Навіны на тэму: праваабаронцы
27.01.2010 Праваабаронцы адстойваюць права на пікеты
25 студзеня смаргонскі правабаронца Алесь Дзергачоў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Смаргонскага раёна. Паводле гэтага рашэння заяўніку было адмоўлена ў задавальненні скаргі на дзеянні намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксадра Вярсоцкага. Гэта службовая асоба забараніла правядзенне пікета, прысвечанага 61-й гадавіне з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
22.01.2010 Брэсцкі суд адхіліў скаргу заяўніка пікета на гарвыканкам
Суд Ленінскага раёна горада Брэста 22 студзеня пакінуў без задавальнення скаргу Сяргея Вакуленкі на рашэнне гарадскога выканаўчага камітэта не дазволіць яму пікет.
20.01.2010 Берасцейскаму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну – 50 год
Свой пяцідзесяцігадовы юбілей адзначае праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
13.01.2010 Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў іску
У судзе Бярозаўскага раена скончыўся разгляд справы па іску бярозаўскіх праваабаронцаў да райвыканкама. Праваабаронцы прасілі прызнаць адмову райвыканкама ў пікеце 10 снежня – Дзень правоў чалавека – неправамернай, якая ўшчамляе канстытуцыйнае права на свабоду правядзення пікета і дазволіць правядзенне пікета на пазнейшую дату. Суд адмовіў у задавальненні іску.
12.01.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спынення крымінальнай справы супраць Івана Міхайлава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладанага вызвалення Івана Міхайлава і спынення крымінальнай справы супраць яго. Сябры арганізацыі лічаць недапушчальным крымінальны пераслед асобаў, якія адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы па рэлігійных матывах і выказваюць гатоўнасць прайсці альтэрнатыўную службу.
06.01.2010 "Чым бліжэй да выбараў – тым большы ціск улады"
Кіраўніца зарэгістраванай у Літве грамадзкай арганізацыі “Праваабарончы альянс” Людміла Гразнова ўпэўненая: сёлета парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі будзе больш, чым летась. Такі прагноз яна зрабіла сёньня падчас прадстаўленьня “Хронікі парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе”. Людміла Гразнова,
05.01.2010 Віктар Гумінскі: “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць пытаньне аб адмене пакараньня смерцю”
Актывісты “кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” атрымалі адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Нагадаем, што10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакараньня, які расцэньваецца як парушэньне права на жыцьцё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Адначасова копія звароту была перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
05.01.2010 Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд
У судзе Бярозаўскага раёна 5 студзеня адбыліся папярэднія слуханьні па скарзе праваабаронцаў на рашэньне мясцовых уладаў аб забароне правядзеньня пікету, прымеркаванага да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
04.01.2010 Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам
Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд, куды вызываюцца ў якасці істцоў. У якасці адказчыкаў – Бярозаўскі райвыканкам, які адмовіў праваабаронцам у пікеце 10 снежня - ў Дзень правоў чалавека.
04.01.2010 Суд адхіліў прэтэнзіі гомельскіх праваабаронцаў да гарвыканкаму
30 сьнежня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазовы праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Яны патрабавалі адмены рашэньня гарвыканкаму на забарону пікету на пляцы Паўстаньня, замоўленага на 10 сьнежня, Дзень правоў чалавека.
04.01.2010 Алесь Бяляцкі: 2010 год будзе дастаткова цяжкім
Праваабаронцы заяўляюць, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў улады Беларусі будуць праводзіць палітыку «закручвання гаек».
26.12.2009 Берасцейскія праваабаронцы павіншавалі ўпраўленьне юстыцыі
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый на штогадовым падвядзеньні вынікаў году ўзнагародзіла найбольш выбітных прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў. Аднак сярод намінацый былі і не зусім звычайныя. Так, у намінацыі “Рэкордная колькасьць адмоў у рэгістрацыі цягам аднаго году” было адзначанае галоўнае ўпраўленьне Брэсцкага аблвыканкама, якое 4 разы не зарэгістравала абласное праваабарончае аб’яднаньне “Брэсцкая вясна”.
24.12.2009 Партрэт праваабаронцы
Газета "Новы час" змясціла артыкул Аляксандра Тамковіча, прысьвечаны беларускаму правабаронцу Алесю Бяляцкаму, з ініцыятывы якога была створана грамадская праваабарончая арганізацыя. Галоўнай яе задачай была салідарная падтрымка першых палітычных зняволеных. А яшчэ юрыдычная дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій, збор і распаўсюд праваабарончай інфармацыі, прававая адукацыя.
23.12.2009 Ці палічыць суд законнай адмову ў правядзеньні пікету?
25 лістапада барысаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заяўку аб правядзеньні пікету, прымеркаванага да 61-ай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Барысаўскі райвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні пікету, матывуючы неадпаведнасьць заяўкі арт. 10 Закону РБ "Аб масавых мерапрыемствах".
23.12.2009 Еўрапейскія праваабрончыя арганізацыі заступіліся за БХД
Таварыства па правах чалавека Libereco,(Бон), Чалавек у Нядолі (Прага), Эўрапейскі абмен (Берлін), Правы Чалавека ў Беларусі (Берлін), Моладзевы Эўрапейскі Рух (Берлін-Брандэнбург, Берлін) і Дом правоў чалавека ў Беларусі (Вільнюс) выступілі з сумесным зваротам да ўраду Беларусі аб павазе да права на свабоду аб’яднаньняў у Беларусі і рэгістрацыі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.










