Навіны на тэму: праваабаронцы
08.12.2009 Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля з пазовам супраць гарадзкога выканаўчага камітэту.
07.12.2009 Östgruppens у падтрымку Тацяны Шапуцькі
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppens заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэньне студэнткі юрфаку БДУ Тацяны Шапуцькі зь Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.
07.12.2009 Маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове
У Жодзіне праваабаронцы Святлана і Аляксей Лапіцкія падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Таксама яны плануюць збіраць подпісы ў падтрымку беларускамоўнага навучання ў горадзе.
07.12.2009 Гомельскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета 10 снежня
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка і член Партыі БНФ Анатоль Паплаўны падавалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета да Дня правоў чалавека, што адзначаецца 10-га снежня. Сёння актывісты атрымалі адказ на сваю заяўку, распавёў Рацыі Леанід Судаленка:
04.12.2009 У пікетаванні бярозаўскім актывістам адмовілі незаконна
Бярозаўскі райвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 13 снежня актывістам Тамары Шчапёткінай і Сяргею Русецкаму.
02.12.2009 Валянцін Стэфановіч: Для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрэбны - дастаткова ўнесці змены ў заканадаўства
Вырашальным у пытанні адмены смяротнай кары будзе толькі меркаванне народа. Так, паводле інфармацыі БЕЛТА, заявіў прэзідэнт Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спаслаўся на вынікі рэферэндуму 1996 году, дадаўшы, што “рашэнне рэферэндуму згодна з Канстытуцыяй можа адмяніць толькі новы рэферэндум”. Праваабаронцы, каментуючы гэтую заяву прэзідэнта, сцвярджаюць, што з юрыдычнага пункту гледжання для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрэбны.
02.12.2009 Праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад у ААН
Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны ўнівэрсальны даклад па сытуацыі ў Беларусі, які перадалі ў Раду правоў чалавека ААН. З гэтай нагоды адбылася сустрэча ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі. У працы над дакладам бралі ўдзел прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускага Хэльсынскага камітэту, Асамблеі няўрадавых арганізацый і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
01.12.2009 Пытанне адмены артыкула 193-1 застаецца адкрытым, канстатуюць праваабаронцы
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паведаміла пра магчымасць дэкрыміналізацыі артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу. Але прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны адзначаюць, што перанос адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў з крымінальнага заканадаўства ў сферу адміністратыўнага цалкам праблемы не вырашае.
01.12.2009 Amnesty International патрабуе ад Лукашэнкі вызваленьня моладзевых актывістаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла заяву з заклікам аб "неадкладным і безумоўным" вызваленьні 7 моладзевых актывістаў, якія атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў студзені 2008 году, -- Арцёма Дубскага, Тацяны Цішкевіч, Аляксея Бондара, Міхаіла Крывава, Максіма Дашука, Алеся Чарнышова і Алеся Стральцова. З арыгіналам заявы можна азнаёміцца на сайце арганізацыі.
01.12.2009 Марцін Угла: «Мы з амбасадарам Эрыксанам - адзіныя шведы, што між сабой размаўляюць па-беларуску»
Ужо толькі дзеля гэтага варта было пабываць у Швецыі. Каб прыехаць у невялічкі гарадок Упсала, дзе месціцца найстаражытны універсітэт Скандынавіі, павітацца з вядомым шведскім праваабаронцам і пачуць з ягоных вуснаў... беларускую мову. “Калі мы сустракаемся з шведскім амбасадарам у Беларусі Стэфанам Эрыксанам, дык міжсобку размаўляем па-беларуску. Два чалавекі на ўсю Швецыю”, - смяецца Марцін Угла (Martin Uggla), лідэр Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen.
26.11.2009 Праваабаронцы спрабуюць атрымаць дазволы на правядзеньне пікетаў 10 снежня
Праваабаронцы Беларусі разам з усёй дэмакратычнай супольнасьцю рыхтуюцца адзначыць 61 гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У гэты дзень, 10 сьнежня, у многіх гарадах пройдуць інфармацыйныя пікеты, пад час якіх актывісты мяркуюць інфармаваць грамадзян аб гэтай падзеі з мэтаю пашырэньня ведаў аб сваіх агульначалавечых і грамадзянскіх правах.
25.11.2009 Алег Гулак: “Смяротнае пакаранне - гэта здзек над людзьмі, над правам, над сучаснасцю”
Алег Гулак, старшыня Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі Камітэт» у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў. Праваабаронца назваў свае аргументы супраць пакарання смерцю.
25.11.2009 Арцём Дубскі – закладнік палітычных амбіцый Беларусі
Як стала вядома са слоў адвакаткі Тамары Сідарэнкі, удзельніку “Справы 14-ці”Арцёму Дубскаму яшчэ ў кастрычніку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні: камісія, што была склікана ў калёніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленьне рэцыдывісту, якім лічыцца маладафронтавец Арцём Дубскі. Палітвязень Дубскі з ліпеня 2009 году знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі (ПК №19).
25.11.2009 "Гомельская праўда" ігнаруе конкурс пра правы чалавека
Актывіст Руху "За Свабоду" атрымаў адмову на прапанову надрукаваць у мясцовым СМІ інфармацыю пра конкурс, прысвечаны дню прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Конкурс праводзіць Гомельскае гарадское аддзяленне РГАА "Прававая ініцыятыва".
24.11.2009 Злачынцы пакараныя, а забойствы працягваюцца?
У Драгічынскім раёне працягваюцца забойствы пажылых жанчын. І ў некаторых СМІ ўжо прагучалі намёкі на “цыганскі след”: аналагічныя забойствы адбываліся ў гэтым раёне на працягу 2007 года. Злачынцы пакараныя. 30-гадовы жыхар раёна Васіль Юзэпчук прыгавораны да смяротнай кары, а яго 28-гадовы зямляк Сяргей Гучэнка — да пажыццёвага зняволення. З’яўленне новага забойства з падобным почыркам не можа не насцярожваць правабаронцаў.










