Навіны на тэму: праваабаронцы
02.06.2009 Праваабаронца Алег Воўчак абскардзіў рашэнне па пазове да «Советской Белоруссии»
Праваабаронца Алег Воўчак падаў касацыйную скаргу на рашэнне, вынесенае 15 траўня па пазове аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і пакрыцці маральнай шкоды да газеты «Советская Белоруссия». Скарга пададзеная 1 чэрвеня. Праваабаронца называе рашэнне суда незаконным, паведамляе «Беларускі партызан».
01.06.2009 Швэды заступіліся за “Вясну”
Швэдзкая ініцыятыва Östgruppen, якая выступае за разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, асудзіла адмову беларускіх уладаў зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна”. Як вынікае з заявы Östgruppen для прэсы, швэдзкія праваабаронцы патрабуюць ад палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны і ЭЗ рэагаваць на гэтую адмову больш энэргічна.
29.05.2009 Прызначаная дата пачатку судовага працэсу па справе Леаніда Свеціка
Як паведаміў Леанід Свецік, судовы працэс па яго справе пачнецца ў Віцебскім абласным судзе 10 чэрвеня а 10-ай гадзіне.
28.05.2009 Мінюст не зарэгістраваў “Нашу Вясну” па незразумелых прычынах
28 траўня сузаснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” атрымалі рашэнне Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання”. Праваабаронцы лічаць падставы для адмовы ў рэгістрацыі незаконнымі.
28.05.2009 Amnesty International: Беларусь хавае сьмяротныя пакараньні
Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за 2008 год.
26.05.2009 “Наша Вясна” чакае – Мінюст маўчыць
25 траўня скончыўся месячны тэрмін, адведзены Законам “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, для прыняцця рашэння пра рэгістрацыю “Нашай Вясны”. Заснавальнікі праваабарончага аб’яднання адказу ад чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі не атрымалі.
22.05.2009 Заява праваабаронцаў па справе М. Аўтуховіча, Ю. Лявонава, У. Асіпенкі
Сёння праваабаронцы зрабілі заяву з нагоды парушэння правоў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, якія знаходзяцца пад вартай у межах расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па фактах іх магчымага ўдзелу ў падпалах дамоў, здзейсненых у Ваўкавыску яшчэ ў 2004 годзе.
22.05.2009 Праваабаронца з Наваполацка настойвае на ўзбуджэнні крымінальнай справы за распальванне нацыянальнай варожасці
Праваабаронца з Наваполацка Зміцер Салаўёў накіроўваў у гарадскую пракуратуру ўжо трэцюю скаргу з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па фактах хуліганства і распальвання нацыянальнай варожасці ў горадзе. Пакуль жа групоўка неанацыстаў у Наваполацку дзейнічае беспакарана.
18.05.2009 Мінюст – у пошуках зачэпак
Сёння Зміцеру Салаўёву, уласніку юрыдычнага адраса ў Наваполацку, прадастаўленага для рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”, патэлефанавалі з мясцовага выканкама і паведамілі, што па запыце мінюста збіраюцца правесці праверку па дадзеным адрасе.
18.05.2009 Прызначаная дата суду над праваабаронцай Тамарай Шчапёткінай
Разгляд адміністрацыйнай справы бярозаўскай актывісткі і праваабаронцы Тамары Шчапёткінай прызначаны ў судзе Бярозаўскага раёна на 16 гадзін 20 траўня. Актывістку вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.
18.05.2009 Крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка накіраваная ў суд
Як стала вядома віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у мінулую пятніцу абласная пракуратура перадавала крымінальную справу, узбуджаную супраць яго па ч.1 арт. 130 КК РБ у абласны суд.
15.05.2009 Суд заступіўся за Ксенафонта Суперфасфата
Савецкі суд Менску адмовіў праваабаронцу Алегу Воўчаку ў задавальненьні яго пазову да газэты адміністрацыі прэзыдэнта “СБ-Беларусь сегодня” аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
13.05.2009 Уладзімір Лабковіч: Можна прагназаваць, што “Наша Вясна” ізноў не будзе зарэгістраваная
Сябры ГПА “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога ў чарговы раз пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, паведамляюць, што па месцы іх працы прыходзяць запыты і тэлефанаванні з мінюста. У працадаўцаў цікавяцца ўсялякай інфармацыяй, датычнай жыцця і дзейнасці іх супрацоўнікаў, што сталі заснавальнікамі праваабарончага аб’яднання.
13.05.2009 Парушэнні правоў на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў
Заява Amnesty International пра прызнанне фігурантаў "справы 14-ці" вязнямі сумлення
12.05.2009 Amnesty International прызнала фігурантаў “справы 14-ці” вязнямі сумлення
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала фігурантаў “справы 14-ці” вязнямі сумлення. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які міжнародная арганізацыя накіравала на імя генеральнага пракурора Беларусі Р. Васілевіча.










