Навіны на тэму: праваабаронцы
17.09.2009 Мазырскі суд аштрафаваў праваабаронцу Паўла Ноздру
Мазырскі суд 16 верасня прызнаў праваабаронцу Паўла Ноздру вінаватым у парушэнні артыкула 28.5 КоАП (несвоечасовае прадастаўленне звестак у ваенкамат аб змяненні месца працы) і пакараў яго штрафам у памеры тры базавы велічыні (105 тыс. рублёў). Паводле версіі суда, малады чалавек у ліпені ўладкаваўся на новую працу і не паведаміў пра гэта ў ваенкамат.
16.09.2009 Вярхоўны суд пакінуў прысуд Сьвеціку бязь зьменаў
Віцебскі праваабаронца зьвярнуўся ў суд вышэйшай інстанцыі пасьля таго, як 16 ліпеня ў абласным судзе яго прызналі вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.
11.09.2009 Улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае ігнараванне правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” Мінск, 11.09.2009 г.
09.09.2009 ГПА “Наша Вясна”: выступленьні бакоў у Вярхоўным судзе Беларусі 10 -12 жніўня
ПЦ "Вясна" працягвае публікацыю матэрыялаў слуханьня у Вярхоўным судзе скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня. Выступленьне Уладзіміра Лабковіча ў Вярхоўным судзе 12 жніўня па скарзе на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”
08.09.2009 Швэдзкія праваабаронцы: Швэдзкі бізнэс не павінен “садзейнічаць рэпрэсіям у Беларусі”
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen зьвярнулася да міністра прамысловасьці Мода Улафсана з заклікам прыкласьці ўсе намаганьні дзеля таго, каб швэдзкі бізнэс “не садзейнічаў рэпрэсіям у Беларусі”.
04.09.2009 “Брэсцкая вясна” не стала выключэньнем ганебнай практыкі нерэгістрацыі праваабарончых арганізацый
3 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага аб’яднаньня «Брэсцкая вясна» на рашэньне абласнога суда, дзе слухалася справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня ўпраўленьнем юстыцыі аблвыканкама.
02.09.2009 ГПА “Наша Вясна”: выступленьні бакоў у Вярхоўным судзе Беларусі 10 -12 жніўня
ПЦ "Вясна" распачынае публікацыю матэрыялаў слухання у Вярхоўным судзе скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання.
Выступленне Валянціна Стэфановіча ў Вярхоўным судзе 12 жніўня па скарзе на рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”
02.09.2009 “Берасцейская вясна” атрымала шанец зарэгістравацца
Упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нечакана прадаставіла адтэрміноўку ў дзяржаўнай рэгістрацыі абласной грамадскай праваабарончай арганізацыі “Берасцейская вясна”.
01.09.2009 Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў
Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў з просьбай аб садзейнічанні ў правядзенні незалежнай экспертызы справы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
26.08.2009 У Менск едзе міжнародная журналісцкая місія
У другой палове верасня ў Менск мае прыехаць група прадстаўнікоў міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый.
24.08.2009 Зварот адносна нерэгістрацыі "Нашай Вясны" - міма вушэй
Беларускі Дом правоў чалавека і Фундацыя дамоў правоў чалавека атрымалі на свой зварот да беларускіх уладаў адказ з Вярхоўнага Суду РБ. На жаль, заклік “прытрымлівацца нацыянальнага заканадаўства і міжнародных дакументаў”, якія гарантуюць права на свабоду аб’яднанняў, быў фактычна ігнараваны.
21.08.2009 Эксперт FIDH: "Праваабаронцы гулялі на полі Мінюста і відавочна не мелі шанцаў выйграць"
Кірыл Карацееў даў ацэнку сітуацыі з нерэгістрацыяй Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" і становішчу няўрадавых арганізацыяў у Беларусі ў цэлым. Прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) прысутнічаў на працэсе па скарзе праваабаронцаў у Вярхоўным Судзе ў якасці назіральніка для Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў (сумесная праграма FIDH (Парыж) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (Жэнева)). Рашэнне Вярхоўнага Суда эксперт назваў ганьбай беларускай юстыцыі.
21.08.2009 Беларуская мова жыве і перамагае
Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце атрымаў дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй маёмасьці, аформленыя па-беларуску. Пачынаючы з сакавіка ён дамагаўся, каб ягонае канстытуцыйнае права на выкарыстаньне ў справаводстве беларускай мовы, было рэалізаванае.
18.08.2009 Леанід Свецік абскардзіць прысуд Віцебскага абласнога суду
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь прызначыла дату разгляду касацыйных скаргаў віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка і ягонага адваката Паўла Сапелкі на прысуд Віцебскага абласнога суду.
18.08.2009 Пачалася чарговая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" пачала чарговую кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Яна прапануе накіроўваць лісты на імя кіраўніка Беларусі з заклікам замяніць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку на пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, а таксама з заклікам неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.










