Навіны на тэму: праваабаронцы
16.09.2010 Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў МЗС ў пытаньні сьмяротнай кары
Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў міністэрства замежных спраў з заявай аб прывядзеньні крымінальна-выканаўчага кодэксу ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам грамадзянскіх і палітычных правоў для ўзнаўленьня правоў родных тых людзей, якія пакараныя сьмерцю ў Беларусі.
16.09.2010 Дзяржкантроль патрабуе сьпісы праваабаронцаў
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Цэнтар правоў чалавека» Раіса Міхайлоўская адмовілася прадставіць правяраючым зь Дзяржкантролю сьпісы актывістаў арганізацыі.
08.09.2010 Магілёў: Праваабаронцы супраць камунальнікаў
Магілёўскі праваабарончы цэнтар падаў апэляцыю на вырак абласнога гаспадарчага суда.
08.09.2010 Перасьлед незалежных галасоў павінен быць спынены. Сьмерць Алега Бябеніна павінна быць расследавана
FIDH і яе членская арганізацыя Праваабарончы цэнтр "Вясна" глыбока занепакоеныя працягам рэпрэсій супраць незалежных журналістаў і дзеячаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у канцы 2010 г.
07.09.2010 Прадстаўнікі “Міжнароднай Амністыі” ў рамках праграмы супраць смяротнага пакарання наведалі Гродна
Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" Хэза Макгіл ды Айша Юнг наведалі Гродна ў рамках праграмы змагання супраць практыкі смяротных пакаранняў злачынцаў.
03.09.2010 АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ: «У БЕЛАРУСАЎ ІСНУЕ КАЛЕКТЫЎНЫ ІНСТЫНКТ СТРАХУ»
Кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі прызнаецца, што ў 1996 годзе не разлічваў, што «давядзецца так доўга займацца праваабарончай дзейнасцю». Баюся памыліцца, але выглядае, што ў нашай краіне працы праваабаронцам хопіць надоўга.
01.09.2010 Алесь Бяляцкі: "Новы кіраўнік "Freedom House" глыбока сядзіць у беларускай тэме"
Міжнародную праваабарончую арганізацыю “Freedom House” узначаліць Дэвід Крэмэр. Ён вядомы як спецыяліст па Беларусі.
30.08.2010 У Берасьці затрымалі Рамана Кісьляка
Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!»
25.08.2010 Заснавальнікі “Берасцейскай Вясны” просяць упраўленьне юстыцыі выправіць памылкі і зарэгістраваць аб’яднаньне
Сузаснавальнікі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” Уладзімір Вялічкін і Уладзімір Малей перадалі 25 жніўня ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адмысловую заяву.
24.08.2010 Суд перанёс разгляд справы Рамана Кісьляка
Cуд Ленінскага раёна Берасьця перанёс разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да праваабаронцы Рамана Кісляка.
24.08.2010 У Берасьці судзяць праваабаронцу Рамана Кісьляка
24 жніўня ў 10 гадзін раніцы ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да юрыста-праваабаронцы Рамана Кісьляка.
10.08.2010 Магілёўскія камунальнікі высяляюць праваабарончы цэнтар
Магілёўскі праваабарончы цэнтар абавязаны выплаціць камунальнай управе Ленінскага раёну Магілёва 13 мільёнаў 658 тысяч рублёў запазычанасьці за арэнду сядзібы. Такое рашэньне прыняў Магілёўскі абласны гаспадарчы суд, куды з пазовам зьвярнуліся камунальнікі. Такіх грошай у праваабаронцаў няма, і яны будуць вымушаныя пакінуць памяшканьне.
03.08.2010 Гомельскія праваабаронцы заняліся правамі дзіцяці
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка лічаць, што бацька абавязаны аддаць дзяўчынку маці.
29.07.2010 Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў
«Міжнародная амністыя» вітае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці вязьня сумленьня Яўгена Якавенкі, які быў прысуджаны да 1 году абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад вайсковай службы».
27.07.2010 Гомельская міліцыя ўгледзела "інфармацыю антыпалітычнай накіраванасці" ў віншавальных паштоўках
26 ліпеня каля 18.00 гадзін у Гомелі былі затрыманыя каля дзесяці ўдзельнікаў акцыі, прымеркаванай да 20-ай гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Сярод затрыманых знаходзіўся і прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоль Паплаўны. Па словах праваабаронцы, падчас распаўсюду віншавальных паштовак на плошчы абласнога цэнтра “Паўстанне” за акцыяй назіралі незнаёмыя людзі ў цывільным, якія затрымалі яго і сябра БНФ Валеры Рэпніна. Актывістаў даставілі ў пастарунак, дзе ў тэксце паштовак знайшлі "інфармацыю антыпалітычнай накіраванасці".










