Навіны на тэму: праваабаронцы

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЦАЎ ПА СПРАВЕ АЎТУХОВІЧА

06.05.2010 ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЦАЎ ПА СПРАВЕ АЎТУХОВІЧА

6 траўня Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” зрабілі сумесную заяву з нагоды вынесенага прысуду па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына.

Зьміцер Салаўёў скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на ператрус

04.05.2010 Зьміцер Салаўёў скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на ператрус

Праваабаронца Зьміцер Салаўёў накіраваў у Генеральную пракуратуру скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, які 30 красавіка правялі ператрус у памяшканьні, якое яму належыць на праве ўласнасьці.

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

03.05.2010 ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыняла заяву з нагоды вобшуку 30 красавіка ў прыватным офісе наваполацкага праваабаронцы Зьміцера Салаўёва.

У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)

30.04.2010 У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)

Як толькі што паведаміў праваабаронца Зьміцер Салаўёў, у ягоным офісе ў Наваполацку адбываецца ператрус.

27.04.2010 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі.

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Невядомыя абрабавалі аўтамабіль праваабаронцы

16.04.2010 Невядомыя абрабавалі аўтамабіль праваабаронцы

Алена Танкачова, старшыня «Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгій», паведаміла «Свабодзе», што сёньня ўначы невядомыя разьбілі шкло ў яе аўтамабілі. З салёну скралі яе асабістыя рэчы.

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі зноў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH

14.04.2010 Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі зноў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH

З 6 па 8 красавіка ў Ерэване праходзіў 37-ы кангрэс Міжнароднага Форуму па Правах Чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).

09.04.2010 Рэакцыя міжнароднай праваабарончай супольнасці на выкананне новых смяротных прысудаў у Беларусі

Вялікая колькасць замежных і міжнародных праваабарончых арганізацый даслала Аляксандру Лукашэнку й беларускаму ўраду зварот з асуджэннем выканання смяротных прысудаў у дачыненні да Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука, а таксама ігнаравання рэкамендацый Камітэта па Правах Чалавека ААН і пераследу беларускіх праваабаронцаў. Прапануем вашай увазе поўны тэкст звароту.

А.Бяляцкі: “Мы будзем пільнымі і трымаць вочы расплюшчанымі”

09.04.2010 А.Бяляцкі: “Мы будзем пільнымі і трымаць вочы расплюшчанымі”

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” , віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у працы 37-га кангрэсу гэтай уплывовай арганізацыі, якая зараз праходзіць у Ерэване.

29.03.2010 “Праваабаронцы за свабодная выбары”: Вынікі маніторынгу этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання

25 сакавіка скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Кампанія “Праваабаронцы за свабодная выбары” прэзентуе вынікі маніторынгу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання.

26.03.2010 Еўрапейскія праваабарончыя арганізацыі асуджаюць пераслед беларускіх праваабаронцаў

Арганізацыі Civil Rights Defenders (Швецыя), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), Фундацыя Дамоў правоў чалавека (Нарвегія) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт асуджаюць арышты актывістаў праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыны Тоўсцік як чарговы прыклад грубага парушэння беларускімі ўладамі права на мірныя сходы і свабоду слова.

Дарагія сябры!

25.03.2010 Дарагія сябры!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе ўсіх беларусаў краіны і замежжа з нашым сапраўдным нацыянальным сьвятам – Днём Волі, Днём абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта наша гісторыя і наш сьветлы шлях у будучыню!

24.03.2010 Праваабаронцы аштрафаваныя

У судзе Ленінскага раёну скончыўся разгляд адміністрацыйных справаў, заведзеныў на праваабаронцаў, якія 23 сакавіка каля адміністрацыі прэзідэнта пратэставалі супраць прывядзеньне ў выкананьне на мінулым тыдні двух смяротных прысудаў. Па абвінавачаньні ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету (арт.23.34 КаАП) Алесь Бяляцкі, Ірына Тоўсцік і Валянцін Стэфановіч атрымалі мінімальны адміністрацыйны штраф - па 0, 5 базавай велічыні.

Рэпартаж з суду над праваабаронцамі

24.03.2010 Рэпартаж з суду над праваабаронцамі

У судзе Ленінскага раёну Менска прайшлі працэсы над праваабаронцамі, затрыманымі ўчора ля прэзыдэнцкай адміністрацыі. Справы Алеся Бяляцкага, Ірыны Тоўсьцік і Валянціна Стэфановіча разглядалі розныя судзьдзі.

Міліцыя папярэджвае перад Днём Волі

24.03.2010 Міліцыя папярэджвае перад Днём Волі

Сёньня раніцай супрацоўнік Савецкага РАУС Гомелю наведаў кватэру мясцовага правабаронцы Анатоля Паплаўнага, але гаспадара кватэры дома не было. Тады міліцыянт запытаўся ў жонкі, ці не паехаў той у Менск. Пачуўшы ў адказ, што яшчэ не паехаў, супрацоўнік міліцыі папрасіў перадаць, каб праваабаронца заставаўся дома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства