Навіны на тэму: праваабаронцы
24.07.2009 Гары Паганяйла: «Амністыя пухавіцкіх забойцаў - гэта проста здзек з права»
Праваабаронцы заяўляюць, што амністыя забойцаў пухавіцкага падпальшчыка можа стварыць ілюзію беспакаранасці за здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў.
16.07.2009 АБСЕ лічыць неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясне”
16 ліпеня, у Дзень салідарнасці, на паседжанні Пастаяннай рады АБСЕ у Вене была зроблена заява Еўразвяза па сітуацыі ў Беларусі. У заяве, агучанай прадстаўніком Еўрапейскага Звяза, асуджаецца ў тым ліку і адмова ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”.
16.07.2009 Леаніда Свеціка пакаралі штрафам у 900 базавых велічыняў
Сёння, 16 ліпеня, суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч вынесла прысуд Леаніду Свеціку. Праваабаронцу пакаралі штрафам у памеры 900 базавых велічыняў. Да таго ж, суд абавязаў Свеціка кампенсаваць маральную шкоду старшыні віцебскай філіі праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнка. Памер кампенсацыі – 1 мільён рублёў.
16.07.2009 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу праваабаронцаў 27 ліпеня
Сёння адбылася папярэдняя гутарка па пададзенай у Вярхоўны суд заснавальнікамі ГПА “Наша Вясна” скарзе на рашэне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржрэгістрацыі. Інтарэсы праваабаронцаў прадстаўляў Уладзімір Лабковіч
16.07.2009 Праваабаронцы перадалі Аўтуховічу прадукты для выхаду з галадоўкі
Сёння прадстаўнікі ПЦ “Вясна” наведаліся ў следчы ізалятар № 1 Менска, каб перадаць Мікалаю Аўтуховічу прадукты, неабходныя для паступовага выхаду з працяглай галадоўкі.
14.07.2009 Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека асуджае зняволенне беларускімі ўладамі Арцёма Дубскага
Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) распаўсюдзіла заяву, у якой выступае з асуджэннем вынесенага прысуду фігуранту “справы 14-ці” Арцёму Дубскаму.
13.07.2009 “Нашай Вясне” прызначаць дату разгляду скаргі ў Вярхоўным Судзе
Распарадчае паседжаньне па скарзе заяўнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі прызначанае на 16 ліпеня.
13.07.2009 Сетка ДПЧ выступіла супраць зняволення Арцёма Дубскага
13 ліпеня сябры міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць моладзевага актывіста Арцёма Дубскага.
10.07.2009 Павел Сапелка: “Падзеі, якія папярэднічалі ўзбуджэнню крымінальнай справы, яе расследванне і накіраванне ў суд – гэта звенні жахлівай правакацыі, скіраванай на дыскрэдытацыю майго падабароннага”
Тэзісы выступлення адваката Паўла Сапелкі падчас судовага працэсу над праваабаронцам Леанідам Свецікам
10.07.2009 Актывісты Віцебска пратэстуюць супраць крымінальнага пераследу праваабаронцы Леаніда Свеціка
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Віцебска, паплечнікі і сябры распаўсюдзілі адмысловую заяву наконт крымінальнага пераследу віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка. Выказваючы пратэст супраць крымiнальнага і судовага пераследу праваабаронцы актывісты патрабуюць аб’ектыўнага, усебаковага разгляду справы Леанiда Свецiка кампетэнтным, незалежным і бесстароннiм судом.
09.07.2009 “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Арцёма Дубскага
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”
7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р-на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.
09.07.2009 Леанід Сьвецік: “Я не маньяк, а праваабаронца!”
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік выступіў у абласным судзе з апошняй прамовай, чарговы раз назваўшы высунутыя супраць яго абвінавачаньні ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці беспадстаўнымі.
09.07.2009 Прысуд праваабаронцу Леаніду Свеціку будзе агучаны 16 ліпеня
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе праваабаронца Леанід Свецік, якога абвінавацілі паводле артыкула 130 часткі 1 Крымінальнага кодэксу ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці, выступіў з апошняй прамовай. Затым суддзя Галіна Урбановіч абвясціла, што прысуд будзе агучаны 16 ліпеня.
08.07.2009 Пракурор папрасіў пакараць праваабаронцу Свеціка двума гадамі турэмнага зняволення
Сёння, 8 ліпеня, на чарговым паседжанні па справе Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе пракурор запрасіў пакараць праваабаронцу двума гадамі турэмнага зняволення.
08.07.2009 Алесь Бяляцкі: "Суд над Арцёмам Дубскім - ганебны палітычны працэс"
Праваабаронцы заяўляюць, што з арыштам актывіста "Маладога Фронта" Арцёма Дубскага ў Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітычны зняволены.










