Навіны на тэму: праваабаронцы
13.08.2009 Алесь Бяляцкі: Працэс рэгістрацыі для нас як праваабаронцаў мае не меншае значэнне, чым сам факт рэгістрацыі
Алесь Бяляцкі, абраны старшыня незарэгістраванай уладамі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), асэнсоўвае працэс рэгістрацыі, падводзіць вынікі і дзеліцца планамі.
13.08.2009 Пракуратура не бачыць падстаў для адмены артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія) атрымала з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь адказ на сваю прапанову аб скасаваньні артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса (“Незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, альбо фонда, альбо ўдзел у іх дзейнасьці”). Праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады перагледзець усе нормы беларускага заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў.
12.08.2009 Юрый Чавусаў: “Змены ў Беларусі не дасягнулі нават ўзроўню 2003 года, калі была ліквідаваная “Вясна”
Вядомы эксперт-палітолаг Юрый Чавусаў, каментуючы рашэнне Вярхоўнага суда пакінуць без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна”, перакананы ў тым, што “гэтае судовае рашэньне сведчыць пра адно: рэальныя змены ў Беларусі яшчэ не дасягнулі той ступені, каб можна было зарэгістраваць “Нашу Вясну”.
12.08.2009 Скаргу праваабаронцаў на адмову ў дзяржрэгістрацыі Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення
Грамадскае праваабарончае аб’яднанне“Наша Вясна” не дамаглося адмены рашэння Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным Судзе.
12.08.2009 Справу па нерэгістрацыі “Берасцейскай Вясны” разгледзіць Вярхоўны Суд
Грамадзянская справа па скарзе заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання разам з касацыйнай скаргай на рашэнне абласнога суду накіраваныя ў Вярхоўны Суд. Разгляд справы прызначаны на 3 верасня.
12.08.2009 Стэфановіч: “Уладам ня ўдасца заткнуць нам рот”
Падчас працэсу ў Вярхоўным судзе прадстаўніца пракуратуры папрасіла адхіліць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.
11.08.2009 Рашэнне па справе пра нерэгістрацыю “Нашай Вясны” Вярхоўны Суд агучыць заўтра
11 жніўня ў Вярхоўным Судзе адбыўся працяг слуханняў па скарзе праваабаронцаў на адмову Мінюста ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”. Сваё рашэнне суд агучыць 12 жніўня ў 14.30.
10.08.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”
Вярхоўны суд Беларусі 10 жніўня разгладае скаргу заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” на адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ядняння. Судовае паседжанне пачалося а 10-ай раніцы.
07.08.2009 Леанід Свецік – супраць дыскрымінацыі грамадзянаў у працоўнай сферы
Праваабаронца з Віцебска Леанід Свецік, нядаўна прызнаны вінаватым ў абсурднай крымінальнай справе, у чарговы раз пацвердзіў сваё прызванне адстойваць правы людзей. Ён ініцыяваў унясенне зменаў у працоўнае заканадаўства з мэтай спынення дыскрымінацыі грамадзянаў краіны. Канстытуцыйны Суд разгледзеў зварот праваабаронцы і пряняў рашэнне, у якім рэкамендуе ўнесці змены ў Працоўны кодэкс і Закон “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Калегі-праваабаронцы назвалі вынікі намаганняў Л. Свеціка без перабольшвання ўнікальным дасягненнем.
06.08.2009 Алесь Бяляцкі: "Ад часу ліквідацыі “Вясны” да нерэгістрацыі “Нашай Вясны” стаўленьне да праваабаронцаў не змянілася"
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі характарызуе сітуацыю з правабаронцамі ў Беларусі за апошнія гады
05.08.2009 Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання "Наша Вясна"
Афіцыйны ліст Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі ініцыятарам стварэння ГПА "Наша Вясна" ад 25 траўня 2009 года
04.08.2009 Алесь Бяляцкі: "Улады баяцца міжнароднага розгаласу пра суд над праваабаронцамі"
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" пракаментаваў забарону на ўезд у Беларусь прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн, якая збіралася прысутнічаць на судовым працэсе па нерэгістрацыі "Нашай Вясны".
04.08.2009 Прэзідэнту FIDH Сухайр Белхасэн адмовілі ў атрыманьні беларускай візы
Прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн было адмоўлена ў атрыманьні візы ў беларускім кансуляце ў Парыжы.
03.08.2009 Беларусь наведае амерыканскі праваабаронца Леанід Стонаў
3-6 жніўня Беларусь наведае міжнародны дырэктар Бюро па правах чалавека і выкананні законнасці ў краінах былога СССР Аб'яднання камітэтаў у абарону яўрэяў у былым СССР (Union of Councils for Jews in the Former Soviet Union) Леанід Стонаў.
27.07.2009 Сяргей Мацкевіч: лібэралізацыя на ўзроўні рыторыкі
Кампанія Асамблеі НДА “Стоп 193-1” за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, цягнецца два месяцы. За гэты час да ініцыятывы далучыліся дзясяткі беларускіх і замежных аб’яднаньняў. Якіх яшчэ вынікаў удалося дасягнуць? Чаму ініцыятыва “Стоп 193-1” стартавала цяпер? Наколькі інфармаваная міжнародная супольнасьць наконт існаваньня ў Беларусі заканадаўчых перашкодаў грамадзянскага актывізму? Над гэтымі і іншымі пытаньнямі разважае старшыня Рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч.










