беларускіх праваабарончых арганізацый, якая спецыялізуецца на абароне і прапагандзе палітычных і сацыяльных правоў.
29.04.2009 Выказваем спачуваньне
Сябры незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” выказваюць глыбокае і шчырае спачуваньне Старшыні РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”, калегу і партнёру Алегу Гулаку і яго блізкім у сувязі з напаткаўшым яго горам – смерцю маці.
25.04.2009 Бог любіць троіцу
25 сакавіка адзін з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" юрыст Уладзімір Лабковіч падаў у МІністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументы на рэгістрацыю. Нягледзячы на працоўны дзень, кабінет аддзелу грамадскіх аб'яднаняў быў зачынены, і дакументы былі аддадзены ў канцэлярыю міністэрства.
24.04.2009 "Наша Вясна" звяртаецца ў Мінюст з нагоды рэгістрацыі ў апошні раз
25 красавіка заснавальнікі ГПА “Наша Вясна” падаюць дакументы для рэгістрацыі аб’яднання ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым праваабаронцы падкрэсліваюць, што трэцяя спроба звароту да Мінюсту ў выпадку чарговай адмовы ў рэгістрацыі стане апошняй.
24.04.2009 Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзіла КДБ
Сёння дахаты да гарадзенскага дэмакратычнага актывіста і правабаронцы Віктара Сазонава прыехалі двое супрацоўнікаў КДБ і, уручыўшы яму позву, прапанавалі падвезці ва ўпраўленне на машыне. Там на праваабаронцу аказваўся псіхалагічны ціск і запалохванне.
22.04.2009 "Наша Вясна” ізноў без рэгістрацыі (дапоўнена)
22 красавіка Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальненьня скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.
22.04.2009 “Нашай Вясне” адкажуць сёньня
Рашэньне Вярхоўнага Суда па скарзе заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання Міністэрствам юстыцыі будзе абвешчанае сёньня ў 17 гадзін.
21.04.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” (дапаўняецца)
Разгляд справы аб адмове ў рэгістрацыі "Нашай Вясны" ў Вярхоўным Судзе працягнецца заўтра, 22 красавіка, і пачнецца аб 11-ай гадзіне.
Сёння ў другой палове судовага паседжання выступіў прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон. Адбыліся дэбаты і спрэчкі бакоў. Пракурор Уладзімір Ляўданскі выступіць заўтра, пасля чаго будзе прынятае рашэнне суду.
17.04.2009 Справа Яны Паляковай спыненая ў сувязі з яе смерцю
Калегія Менскага абласнога суду спыніла вытворчасьць па справе Яны Паляковай за немагчымасьцю выканаць прысуд. Прычына – сьмерць абвінавачанай.
16.04.2009 Вярхоўны Суд у аўторак разгледзіць скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”
21 красавіка Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання. Судовае паседжанне пачнецца аб 11-ай гадзіне. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ў афіцыйным лісце.
13.04.2009 Леанід Свецік: Сёньня, на жаль, беларускія ўлады практычна не прыслухоўваюцца да голасу праваабаронцаў
Імя віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка зараз знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці. Прычынай таму сталася абвінавачванне праваабаронцы адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэксу) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Ён азнаёміўся з матэрыяламі справы і чакае даты суду. Сваёй віны ні ў адным абвінавачванні Свецік не прызнае, і лічыць што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. Сёння Леанід Свецік пагадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.
13.04.2009 МЗС не лічыцца з рашэннямі Камітэта па правах чалавека ААН
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які з’яўляецца старшынём Рады ліквідаванага ў 2003 г. Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, атрымаў адказ на свой зварот з Міністэрства замежных справаў. Праваабаронца звяртаўся ў МЗС за тлумачэннямі наконт таго, якія меры былі прынятыя міністэрствам па выкананню Меркавання Камітэта па правах чалавека ААН у сувязі са скасаваннем рэгістрацыі “Вясны”.
10.04.2009 Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line выказвае занепакоенасць у сувязі з крымінальным пераследам Леаніда Свеціка
Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі ў сувязі з крымінальным пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка.










