Навіны на тэму: праваабаронцы

23.07.2010 БХК акрэслівае стратэгію дзейнасьці

Сход прадстаўнікоў правабарончага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” прыняў рэзалюцыю, у якой не толькі канстатуецца далейшае пагаршэньне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, але і ўтрымліваецца шэраг заклікаў да дзяржавы неадкладна прыняць меры для забеспячэння правоў чалавека.

Сваякі загінулай ад кулі міліцыянта дзяўчыны звярнуліся ў «Вясну»

21.07.2010 Сваякі загінулай ад кулі міліцыянта дзяўчыны звярнуліся ў «Вясну»

Яны паведамілі пра тое, што не вераць у афіцыйную версію трагедыі аб выпадковасці стрэлу ў галаву. Праваабаронцы лічаць, што неабходна арганізаваць грамадскае назіранне за ходам расследавання дадзенай крымінальнай справы.

Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Генуі

20.07.2010 Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Генуі

Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадскасць такім чынам выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, наяўнасцю смяротнага пакарання, абмежаваннем свабоды СМІ, грамадзянскіх і палітычных правоў, і падтрымку беларускім праваабаронцам.

Сёмая спроба “Брэсцкай вясны“

17.07.2010 Сёмая спроба “Брэсцкай вясны“

Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Брэсцкая вясна” правяла чарговы ўстаноўчы сход, на якім былі выпраўлены хібы, вызначаныя абласным упраўленнем юстыцыі.

Праваабаронцы – супраць дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса

15.07.2010 Праваабаронцы – супраць дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса

Улады Беларусі павінны прывесці дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэкса ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў. Такі заклік з боку праваабаронцаў прагучаў сёння на круглым стале “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы”. Вядомыя беларускія журналісты, праваабаронцы і палітыкі збіраліся, каб дамовіцца пра выпрацоўку агульнай стрэтэгіі ўзаемадзеяння падчас выбараў.

Гомельскі гарвыканкам: няма грошай - няма і права

13.07.2010 Гомельскі гарвыканкам: няма грошай - няма і права

12 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля слухалася справа па скарзе гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі супраць рашэння гарвыканкама, які забараніў правесці 1 чэрвеня бягучага года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей больш за 30 пікетаў у найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтра.

Справа Гі Франсуа Тукама: у актыве – адказ амбасады, квіткі, грошы, у пасіве – нары на Акрэсціна

09.07.2010 Справа Гі Франсуа Тукама: у актыве – адказ амбасады, квіткі, грошы, у пасіве – нары на Акрэсціна

Гішпанская сяброўка галкіпера з Камеруна Гі Франсуа Тукама Інмакулада Гансалес паведаміла Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што праз ганаровага консула ГІшпаніі ў Беларусі для арыштаванага камерунскага футбаліста перададзены грошы на аплату штрафа і на зваротны квіток да Іспаніі, паколькі Тукам мае від на жыхарства ў гэтай краіне. Консулу таксама дасланае падцверджанне ад іспанскага боку аб сапраўднасьці віда на жыхарства ў гэтай краіне.

06.07.2010 Ці перагледзяць барысаўскія чыноўнікі рашэньне пра месцы правядзеньня масавых мерапрыемстваў?

Праваабаронцы з Барысава Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч абскарджваюць рашэньне райвыканкаму пра вызначэньне месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе. Тым часам мясцовыя дэмактывісты абскарджваюць штрафы за парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня такіх мерапрыемстваў.

Freedom House: Беларусь стала больш дэмакратычнай краінай

30.06.2010 Freedom House: Беларусь стала больш дэмакратычнай краінай

Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Дзяржавы ў пераходным стане» (Nations in Transit), прысвечаны станоўчым і адмоўным зменам становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у свеце за 2009 год.

Незваротныя згубы Оша (фота)

29.06.2010 Незваротныя згубы Оша (фота)

Завершыўся візіт віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага ў Ош. Доўга яшчэ гэты абласны цэнтр на поўдні Кыргызстана будзе залізваць раны ад сваіх незваротных згубаў. Пакуль горад ляжыць у развалінах пасля крывавых беспарадкаў, яго жыхары выкопваюць целы ананімных ахвяраў з магілаў. Даследчай місіі FIDH, у склад якой уваходзіць беларускі праваабаронца, давялося прысутнічаць падчас эксгумацыі целаў.

У падтрымку Мікалая Аўтуховіча

28.06.2010 У падтрымку Мікалая Аўтуховіча

Камітэт па абароне рэпрэсаваных “Салідарнасць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў Спецдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновую супольную заяву адносна ўтрыманьня палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Прэзідэнт Кыргызстану Роза Атунбаева: “Ваш бацька нас дастаў”

28.06.2010 Прэзідэнт Кыргызстану Роза Атунбаева: “Ваш бацька нас дастаў”

Учора абраная шляхам рэферэндуму прэзідэнтам Кыргызстана Роза Атунбаева правяла ў Ошы сустрэчу з прадстаўнікамі няўрадавых грамадскіх аб’яднаньняў. У сустрэчы прымаў таксама ўдзел старшыня ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, які з 23 чэрвеня знаходзіцца ў Кыргызстане ў складзе даследчай місіі ад FIDH.

Алесь Бяляцкі – у складзе даследчай місіі ў Кыргызстане

25.06.2010 Алесь Бяляцкі – у складзе даследчай місіі ў Кыргызстане

З 23 чэрвеня старшыня ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў Кыргызстане ў складзе даследчай місіі ад FIDH. Разам з беларускім праваабаронцам сітуацыю ў краіне вывучаюць упаўнаважаны па місіі юрыст-міжнароднік з Расіі Кірыл Карацееў і даследчык-аналітык ад FIDH з Францыі Ёхан Бір.

Гомельскія ўлады бяздзейнічаюць у справе жыльцоў абрушанага дома

24.06.2010 Гомельскія ўлады бяздзейнічаюць у справе жыльцоў абрушанага дома

Гаспадары кватэры, пацярпелай пры абрушэнні столевага перакрыцця ў доме 1927 года пабудовы ў цэнтры Гомеля, звярнуліся па дапамогу да праваабаронцаў. Пенсіянеры Клімавы ў выніку бяздзейнасці гарадскіх уладаў вымушаны пражываць у кватэры без столі.

Рэгістрацыя "Берасьцейскай вясны" прыпыненая

24.06.2010 Рэгістрацыя "Берасьцейскай вясны" прыпыненая

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму вырашыла прыпыніць рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі "Берасьцейская вясна". Месяц таму рэгістрацыйныя дакумэнты былі пададзеныя ў адпаведную ўстанову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства